Уладзімір Караткевіч - Ладдзя Роспачы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Ладдзя Роспачы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ладдзя Роспачы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ладдзя Роспачы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не.

Ладдзя Роспачы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ладдзя Роспачы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І раптам ён закрычаў:

– Гэта павінна было памерці! Чаму яно не памерла! Яно законна ішло да смерці, і я раней за другіх зразумеў гэта! Чаму яно не памерла, ты, які жартуе?! Чаму?!

– Таму, што я жартую, – сказаў Выліваха. – Толькі таму. Я люблю жыццё і жартую. І таму – колькі б ты ні здраджваў – яно жыве.

Ладдзя рэзала тугую, як вар, ваду. А над ладдзёй, як ветразь, ляцела песня:

Не алілую,

Не ладан Божы:

А каля тына

Дзікую рожу.

Цяпер туравалі Гервасію ўсе галасы на ладдзі:

Край наш пакутны,

Край наш дзівосны,

Дожджык, азёры,

Гордыя сосны.

І Выліваха ўбачыў, што з-пад плесні на вачніцах Перавозчыка пакаціліся раптам слёзы. Яны, відаць, былі вельмі пякучыя, бо спалілі і знішчылі плесню. І з-пад яе з’явіліся раптам вочы, спалоханыя жудаснай веліччу гэтага ржавага мора.

Сінія.

Крык праляцеў над галовамі змарлых.

– ...Нават цяпер! – поп трос скурчанымі пальцамі, узнесенымі над галавой. – Нават у дзень гневу! Што вы спяваеце, смярдзючыя чалавечкі? Хто ж вы такія?! Грэшнікі?! Ерэтыкі?!

– Мы святыя, поп, – сказаў Выліваха. – Раз мы церпім цябе і таўстазадую навалач, раз плоцім жыццём і зямлёю сваёю – мы святыя, поп.

Ён брыдка вылаяўся, і тут позірк ягоны ўпаў на суседа па катаржнай лаўцы. І Гервасій адчуў, як упала ад нечаканасці сэрца.

Побач з ім не быў прыкуты юнак, як ён думаў. Побач з ім сядзела дзяўчына год семнаццаці.

– Фу ты, чорт, – зніякавеў Гервасій. – А мы тут лаемся, нібы ў Божай царкве.

– Нічога, – апусціла яна веі. – Зараз, можа, і трэба.

Выліваха глядзеў на яе шырокімі вачыма. Была яна вельмі ж падобная на тую жанчыну, за якой ён некалі больш за ўсё ўпадаў. На адзіную, якая не аднеслася паблажліва да яго маленняў.

Магчыма, Выліваху потым і ўдавалася ўсё так лёгка. Магчыма, менавіта таму.

Ён ніколі не думаў, што лёс верне яму яе. Прыгажэйшую, маладзейшую, лепшую, чым тыя, падступную, сціплую...

...Асуджаную. Дадзеную і вернутую толькі на адзін дзень.

І Выліваха зразумеў, які страшны жарт учыніла над ім Смерць, на што яна намякала, як незваротна прынізіла.

Цяпер ужо нічога нельга – і не трэба – было пачынаць.

І ў Гервасія хапіла розуму з самага пачатку адмовіцца ад удзелу ў гульні, у якой Смерць была катам, а ён – дурным мышаняткам.

– Лайцеся, калі трэба, – сказала дзяўчына. – Вы такі жывы. Без вас было так самотна. Я чакала ладдзі аж тры дні.

– Нічога не зробіш, – усміхнуўся Выліваха. – Смерць хадзіла за мной.

Яна глядзела на зыркую кветку.

– Няўжо так паспела расцвісці шыпшына?

– Там заўжды цвіце шыпшына.

– Мяне завуць Бярозкай, – з даверам сказала яна.

– Язычніца?

– Але. Царква не паспела дабрацца ў нашы балоты.

– Усё адно, – сказаў ён. – Унь у карме сядзіць з гузам на лбе існы хрысціянін. Ты – язычніца. Ці варта было лішні раз мачацца ў ваду, калі ўсім аднолькавая літасць... А мяне зваць Гервасій.

– Ты занадта смелы, Гервасій, – крыкнуў поп. – Слаба дбала святая інквізіцыя, калі ты так распусціў язык.

– На зямлі я, вядома, памоўкваў, – сказаў Выліваха. – І то не дужа. Але цяпер нават сам папа не зробіць з мяне той смажаніны, якую прывязваюць да лаўца, а не пякуць на ім.

Поп хацеў быў сказаць нешта, але ягоныя словы заглушыў крык несамавітага жаху.

Над іржавым, як запечаная кроў, морам з’явілася першая за ўвесь доўгі шлях жывая істота. Яна ляцела, цяжка махаючы перапончатымі крыламі, як вялізны кажан, і то ўзлятала ўгору, то апускалася ў ваду пад неймаверным цяжарам, падвешаным да яе ног. Здалёк гэты цяжар здаваўся нізкай серабрыстых рыб.

Калі істота падляцела бліжэй – крылы аказаліся рукавамі чорнай манашай расы, а рыбы – дзевяццю голымі жанчынамі, што чапляліся за старэчыя ногі пачвары.

І са страшнай нянавісцю да калегі Перавозчык сказаў:

– Адзін з тых, каму не далі забыцця.

Цяпер пачвара ляцела ўжо зусім блізка ад ладдзі. Стары з вар’яцкімі вачыма, клінападобнай барадою і галавой, падобнай на агурок.

Як прагны падлаед, што часам ухопіць занадта вялікую для сябе здабычу, як коршак, схоплены сомам, стары падлятаў і падаў, кранаючыся кіпцямі вады, падлятаў і падаў. А па ягонай спіне поўз, дабіраючыся да глоткі і сціскаючы яе, юнак з акрываўленай скроняй.

– Я ведаю гэтага чалавека, – сказаў Палачанін. – Ён выразаў ледзь не ўвесь мой горад...

– Ратуйце мяне, ратуйце! Я няшчасны цар Іван! – даляцела з вышыні.

– Дакуль ён будзе лётаць? – спытаў нехта.

– Пакуль такія, як ты, не кінуць яго хваліць, – сказаў Перавозчык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ладдзя Роспачы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ладдзя Роспачы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Ладдзя Роспачы»

Обсуждение, отзывы о книге «Ладдзя Роспачы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x