Мыйв Бінчы - Вечаровы кляс

Здесь есть возможность читать онлайн «Мыйв Бінчы - Вечаровы кляс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вечаровы кляс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечаровы кляс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эйдан Данн, настаўнік латыні, вырашае арганізаваць у дублінскай школе курсы італьянскага мовы. Гэтыя вячэрнія заняткі карыстаюцца велізарнай папулярнасцю ў самых розных людзей. Збольшага з-за магіі далёкай міжземнаморскай краіны, а збольшага таму, што на курсах выкладае ўзрушаючая жанчына Нора А’Донах'ю — Сіньёра. Яе дзіўнае і загадкавае аблічча, мілая ўсмешка, бясконцая дабрыня і спагадлівасць саграваюць сэрцы і душы і дапамагаюць ажыццявіцца марам вельмі многіх яе вучняў.

Вечаровы кляс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечаровы кляс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мэйв Бінчы

Вечаровы кляс

Даражэнькаму, шчодраму сэрцам Гордану,

grazie per tutto,

са ўсім маім каханьнем

ЭЙДАН

Суцэльная вечнасьць пралегла паміж сёньня і тымі дзівоснымі 70-мі. Тады яны захапляліся запаўненьнем анкет.

Эйдану падабалася ў выходныя адшукаць у газэце тэст Вы Клапатлівы Муж? альбо, скажам, Як Вы Ставіцеся Да Шоў-бізнэсу?. Яны зьбіралі неблагія балы ў анкетах Ці Падыходзіце Вы Адно аднаму? і Ці Ладзіце Вы Зь Сябрамі?.

Але ж гэта было так даўно...

Калі сёньня Нэл ці Эйдану Данн трапляўся на вочы якісь тэст, яны не сьпяшаліся адказаць і паглядзець на вынікі. Занадта пакутлівыя былі пытаньні Як Часта Вы Займаецеся Каханьнем? а) Часьцей чатырох разоў на тыдзень? б) У сярэднім двойчы на тыдзень? у) Кожную суботу? г) Радзей?. Хто імкнецца ведаць, наколькі радзей, і высьвятляць, як інтэрпрэтуюць гэты факт анкетныя мудрагельцы?

Сёньня яны перагарнуць старонку, ледзь згледзеўшы артыкул на тэму Ці Сумяшчальныя Вы?. Не паўстане ні спрэчак, ні разнамыснасьці. Эйдан ніколі не даваў здрады Нэл і лічыў, што яна таксама ня схібіла. Ці не была саманадзейнай такая ўпэўненасьць? Яна заставалася прывабнай жанчынай; мужчыны на яе бясспрэчна заглядаліся.

Эйдан выдатна ўсьведамляў, што шматлікія мужанькі, шчыра зьдзіўленыя доказамі няслушнасьці сваіх жонак, наўпрост самаздаволены і няўважлівы. Але ня ён. Бо ён ведаў, Нэл ня стане сустракацца з кімсьці іншым, займацца каханьнем з другім мужчынам. Ён разумеў яе так добра. Ён бы адразу сьцяміў. Ды і дзе бы яна магла каго сустрэць? А нават калі б і сустрэла кагосьці, кімсьці захапілася. Куды маглі бы яны пайсьці? Не, недарэчная думка.

Мабыць, усе адчуваюць тое самае. Гэта цалкам можа належыць да тых акалічнасьцяў, жаданьня асьвядоміць якія зь цягам часу ўсё менее. Такіх, як ламота і боль ў нагах пасьля доўгага шпацыру. Як зьнікненьне прагі слухаць папсу, і нават увогуле няздольнасьць зразумець, што ж вабіла ў ёй раней... Пэўна, ты паволі аддаляесься ад чалавека, ў якім бачыў падмурак сусьвету.

Верагодна, любы чалавек сарака васьмі год, перасягнуўшы на сорак дзевяты, выпрабоўвае тыя ж пачуцьці. Ва ўсім сьвеце годзе мужчын, якія жадалі бы бачыць у жонках больш палкасьці і жарсьці, нават ня толькі ў каханьні, гэта кранае самых розных рэчаў.

Шмат часу мінула з тае пары, калі Нэл цікавілася ягонай працай, яго надзеямі і мроямі аб школе. Некалі яна ведала па імёнах ўсіх настаўнікаў і шматлікіх вучняў, яе захапляла гутарка аб прасторных клясах і аб пастах дзяжурных, аб школьных экскурсіях і п'есах, аб праектах Эйдана адносна Трэцяга Ўзроўню навучэньня.

Зараз яна не ўнікала ў тое, што адбываецца. Калі прызначылі новага Міністра Адукацыі, Нэл толькі сьцепанула плячыма. — Упэўненая, горш за свайго папярэдніка ёй ня быць, — вось усё, што сказала ягоная жонка. Нэл нічога ня ведала аб Пераходным Клясе, але лічыла яго ідыёцкай раскошай. Яна ўяўляла сабе дзяцей, стала занятых думкамі, дыскусіямі … пошукамі сябе … замест сур'ёзнай падрыхтоўкі да іспытаў.

І Эйдан не вінаваціў яе.

Ён стаў сумным апавядальнікам. Ягоны голас рэхам аддаваўся ў яго ўласных вушах, нагадваючы гуд, і дачкі ўздымалі вочы гору, дзівячыся, зь якой нагоды у дваццаць адзін год і ў дзевятнаццаць гадоў яны змушаныя выслухваць усялякую лухту.

Ён імкнуўся не надакучваць ім. Эйдан ведаў ўласьцівасьць настаўнікаў: яны так звыклі заваёўваць аўдыторыю ў клясе, што ня здольны спыніцца і па-за ім, атакуючы любы тэмат з ўсіх бакоў, пакуль ня ўпэўняцца, што слухач уцяміў сэнс.

Штосілы імкнуўся ён быць у курсе іх спраў, іх жыцьця.

Але Нэл ніколі не абмяркоўвала і не распавядала нічога аб рэстарацыі, у якой працавала касірам: — Вох, дзеля бога, Эйдан, гэта праца. Я сяджу там, прымаю іх крэдытныя карткі, чэкі, гатоўку, потым аддаю рэшту і чэк. А у канцы дня прыходжу дахаты, а напрыканцы тыдня атрымліваю свой заробак. І такім чынам жыве дзевяноста адсоткаў людзей. У нас не бывае здарэньняў, драм, узрушэньняў; мы нармалёвыя, дый годзе.

Яна не спрабавала раніць альбо пакрыўдзіць яго, але тым горшай была гэтая поўха. Яму даводзілася аднаму дужацца з адчужэньнем, што ахапіла іх хату. Мінулі — даўно мінулі — тыя дні, калі Нэл трэ было хутчэй даведацца, што ў яго адбылося, калі яна “хварэла” за яго, ва ўсім прымала яго бок і абвяшчала ягоных ворагаў сваімі ворагамі. Эйдан сумаваў аб адзінстве і салідарнасьці былых часін.

Магчыма, калі ён стане Дырэктарам, усё вернецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечаровы кляс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечаровы кляс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вечаровы кляс»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечаровы кляс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x