• Пожаловаться

Леў Талстой: Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой: Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1977, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леў Талстой Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Леў Талстой: другие книги автора


Кто написал Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выхоўваўся ён разам з малодшым братам у Правазнаўстве. Малодшы не скончыў і быў выгнаны з пятага класа, Іван жа Ільіч добра скончыў курс. У Правазнаўстве ён ужо быў тым, чым ён быў потым усё сваё жыццё: чалавекам здольным, вясёла-дабрадушным і таварыскім, хаця заўсёды строга выконваў тое, што лічыў сваім абавязкам; абавязкам жа ён сваім лічыў усё тое, што лічылі абавязкам і найвышэй пастаўленыя людзі. Ён не быў ліслівым ні хлопчыкам, ні потым дарослым чалавекам, але ў яго з самых маладых гадоў было тое, што ён, як муха да святла, цягнуўся да найвышэй пастаўленых у свеце людзей, засвойваў сабе іх прыёмы, іх погляды на жыццё і з імі наладжваў сяброўскія адносіны. Усе захапленні маленства і маладосці прайшлі для яго, не пакінуўшы глыбокага следу; ён аддаваўся і пажадлівасці і пыхлівасці, і — пазней, у вышэйшых класах — ліберальнасці, аднак усё у пэўных межах, якія дакладна падказвала яму ягонае пачуццё.

Былі ў Правазнаўстве дапушчаны ім учынкі, якія раней уяўляліся яму вялікім паскудствам і выклікалі ў ім агіду да самога сябе ў той час, як ён дапускаў іх; але пазней, убачыўшы, што ўчынкі гэтыя дапускаліся людзьмі і высока пастаўленымі і не лічыліся імі благімі, ён не тое што прызнаў іх добрымі, але зусім забыўся на іх і зусім не перажываў, калі іх прыгадваў.

Калі Іван Ільіч пасля дзесятага класа выйшаў з Правазнаўства і атрымаў ад бацькі грошы на абмундзіроўку, ён заказаў сабе адзенне ў Шармера, павесіў на бірулькі медалёк з надпісам: «respice finem» [ 2 2 прадбач канец (лац.). ] развітаўся з прынцам і выхавальнікам, паабедаў з таварышамі ў Дадона і з новым модным чамаданам, бялізнаю і адзежаю, брытваю, рэчамі туалету і пледам, заказанымі і купленымі ў самых лепшых крамах, выехаў у правінцыю на месца чыноўніка асобых даручэнняў губернатара, якое падрыхтаваў яму бацька.

У правінцыі Іван Ільіч адразу наладзіў сабе гэткія ж лёгкія і прыемныя ўмовы, якія былі ў яго і ў Правазнаўстве. Ён служыў, рабіў кар’еру і разам з тым добра і прыстойна весяліўся; зрэдку ён ездзіў па даручэнні начальства ў паветы, трымаў сябе годным чынам і з вышэйшымі і з ніжэйшымі і з непадкупнай сумленнасцю, якою не мог не ганарыцца, выконваў ускладзеныя на яго даручэнні, пераважна па справах раскольнікаў.

У службовых справах ён быў, нягледзячы на сваю маладосць і схільнасць да бесклапотнае весялосці, надзвычай стрыманы, афіцыйны і нават строгі; аднак у грамадскіх ён быў часта дураслівы і дасціпны і заўсёды дабрадушны, прыстойны і bon enfant [ 3 3 добры хлопец (франц.). ], як казаў пра яго ягоны начальнік і начальніца, у якіх ён быў сваім чалавекам.

Была ў правінцыі і сувязь з адною дамаю, якая навязалася франтаватаму правазнаўцу; была і мадыстка; былі і выпіўкі з прыезджымі флігель-ад’ютантамі і паездкі ў дальнюю вуліцу пасля вячэры; было і падслужванне начальніку і нават жонцы начальніка, аднак усё гэта насіла на сабе такі высокі тон прыстойнасці, што ўсё гэта падыходзіла толькі пад рубрыку французскага выслоўя: il fant gue jeunesse se passe [ 4 4 маладосць павінна перашалець (франц.). ]. Усё рабілася чыстымі рукамі, у чыстых кашулях, з французскімі словамі і, галоўнае, у самым высокім грамадстве, значыць, са згоды высокіх людзей.

Гэтак праслужыў Іван Ільіч пяць гадоў, і прыйшла перамена па службе. Паявіліся новыя судовыя ўстановы; патрэбны былі новыя людзі.

I Іван Ільіч стаў гэтым новым чалавекам.

Івану Ільічу прапанавана было месца судовага следчага, і Іван Ільіч прыняў яго, нягледзячы на тое, што месца гэта было ў іншай губерніі, і яму трэба было парываць прывычныя сувязі і наладжваць новыя. Івана Ільіча праводзілі сябры, арганізавалі групу, паднеслі яму сярэбраную папяросніцу, і ён паехаў на новае месца.

Іван Ільіч быў гэткім жа comme il fant’ным, прыстойным судовым следчым як да гэтага і чыноўнікам асобых даручэнняў, ён умеў аддзяляць службовыя абавязкі ад прыватнага жыцця і выклікаў агульную павагу да сябе. Сама служба следчага ўяўляла для Івана Ільіча значна большую цікавасць і прывабнасць за ранейшую. На ранейшай службе прыемна было вольнаю хадою ў шармераўскім віцмундзіры прайсці міма баязлівых просьбітаў, якія чакалі прыёму, і службовых асоб, якія зайздросцілі яму, проста ў кабінет начальніка і сесці з ім за чай з папяросаю; аднак людзей, якія непасрэдна залежалі ад ягонага свавольства, было мала. Такія людзі былі толькі спраўнікі і раскольнікі, калі яго пасылалі з даручэннямі; і ён любіў пачціва, амаль па-таварыску абыходзіцца з такімі людзьмі, якія залежалі ад яго, любіў, каб яны адчулі, што вось ён, усемагутны, па-сяброўску, проста ставіцца да іх. Такіх людзей тады было мала. Цяпер жа, судовым следчым, Іван Ільіч адчуваў, што ўсе, усе без выключэння, самыя важныя, самаздаволеныя людзі — усе ў ягоных руках і што яму варта толькі напісаць вядомыя словы на паперы з загалоўкам, і гэтага важнага, самаздаволенага чалавека прывядуць да яго ў якасці абвінавачанага або сведкі, і той будзе, калі ён не захоча пасадзіць яго, стаяць перад ім і адказваць на ягоныя пытанні. Іван Ільіч ніколі не злоўжываў гэтай сваёй уладай, наадварот, стараўся змякчаць праяўленне яе; аднак уведамленне гэтае ўлады і магчымасць змякчаць яе складалі для яго галоўную цікавасць і прывабнасць яго новай службы. У самой жа службе, менавіта ў яе выніках, Іван Ільіч вельмі хутка засвоіў прыём адхілення ад сябе ўсіх акалічнасцей, якія не тычыліся службы, і надання любой самай складанай справе такой формы, пры якой бы справы толькі знешнім чынам адбіваліся на паперы і пры якой цалкам бы выключалася яго асабістая думка і, галоўнае, захоўвалася б уся патрэбная фармальнасць. Справа гэта была новая. I ён быў адзін з першых, хто выпрацаваў на практыцы прыдатнасць статутаў 1864 года.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Элиза Ожешко: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Элиза Ожешко
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Адам Глёбус: Смерць — мужчына
Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Уільям Шэкспір: Тры камедыі
Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.