Між тым паявіліся ўжо фацэты, якія даведваюцца пра тэрміны афіцыйных візітаў, што маюць адбыцца, больш дакладна, чым гэта ўдавалася да гэтай пары абату; апроч таго, як лічаць староннія назіральнікі, ёсць такія, што робяць дэманстрацыі занадта дэманстратыўна, час ад часу ўжываючы нават памідоры ды яйкі, каб быць арыштаванымі, бясплатна пастрыжанымі, хутка вызваленымі ды яшчэ атрымаць сорак марак і багаты сняданак у Штаху, які арганізуецца, паводле настойлівага жадання абата, за кошт біскупства, а не казны.
Цяжкасцей з музычным слыхам дагэтуль не было ні ў тых фацэтаў, ні ў студэнтаў. Грэгарыянскі стыль, здаецца, ім падыходзіць. Цяжкасці ўзнікалі толькі ва ўзаемаадносінах паасобных груп дэманстрантаў, з якіх адна лаялася на другую, называючы яе прыхільнікаў «прадажнымі спажывецкімі апартуністамі», а другая — на першую, выкрываючы яе як зборышча «пустапарожніх пляткароў». Штахаўскі абат мае добрае паразуменне з абедзвюма групамі; некалькі маладых людзей — іх пакуль што, здаецца, сямёра — паступілі як новапастрыжаныя ў кляштар; і таго, што яны пад час харавога спеву раз-пораз да грэгарыянскага рытму дадаюць крыху хошымінаўскага, дагэтуль ніхто яшчэ не заўважыў — нават нядаўна ахрышчаны ў іншую веру амерыканскі дзяржаўны дзеяч, які, стаміўшыся ад натаўскай балбатні, затрымаўся ў Штаху даўжэй, чым гэта прадугледжвалася пратаколам. У сваёй апошняй афіцыйнай заяве ён даў зразумець, што наведванне Штаха «ўзбагаціла яго ўяўленне пра Нямеччыну на пэўны важны нюанс».
Словы з нацысцкай песнi. (Заўв. перакладчыка.)
Першы сярод роўных (лац.).
Назарэцяне — група нямецкiх мастакоў-рамантыкаў пачатку XIX стагоддзя.
Мая вiна, мая вiна, мая найвялiкшая вiна (лац.).
Апякун i суддзя царкоўнай архiтэктуры (лац.).
Акрыляйце, нябёсы, зверху, а воблакi хай пралiваюць праўду (лац.).
Рыхард Дэмель (1863–1920) — нямецкi паэт-iмпрэсiянiст.
Хлеб (франц.).
Памятай: ты — прах i ў прах ператворышся зноў (лац.).
Мне шкада (англ.).
Двайны антрэкот (франц.).
Розныя граматычныя формы часу ад нямецкага дзеяслова «leben» "жыць".
Даруйце (англ.).
"Госпадзе, памiлуй" (грэч.).
Няхай прыме Госпад ахвяру з рук тваiх дзеля хвалы i славы iмя свайго… (лац.).
…а таксама дзеля карысцi нашае i ўсёй святой Царквы сваёй (лац.).
Да пабачэння (франц.).
Пачуццё самоты (англ.).
Hе, сэр, не, не (англ.).
Радзіма, айчына (франц.).
Размовы (лац.).
Праца (лац.).
Здарыўся скандал... (лац.).
«Жыціі святых» (лац.).