Мыйв Бінчы - Вечаровы кляс

Здесь есть возможность читать онлайн «Мыйв Бінчы - Вечаровы кляс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вечаровы кляс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечаровы кляс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эйдан Данн, настаўнік латыні, вырашае арганізаваць у дублінскай школе курсы італьянскага мовы. Гэтыя вячэрнія заняткі карыстаюцца велізарнай папулярнасцю ў самых розных людзей. Збольшага з-за магіі далёкай міжземнаморскай краіны, а збольшага таму, што на курсах выкладае ўзрушаючая жанчына Нора А’Донах'ю — Сіньёра. Яе дзіўнае і загадкавае аблічча, мілая ўсмешка, бясконцая дабрыня і спагадлівасць саграваюць сэрцы і душы і дапамагаюць ажыццявіцца марам вельмі многіх яе вучняў.

Вечаровы кляс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечаровы кляс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта была анкета ў адной зь нядзельных газэт. Ці Адольвае Вас Напруга? Эйдан шчыра адказаў на пытаньні. У яго атрымалася 75 баляў. Вядома, зашмат. Аднак ён ня быў гатовы да кароткага і безапэляцыйнага прысуду. Калі вы набралі больш за 70 баляў, вы быццам сьціснуты кулак. Лягчэй на завароце, хлопцы.

Насамрэч тэсты — толькі жарт, заўсёды паўтаралі яны. Так казалі Эйдан і Нэл, калі нечакана набіралі ў анкеце менш баляў, як разьлічвалі. Але ў гэты раз ён, зразумела, быў адзін. Ён заўважыў сабе, што газэты выдумляюць, якой лухтой запоўніць старонкі, інакш выданьне пачне выходзіць зь вялізнымі белымі плямамі.

І ўсё ж вынікі яго зьбянтэжылі. Адна справа нэрвавацца. Але сьціснуты кулак? Безумоўна, яны двойчы абмяркуюць, ці можа ён стаць Дырэктарам школы.

Ён занатоўваў свае адказы на асобным аркушы паперы. Божа барані, хтосьці з родных наткнецца на сьведчаньне яго непакою, турбот і бессані.

Нядзеля была днём, што Эйдан зараз выносіў з напругай. У мінулым, калі яны былі сапраўднай сям'ёй, шчасьлівай сям'ёй, яны выпраўляліся ўлетку на пікнікі, а ў прахалоднае надвор'е ладзілі здаровыя падбадзёрлівыя шпацыры. Эйдан выхваляўся, што ягоная сям'я ніколі ня будзе падобная да тых дублінскіх сем'яў, якія ня ведаюць нічога, акрамя свайго кутка, свайго наседжанага месца.

Неяк яны праехаліся на паўднёвым цягніку, узьлезьлі на Равучую Галаву, паглядзелі на суседняе графства Ўіклаў. У іншы раз выправіліся на поўнач, ва ўзьбярэжныя вёсачкі Руш, Луск і Скерыс — невялікія мястэчкі, кожнае з сваім норавам, пастаўшыя на шляху, што ўрэшце прывёў іх у Бордэр. Ён зладзіў для іх аднадзённую вандроўку ў Бэлфаст. Нельга, каб дзеці расьлі ў несьвядомасьці аб іншай частцы Ірляндыі.

Цудоўны час у яго жыцьці, спалучэньне ролі бацькі ды настаўніка, магчымасьці дастаўляць радасьць і тлумачыць. Тата ведаў усё: дзе сесьці на аўтобус да Кэррыкфергскага Замку, як дабрацца да Фальклорнага Музэя Ольстэру, у якое мястэчка са смачнейшай смажанай бульбай зазірнуць, перш як рушыць на цягнік, што дамчыць дахаты.

Эйдан памятаў, як аднойчы ў цягніку выпадковая спадарожніца тлумачыла Граніі і Брыджэт, якія яны шчасьлівыя маленькія дзяўчынкі, бо тата шмат чаму здольны іх навучыць. Яны ўрачыста ківалі, згаджаючыся зь ёй, а Нэл шапнула, што жанчына відавочна паклала на яго вока, але хай і ня марыць займець яго. І Эйдан адчуў сябе дванаццаці футаў ростам, адчуў сябе найбольш значным мужчынам у сьвеце.

Зараз па нядзелях ён усё часьцей падаваўся сябе чалавекам-нябачнікам ва ўласнай хаце.

Яны ніколі не прытрымліваліся традыцыйных нядзельных абедаў з ростбіфам, альбо ягнём, ці курыцай і вялізнай талеркай бульбачкі і гародніны, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых сем'яў. Дзякуючы вылазкам і падарожжам, у іх хаце не было заведзенага ладу для нядзельных дзён. І зараз Эйдан шкадаваў аб тым. З раніцы ён хадзіў да Імшы. Калі-нікалі Нэл ішла зь ім, але звычайна трохі пазьней выпраўлялася кудысь, каб сустрэцца з адной са сваіх сясьцёр альбо зь сяброўкай па працы. Ну і вядома, зараз па нядзелях працуюць крамы, дык прыемных месцаў, куды можна пайсьці, хапае.

Дзяўчынкі да Імшы не хадзілі ніколі. Размаўляць аб тым ня мела ніякага сэнсу. Ён здаўся, калі старэйшай адбылося сямнаццаць. Раней абеду яны не ўставалі, потым рабілі сабе лусьцікі, глядзелі запісанае за тыдзень на відэа, сноўдаліся па хаце ў нэгліжэ, мылі галовы, пралі, балбаталі па тэлефоне з аднымі сяброўкамі, запрашалі на каву іншых.

Гранія і Брыджэт уносілі невялічкую суму за кватэру і ежу, прычым аддавалі гэтыя грошы з такой неахвотай, нібы іх абіралі да ніткі. Колькі ён ведаў, тым іх укладаньне ў сямейны бюджэт і абмяжоўвалася. Ні пачка бісквітаў, ні скрыні марозіва ці пакуначка сурвэтак, набытых у хату з сваёй кішэні. Калі ж гэтых рэчаў не ставала, яны вельмі абураліся.

Эйдан хацеў бы ведаць, як бавіць свае нядзелі Тоні А’Брайн.

Дакладна вядома, да Імшы Тоні ня ходзіць. Ён даў гэта зразумець вучням, калі тыя задалі яму пытаньне: — Сэр, сэр, ці ходзіце вы да Імшы па нядзелях?

— Часам, калі адчуваю запатрабаваньне паразмаўляць з Богам, — адказаў Тоні А’Брайн.

Эйдан быў у курсе. Аб тым з задавальненьнем паведамілі хлапчукі і дзяўчынкі, ваюючы з настаўнікамі, настойваючымі, пад страхам Сьмяротнага Граху, на неабходнасьці наведваньня Імшы па нядзелях.

Тоні вельмі разумны, занадта разумны. Ён не адмаўляе існаваньня Бога, замест таго дае зразумець, што яны з Богам — прыяцелі, і можна пад настрой зайсьці пагутарыць зь ім па-прыяцельскі. Тоні А’Брайн, мусібыць, на бегавой дарожцы, а Эйдан Данн недзе ў старонцы, ня сябра Усявышняга, так, часовая абслуга. Вось самае прыкрае і няшчырае ва ўсім гэтым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечаровы кляс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечаровы кляс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вечаровы кляс»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечаровы кляс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x