Артур Дойль - Пяць апельсінавых зярнятак

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Дойль - Пяць апельсінавых зярнятак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяць апельсінавых зярнятак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяць апельсінавых зярнятак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пяць апельсінавых зярнятак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяць апельсінавых зярнятак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Холмс патрос у паветры сціснутымі кулакамі і ўскрыкнуў:

— Неверагодная абмежаванасць!

— Аднак яны камандзіравалі да мяне аднаго паліцэйскага, які будзе дзяжурыць у маім доме.

— Ён прыехаў з вамі ў Лондан?

— Не. Яму загадалі заставацца ў маёнтку.

Холмс зноў замахаў кулакамі:

— І навошта вы сюды прыйшлі? — крычаў ён. — І самае галоўнае — чаму вы адразу да мяне не звярнуліся?

— Але я не ведаў... Я толькі сёння расказваў пра свае праблемы маёру Прэндэргасту, і ён параіў звярнуцца да вас.

— Прайшло ўжо два дні, як вы атрымалі ліст. Брацца за справу трэба было раней. Мяркую, што іншых фактаў, апроч толькі што прыведзеных, у вас няма? Можа, якія падрабязнасці, што маглі б нам дапамагчы?..

— Ёсць яшчэ адно, — сказаў Джон Апэншоў. Ён пашнарыў па кішэнях, выцягнуў адтуль кавалак выцвілай сіняй паперы і паклаў яго на стол. — Мне прыгадваецца, што ў дзень, калі дзядзька паліў паперы, маленькія абрыўкі, якія засталіся ў попеле, былі менавіта такога колеру. Гэты аркуш ляжаў на падлозе ў дзядзькавым пакоі, і я схільны лічыць, што ён вываліўся з агульнага стосу і такім чынам пазбегнуў агню. Але апроч таго, што ў ім згаданыя зярняткі, я не бачу ад яго вялікае карысці. Думаю, гэта проста старонка з чыйгосьці дзённіка. Почырк, несумненна, дзядзькаў.

Холмс падсунуў лямпу, і мы разам схіліліся над аркушам, які, мяркуючы па няроўным краі, быў вырваны з кнігі. Зверху быў надпіс: “Сакавік 1869”, а пад ім — наступныя загадкавыя нататкі:

4-га. З’явіўся Гудзон. Платформа ранейшая.

7-га. Зярняткі дасланыя Мак-Коўлі, Парамору і Джону Свэйну з Сэнт-Аўгусціна.

9-га. Мак-Коўлі прыбраўся.

10-га. Джон Свэйн прыбраўся.

12-га. Наведалі Парамора. Усё ў парадку.

— Дзякую, — сказаў Холмс, складваючы паперу і вяртаючы яе нашаму госцю. — Цяпер вам нельга губляць ні хвіліны. Мы не можам марнаваць час нават на абмеркаванне таго, што вы мне расказалі. Вы мусіце тут жа ехаць дадому і дзейнічаць.

— Што я павінен рабіць?

— Толькі адну рэч — але неадкладна. Пакладзіце гэты аркуш у згаданы вамі масянжовы куфэрак. Далучыце да яго цыдулку, дзе пазначце, што ваш дзядзька спаліў усе астатнія паперы і што больш нічога не захавалася. Напішыце гэта так, каб яны вам паверылі. Пасля адразу ж нясіце куфэрак да сонечнага гадзінніка, як пазначана ў лісце. Вы зразумелі?

— Усё зразумеў.

— Пакуль што не думайце ні пра якую помсту ці яшчэ штосьці. Мяркую, мы зробім гэта законнымі сродкамі — бо нам трэба яшчэ сплесці нашую сетку, а іх сетка даўно ўжо гатовая. Найперш трэба вызваліць вас з сур’ёзнай небяспекі, якая вам пагражае. Наступная мэта — раскрыць таямніцу і пакараць вінаватых.

— Вялікі вам дзякуй, — сказаў малады чалавек, устаючы і надзяваючы плашч. — Вы вярнулі мне жыццё і надзею. Безумоўна, я зраблю так, як вы сказалі.

— Не губляйце ні хвіліны. І самае галоўнае — беражыце сябе, бо я нават не сумняюся, што вам пагражае сапраўдная небяспека, якая насоўваецца ўсё бліжэй. Як вы паедзеце назад?

— Цягніком з вакзала Ватэрлоо.

— Яшчэ няма дзевяці. На вуліцах будзе тлумна, і вас гэта, спадзяюся, абароніць. Але ў любым выпадку асцярожнасць не будзе лішняй.

— Я ўзброены.

— Гэта добра. Заўтра я вазьмуся за вашую справу.

— Мне чакаць вас у Хоршэме?

— Не, разгадка вашай таямніцы хаваецца ў Лондане. Тут я і буду яе шукаць.

— Тады я зазірну да вас праз дзень ці два, раскажу пра куфэрак і паперы. Я буду дакладна трымацца вашае парады.

Ён паціснуў нам рукі і выйшаў. На вуліцы ўсё гэтак жа скавытаў вецер, а ў вокны барабаніў дождж. Здавалася, што гэтую дзіўную і страшную гісторыю прынеслі нам неўтаймоўныя стыхіі, кінулі яе, як кідае бура абрывак марское водарасці, і цяпер забралі назад.

Некаторы час Шэрлак Холмс сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву і ўтаропіўшыся ў чырвонае полымя каміна. Потым закурыў сваю люльку і, адкінуўшыся на спінку фатэля, пачаў назіраць за сінімі колцамі дыму, якія падымаліся да столі, даганяючы адно адное.

— Думаю, Ўотсан, — урэшце заўважыў ён, — што сярод усіх нашых справаў не было больш фантастычнай, чым гэтая.

— За выняткам гісторыі пра Знак чатырох.

— Ну, хіба што... Так, вы маеце рацыю... І ўсё ж я думаю, што небяспека, якая пагражае Джону Апэншоў, яшчэ большая, чым тая, што вісела над братамі Шолта.

— Але ці маеце вы, — спытаў я, — нейкае ўяўленне пра гэтую небяспеку?

— Сумневаў адносна яе характару і быць не можа, — адказаў Холмс.

— Тады ў чым яна палягае? Хто хаваецца за ініцыяламі ККК і чаму ён пераследуе няшчасную сям’ю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяць апельсінавых зярнятак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяць апельсінавых зярнятак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пяць апельсінавых зярнятак»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяць апельсінавых зярнятак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x