Джером Сэлинджер - Гэпварт, 16, 1924

Здесь есть возможность читать онлайн «Джером Сэлинджер - Гэпварт, 16, 1924» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1965, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гэпварт, 16, 1924: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гэпварт, 16, 1924»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэпварт, 16, 1924 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гэпварт, 16, 1924», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін кангрэсмен ЗША, франтавы сябра містэра Гэпі, наведаў лагер мінулым уікэндам. Паколькі ён быў адной з найменш вартых цікавасці фігур, якія я калі-небудзь сустракаў, будзе цалкам слушна абмінуць ягонае прозвішча ў гэтым асабістым лісце. Подых няшчырасці ды імпазантнай прагніласці прайшоў па лагеры, паветра ў ім дагэтуль смярдзіць як вытрымаць. Угодніцтва і штучны смех з боку містэра Гэпі не падлягаюць апісанню. Сам-насам з місіс Гэпі падчас выпадковай сустрэчы на ганку ейнага бунгала я папрасіў яе трымацца і не дазволіць, каб кангрэсмен і містэр Гэпі з яго агіднымі адказамі на пытанні першага, засмуцілі яе і яе дзівосны эмбрыён, пакуль гэтае панурае непаразуменне працягваецца. Яна цалкам згадзілася. Пазней таго ж дня, дзеля яе, з вялікай неахвотай прыняў я запрашэнне і загад містэра Гэпі, што мы з Бады прыйдзем у іхняе бунгала пасля трэцяй імшы і паспяваем ды трохі пазабаўляем ягонага госця кангрэсмена. Я не маю жаднага права прымаць нячыстае запрашэнне за майго каханага малодшага брата; усім сэрцам спадзяюся, употай, што Усявышні дасць мне добрага прачуханца за маю злачынную саманадзейнасць; ніхто не ўпаўнаважваў мяне на паспешныя рашэнні, не параіўшыся з гэтым бліскучым юнаком. Праўда, мы пракансультаваліся адзін з адным пасля таго, як запрашэнне было прынятае, дамовіўшыся паміж сабой не абуваць нашы чаравікі для чачоткі, калі пойдзем, але то была вельмі фальшивая палёгка і самападман для нас. Вечаровай гарачынёй мы вырашылі абуць мяккія туфлі! Іронія лёсу: мы былі ў выдатнай форме, калі місіс Гэпі іграла на акардыёне як акампаніятар; ды і вельмі цяжка нам не быць у выдатнай форме, калі прыгожая, неталенавітая асоба жахліва акампануе нам на акардэоне; гэта кранае нас за жывое, але трохі і пацяшае. Нягледзячы на нашую надзвычайную маладосць, мы застаемся дужа ломкімі, забаўнымі рапірамі там, дзе ёсць файныя, неталенавітыя дзяўчаты. Я працую над гэтым, але праблема досыць крутая.

Калі ласка, калі ласка, КАЛІ ЛАСКА, не сярдуйце і не рабіцеся халодныя, як лёд, датычна гэтага ліста з тае прычыны, што памер ягоны расце! Як толькі вы гатовыя выбухнуць, хуценька прыгадайце, як багата сёння ў мяне ў запасе вольнага часу і як патрэбная мне такая прыемная гутарка з далёкімі зараз пяццю сямейнікамі майго сэрца! Я не створаны для працяглых разлук; я ніколі не сцвярджаў, што гэта па мне.

Апроч таго, мне здаецца, шмат якія мае навіны і маё пасланне ўвогуле павінны быць вельмі цікавым і лагодзіць настрой.

Вы як двойчы два ведаеце, што мы ніколі істотна не змяняемся ў нашых сэрцах. Але ў нас з’явіўся лёгкі загар і выглядаем мы зусім так, як выглядаюць здаровыя дзеці і гадаванцы летніка. Нам можа спатрэбіцца ўсё праклятае здароўе, якое льга здабыць, гэта напэўна. Непрывабны выпадак нядаўна здарыўся. У дадатак да агульнавядомай інфармацыі, што мы дзеці паважаных Галахэр і Гласа і што мы даволі вопытныя і дасведчаныя забаўляльнікі самі па сабе, дзякуючы вашаму кранальнаму і хвалюючаму прыкладу, па лагеры разышлася навіна, што мы абодва, ваш сынок Бады і я, ад ранняга ўзросту сумна знаныя заўзятыя чытачы ды яшчэ маем пэўныя здатнасці, умельства, спрыт ды здольнасці вельмі няпэўнае вартасці і пачуццё самай сур’ёзнай адказнасці, апошняе проста прыстала да нас, як цэмент, з ранейшых увасабленняў, асабліва астатніх двух, дужа няпростых. Ваш сын Бады, зразумела, скарыстоўвае аказію напоўніцу. Тут патрэбны не абы-які гарт, скажу я вам. Вазьміце ў рахубу, калі не шкадуеце хвілінкі, абсалютную сакаўную свежасць навіны як стравы для плётак, і шкадлівасць хлопца, якому пяць гадоў, а ён з кожным днём увачавідкі стаецца ўсё больш дасведчаным чытачом і аўтарам, і які да таго ж, нягледзячы на як быццам смешны ўзрост, ёсць вялізарны аўтарытэт у чалавечых тварах з усімі іхнімі кранальнымі маскамі, славалюбствам, успышкамі найчыстай харобрасці і хлуснёю, якая палохае! Вось вам сучасная сітуацыя гэтага малога хлопца. Далей уявіце, якая заварылася б каша, калі б хоць частка гэткай патаемнай інфармацыі прасачылася ды сталася вядомым фактам ці чуткай сярод гадунцоў летніка і выхавальнікаў таксама. Акурат такое і адбылося. На жаль, як ён добра ведае, тое нядаўняе ўзбурэнне пераважна вынік ягонага неабачлівага ўчынку.

О, мой Божа, я маю фацэтнага і нязвыклага кампаньёна на дрогкай жыццёвай дарозе. Вось коратка, як гэтая лухта здарылася. Містэр Нэльсан, прыроджаны неафіл і заядлы балбатун і пляткар, поўнасцю, як ужо казалася, апякуецца сталоўкай, разам з місіс Нэльсан, сварлівай, няшчаснай кабетай і натхнёнай парушальніцай спакою. Калі ў сталоўцы нікога няма, гэта адзінае блаславёнае месца ў лагеры, дзе можна цешыцца жыватворнай адзінотай. Бады на гэтую ціхую затоку адразу паклаў вока. У аўторак папаўдні, спякотным днём, ён пабіўся аб заклад з містэрам Нэльсанам, што зможа завучыць на памяць кніжку, якую містэру Нэльсану на той час надарылася чытаць, не за дваццаць хвілін, дык за паўгадзіны. Калі б ён зрабіў гэта дасканала, то містэр Нэльсан, у сваю чаргу, каб засведчыць высокую ацэнку спрэчнага дасягнення, дазволіў бы нам, братам Гласам, выкарыстоўваць пустую ўтульную сталоўку ў наш вольны час для чытання, пісання, вывучэння моваў ды іншых шчымлівых патрэб, такіх, як ачышчэнне нашых галоў ад пазычаных і шматкроць пазычаных апіній і поглядаў, што гудуць над лагерам, як мухі. Божа мой, як не вітаю я і не падтрымліваю ўсялякага роду трансакцыі, ці то з адказнымі за сваё слова дарослымі, ці то з дарослымі без гонару і сумлення! Без майго ведання пра такі проста жахлівы факт гэты ашаламляльны, незалежны хлапец кінуўся наперад і заключыў трансакцыю з містэрам Нэльсанам, нягледзячы на нашыя несканчоныя дыскусіі перад світальнымі гадзінамі пра пажаданасць трымаць язык за зубамі наконт некаторых нашых талентаў і асаблівасцей. На шчасце, гэты выпадак не стаўся суцэльнай стратай або паразай. Так здарылася, што кніжка, пра якую гаворка, была "Цвёрдая драўніна Паўночнай Амерыкі” Фолі і Чэмбэрліна, двух незвычайна сціплых і непрыкметных людзей, якімі я даўно захапляўся дзякуючы свайму чытанню, з надта заразлівай для іншых любоўю да дрэў, асабліва да бука і белага дуба, пры тым яны маюць чароўную, празмерную прыхільнасць да букаў! Таму абмен фразамі паміж Бады і мною не быў занадта невыносна рэзкі або непрыемны; і без слёз, дзякуй Богу, абышлося. Аднак Вайты Пітман, галоўны выхавальнік (паходзіць з Балтымора, штат Мэрыленд), вясёлы дружака містэра Нэльсана, прачуў пра дасягнуты рэкорд ды ўвішна пажывіўся з аказіі, скарыстаўшы навіну ў сваёй размове. Пры ўсёй сумленнасці ды абаяльнасці, ён валодае адмысловым дарам: павялічваць уласны прэстыж за кошт якога-небудзь дзіцяці; кемны, ласы на адкіды ды мярцвячыну птах, паразіт на чужых размовах. Гэта той самы дваццацішасцігадовы фраер, аніяк не жаўтаротае птушанё, што сказаў Бады, аточанаму гуртам незнаёмцаў: “Я так і думаў, што ты дужа разумнае хлапчаня”. Ці тактоўна звяртацца з гэткай заўвагай да пяцігадовага малога? Дзякуй Богу, абышлося без сораму і клопату для ўсёй сям’і, бо я не меў з сабой аніякай добрай зброі, калі гэткая агідная, дурная заўвага была зроблена; аднак, пазней ужо, я выкарыстаў зручны момант і сказаў Роджэру Пітману (такое поўнае імя далі яму ягоныя злашчасныя бацькі), што заб’ю яго ці сябе, магчыма, яшчэ раней, як надыдзе вечар, калі ён у маёй прысутнасці зноў загаворыць з Бады падобным манерам, ды і з любым іншым пяцігадовым хлопчыкам. Думаю, у рашаючы момант я здолеў бы зацугляць гэтае злачыннае памкненне, але балючая праўда тое, што вена неўраўнаважанасці праходзіць праз мяне зусім як нейкая бурлівая рака, гэта нельга не браць пад увагу. Я так і не выправіў сваю турботную неўраўнаважанасць у двух папярэдніх увасабленнях, грэшна і агідна; яе не выправіш сяброўскай лагоднай малітвай. Гэта можа быць выпраўлена страшэннымі намаганнямі з майго боку, дзякуй Богу; я не магу годна або задушэўна маліцца да якойсьці мілай, кволай боскай істоты, каб яна завітала і прыбрала смецце пасля мяне, нават ад думкі пра гэта мне моташна. Аднак чалавечая мова можа занадта лёгка быць прычынай degringolade у цяперашнім маім увасабленні, калі толькі я не паспяшаюся. Я намагаўся як д’ябал ад часу нашага прыезду сюды цярпліва сустракаць чалавечую нядобразычлівасць, страх, зайздрасць і панылую нялюбасць да неардынарнага. Не чытай услых гучна гэтую неасцярожную заўвагу двайнятам, ды і ў вушы Бу-Бу ёй ранавата трапляць, але прызнаюся (слёзы плывуць па маім неўраўнаважаным твары), што ў сэрцы ў мяне нямашака празмернай надзеі на чалавечую мову, якою яна сёння ёсць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гэпварт, 16, 1924»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гэпварт, 16, 1924» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Джером Сэлинджер
libcat.ru: книга без обложки
Джером Сэлинджер
Джером Сэлинджер - Пола
Джером Сэлинджер
Джером Сэлинджер - Три рассказа
Джером Сэлинджер
Джером Сэлинджер - Der Fänger im Roggen
Джером Сэлинджер
Джером Сэлинджер - Лапа-растяпа
Джером Сэлинджер
libcat.ru: книга без обложки
Джером Сэлинджер
Джером Сэлинджер - Дж. Д. Сэлинджер [litres]
Джером Сэлинджер
Отзывы о книге «Гэпварт, 16, 1924»

Обсуждение, отзывы о книге «Гэпварт, 16, 1924» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x