Штэфан Цвайг - Вуліца ў месячным святле

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвайг - Вуліца ў месячным святле» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вуліца ў месячным святле: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вуліца ў месячным святле»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вуліца ў месячным святле — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вуліца ў месячным святле», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут я раптам здрыгануўся, пачуўшы прарэзлівы рогат жанчыны, якая сядзела побач са мною. У той самы момант лямпа замігцела: па скразняку я здагадаўся, што за маёю спінаю нехта прачыніў дзверы.

- Зноў ты прыйшоў? - кпліва і злосна крыкнула яна па-нямецку. - Зноў валочышся вакол дома, ты, жмінда? Ну, дык заходзь ужо, я табе нічога не зраблю.

Я крута павярнуўся, спачатку да яе, бо яна так прарэзліва крыкнула гэтыя прывітальныя словы, як быццам агонь вырваўся з яе нутра, а потым да дзвярэй. І яшчэ не паспелі яны зачыніцца, як я пазнаў дрыготкую постаць, пазнаў пакорлівы позірк таго самага чалавека, які стаяў перад уваходам, быццам прыклеены да дзвярэй. Ён нясмела, як жабрак, трымаў капялюш у руцэ і дрыжаў ад рэзкіх слоў, ад смеху, які трос грузную фігуру жанчыны і на які гаспадыня за стойкаю адгукнулася паспешлівым шэптам.

- Туды садзіся, да Франсуазы, - прыкрыкнула яна на небараку, калі ён нясмела, з апаскаю ступіў крок наперад. - Ты ж бачыш, што ў мяне госць.

Яна крыкнула гэта па-нямецку. Гаспадыня і дзяўчына гучна засмяяліся, хоць зразумець нічога не маглі, але наведнік ім, відаць, быў знаёмы.

- Дай яму шампанскага, Франсуаза. Бутэльку таго, даражэйшага! - са смехам крыкнула яна і зноў здзекліва звярнулася да яго: - Калі табе яно залішне дарагое, заставайся на вуліцы, скнара няшчасны. Ты хацеў бы, нябось, бясплатна глядзець на мяне, я ведаю, табе ўсё хочацца мець бясплатна.

Доўгая фігура наведніка скурчылася ад гэтага злога смеху, спіна сагнулася, твар адвярнуўся, быццам хацеў схавацца, і рука, якая ўзялася за бутэльку, так моцна задрыжала, што віно разлілося, калі ён паспрабаваў наліць яго ў бакал. Ён усё хацеў падняць вочы на твар жанчыны, але ніяк не мог адарваць іх ад падлогі, і яны блукалі бязмэтна па кафляных плітках. Цяпер толькі, пры святле лямпы, я разгледзеў гэты змардаваны, бледны і пакалечаны твар, вільготныя, рэдкія валасы на касцістым чэрапе, друзлыя і быццам надламаныя суставы - убоства, пазбаўленне сілы, але не злосці. Скрыўлена, скранута было ў ім усё і прыгнечана, і ў вачах, якія ён раптам на момант падняў і адразу ж спалохана адвёў убок, загарэўся злы агеньчык.

- Не звяртайце на яго ўвагі! - крыкнула мне жанчына па-французску і моцна рванула мяне за локаць, быццам хацела павярнуць да сябе. - У мяне з ім асабісты рахунак, з даўніх часоў, не з сённяшняга дня. - І зноў крыкнула яму, выскаліўшы зубы, быццам хацела ўкусіць. - Можаш падслухоўваць, стары скупянда! Хочаш ведаць, пра што я тут гавару? Я сказала, што хутчэй у мора кінуся, чым да цябе пайду.

Зноў засмяяліся гаспадыня і другая дзяўчына, усмешка была нейкая бязглуздая. Відаць, гэта была звычайная забава, штодзённы жарт. Але мне зрабілася не па сабе, калі я ўбачыў, як другая дзяўчына раптам пасунулася да яго і з удаванаю ласкавасцю стала прыставаць з заляцаннямі, ад якіх ён спалохана ўздрыгваў, не асмельваючыся адхіліць іх; страх авалодваў мною кожны раз, калі яго блукаючы позірк уніжана-збянтэжана і ўгодліва спыняўся на мне. І жах выклікала ў мяне жанчына, якая сядзела побач са мною; яна раптам прачнулася ад спячкі і іскрылася такою злосцю, што ў яе дрыжалі рукі. Я кінуў грошы на стол і хацеў пайсці, але яна не ўзяла іх.

- Калі ён перашкаджае табе, я праганю яго, сабаку. Ён павінен слухацца. Выпі яшчэ куфаль са мною. Ідзі сюды.

Яна прыціснулася да мяне ў нейкім раптоўным парыве пяшчотнасці, але я адразу зразумеў, што ён штучны, толькі каб памучыць другога. Яна ўвесь час касавурылася на яго, і мне агідна было бачыць, як ён уздрыгваў пры кожным яе руху, нібы ад дотыку гарачага жалеза да яго скуры. Не звяртаючы на яе ўвагі, я сачыў толькі за ім і са страхам заўважаў, як у ім цяпер расло нешта накшталт лютасці, гневу, жадання і зайздрасці і як ён адразу ўвесь курчыўся, варта было ёй павярнуць да яго галаву. Яна ўсё мацней прыціскалася да мяне, я адчуваў, як яна дрыжыць, цешыцца з бязлітаснай гульні, і мне зрабілася не па сабе ад яе нафарбаванага твару, ад якога несла таннаю пудраю, ад паху яе друзлага цела. Каб не даць ёй наблізіцца да майго твару, я дастаў цыгару, і не паспеў я пашукаць вачамі на стале запалкі, як яна ўладарна крыкнула яму:

- Дай закурыць!

Я спалохаўся яшчэ болей, чым ён, ад такога гнюснага патрабавання ягоных паслуг і хуценька паспяшаўся знайсці сабе запалку сам; але, падагнаны яе словамі, як бізуном, ён ужо падышоў да мяне крывою хісткаю хадою і хуценька, быццам баяўся апячыся, дакрануўся да стала і паклаў на яго запальнічку. На нейкі момант позіркі нашы скрыжаваліся: бясконцы сорам прачытаў я ў яго вачах і шалёную лютасць. І гэты прыгнечаны позірк знайшоў ува мне мужчыну, брата. Я адчуў, да якога ўніжэння давяла яго жанчына, і засаромеўся разам з ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вуліца ў месячным святле»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вуліца ў месячным святле» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Стефан Вул - Объятые страхом
Стефан Вул
Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
libcat.ru: книга без обложки
Іван Навуменка
libcat.ru: книга без обложки
Стефан Вул
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Виктория Мингалеева - Грейси Вул и зеркало колдуна
Виктория Мингалеева
Отзывы о книге «Вуліца ў месячным святле»

Обсуждение, отзывы о книге «Вуліца ў месячным святле» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x