Жан Сартр - Мур

Здесь есть возможность читать онлайн «Жан Сартр - Мур» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: ІП Колас, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мур: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мур»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аднаго з найбуйнейшых француpскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя Жана-Поля Сартра "Мур" зьяўляецца літаратурным адлюстраваннем экзыстэнцыялістычных ідэяў аўтара. Героі яго апавяданняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых знешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.

Мур — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мур», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Прабач, - з усмешкай сказаў ён. - Ты ж ведаеш, я стары прыхiльнiк усяго натуральнага. Што зробiш, не падабаюцца мне ўсе гэтыя памады ды масцi, што цяперашнiя жанчыны лепяць сабе на твар. Але я, вядома, не маю рацыi, трэба жыць разам з часам.

Ева прыязна ўсмiхнулася. Пан Дарбеда запалiў цыгарку i некалькi разоў зацягнуўся.

- Дзяўчынка мая, - пачаў ён, - я, уласна, вось што хацеў табе сказаць... Давай пагутарым, як раней. Ты толькi сядай, калi ласка, i паслухай мяне ўважлiва: трэба ж давяраць свайму старому тату.

- Лепей я пастаю, - сказала Ева. - Што ты мне маеш сказаць?

- Я проста хацеў задаць пытанне, - ужо больш суха сказаў пан Дарбеда. Куды ўсё гэта цябе завядзе?

- Усё гэта? - здзiўлена паўтарыла Ева.

- Але, усё гэта. Усё гэтае жыццё, што ты сабе ўтварыла. Паслухай, - сказаў ён пасля кароткай паўзы, - не трэба думаць, што я цябе не разумею (на яго раптам сапраўды найшло прасвятленне). Але тое, што ты хочаш зрабiць, - не ў чалавечай сiле. Ты хочаш жыць толькi сваiм уяўленнем - так? Не хочаш дапусцiць, што ён хворы? Ты не хочаш бачыць П'ера такiм, якi ён цяпер, - я правiльна разумею? Твае вочы бачаць толькi былога П'ера. Але, мiлае маё дзiцё, дачурка, вытрымаць такое доўга немажлiва, - пан Дарбеда перавёў дых. - Ну добра, я раскажу табе адну гiсторыю, хоць, можа, ты яе ведаеш. Калi мы былi ў Сабль-д'Алоне, табе было тры гады, i твая мацi пазнаёмiлася з адной прыгожай маладой жанчынай. У яе быў чароўны хлопчык. Вы гулялi з iм кожны дзень на пляжы, былi такiя яшчэ маленькiя: што дзве цацкi. Мы называлi цябе ягонай нявестаю. I вось колькi часу пазней, у Парыжы, твая мацi захацела сустрэцца з гэтай жанчынай - i тут ёй паведамiлi, што яе напаткала вялiкае гора: яе мiламу хлопчыку машынай адрэзала галаву. Тваёй мацi параiлi: "Калi пойдзеце да яе, крый Божа, не заводзьце гаворкi пра смерць яе сына - яна не хоча верыць, што яго больш няма". Твая мацi пайшла - i што? Яна ўбачыла паўзвар'яцелую кабету: тая жыла так, нiбы яе малы ўсё яшчэ жыў; яна гаманiла з iм, клала на стол прыборы... Урэшце, яна жыла ў такiм нервовым напружаннi, што праз паўгода яе давялося сiлай забраць у вар'ятню, дзе яна праседзела цэлыя тры гады. Не, дзiцятка маё, - прамовiў пан Дарбеда, - не, так жыць немажлiва. Было б намнога лепей, каб яна адважна прызнала ўсю праўду. Ёй давялося б, вядома, добра папакутаваць адзiн раз, але потым - усё сцерлася б з часам. Павер мне, лепей заўсёды глядзець рэчам у твар.

- Ты памыляешся, - з намаганнем прамовiла Ева, - я выдатна ведаю, што П'ер...

Слова не здолела зляцець з яе вуснаў. Яна стаяла вельмi напружаная, сцiснуўшы рукамi спiнку фатэля; у нiжняй частцы аблiчча ў яе было нешта сухое i непрыемнае.

- Дык што... значыць? - здзiўлена ледзь не крыкнуў пан Дарбеда.

- Што "значыць"?

- Ты?..

- Я люблю яго такога, якi ён ёсць, - скора i з прыкрасцю прамовiла Ева.

- Гэта няпраўда! - з нацiскам сказаў пан Дарбеда. - Няпраўда, ты не любiш яго, ты не можаш яго любiць. Такiя пачуццi можна мець толькi да здаровага, да нармальнага чалавека. Я, вядома, не сумняваюся, што ў цябе ёсць да П'ера пэўнае спачуванне, што ў табе яшчэ жыве ўспамiн пра тыя шчаслiвыя тры гады, якiмi ты яму абавязаная. Але не кажы мне, што ты яго любiш, я табе не паверу.

Ева стаяла моўчкi, з адсутным выглядам утаропiўшыся ў дыван.

- Магла б, нарэшце, i адказаць, - холадна сказаў пан Дарбеда. - Не думай, што мне гэтая размова меней цяжкая, чым табе.

- Усё роўна ж ты не паверыш.

- Ну, калi так, калi ты ўсё-такi яго любiш, - з роспаччу закрычаў ён, гэта вялiкае гора - i для цябе, i для мяне, i для тваёй беднай мацi, бо зараз я скажу табе нешта, што раней лiчыў за лепшае стаiць: менш як праз тры гады П'ер зробiцца поўным вар'ятам, ён абернецца ў жывёлу.

Ён са злосцю зiрнуў на дачку: ён быў на яе сярдзiты за тое, што яна сваёй упартасцю прымусiла яго раскрыць ёй гэтую цяжкую навiну.

Але Ева нiяк не адрэагавала; нават не падняла вачэй.

- Я ведала.

- Хто табе гэта сказаў? - аслупянела спытаўся ён.

- Франшо. Я ведала яшчэ паўгода назад.

- Вось маеш... А я ж так яму раiў цябе пашкадаваць, - горка прамовiў пан Дарбеда. - Зрэшты, можа, так яно i лепей. Але ж у такiм выпадку ты павiнна зразумець, што было б проста недаравальна трымаць П'ера ў сябе. Барацьба, якую ты вядзеш, асуджаная на паражэнне: гэта не тая хвароба, якая можа яшчэ адступiць. Каб мы хоць на нешта былi тут здольныя, каб яго можна было ўратаваць якiм-небудзь лячэннем, лекамi - тады я не кажу. Але паглядзi сама: ты была такая прыгожая, разумная, вясёлая, а цяпер - сама забiваеш сябе дзеля сваёй жа прыхамацi i абсалютна без нiякай карысцi. Зразумела, ты была проста цудоўная, мы ўсе гэта бачылi, але цяпер - усё, кончана, ты выканала свой абавязак, болей за свой абавязак; цяпер упарцiцца проста было б амаральна. Дзiцё маё, ёсць жа, урэшце, i абавязкi да самога сябе. I потым - ты зусiм не думаеш пра нас. Табе трэба, - паўтарыў ён, нiбы молатам выбiваючы словы, трэба аддаць П'ера ў клiнiку да Франшо. Ты з'едзеш з гэтай кватэры, што дала табе толькi няшчасце, перабярэшся да нас. А калi ў цябе ёсць патрэба быць карыснай другiм, палягчаць чыесьцi пакуты - што ж, у цябе ёсць твая мацi. За беднай кабетай няма каму прыглядаць, апроч санiтарак, а ёй бы зусiм не зашкодзiла, каб побач хоць часам быў нехта блiзкi. I яна ўжо, - дадаў ён, яна будзе здольная ацанiць усё, што ты дзеля яе зробiш, i будзе табе за гэта ўдзячная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мур»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мур» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мур»

Обсуждение, отзывы о книге «Мур» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x