Штэфан Цвайг - Вуліца ў месячным святле

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвайг - Вуліца ў месячным святле» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вуліца ў месячным святле: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вуліца ў месячным святле»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вуліца ў месячным святле — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вуліца ў месячным святле», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы ўжо падышлі да гавані, і раптам у цішыню ўварвалася шумнае дыханне блізкага прыбою. З бліскучымі вачамі, нібы вялікія чорныя жывёліны, стаялі там караблі, адны блізка, другія далей; аднекуль гучала песня. Усё было нейкае няяснае, і ўсё-такі многае адчувалася - жудасны сон і неспакойныя мары ўсёпаглынальнага горада.

Побач з сабою я бачыў прывідны цень гэтага чалавека, ён падрыгваў у мяне пад нагамі, то расплываўся, то сціскаўся ў хісткім цьмяным святле ліхтароў. У мяне не было ні слоў суцяшэння, ні аб чым спытацца, але маўчанне яго быццам ліпла да мяне, душыла сваім цяжарам. Раптам ён схапіў мяне за руку і дрыготкім голасам працягваў:

- Але я не паеду адсюль без яе... Я зноў знайшоў яе праз некалькі месяцаў... Яна мучыць мяне, але я не адступлюся... Малю вас, паночку, пагаварыце з ёю... Яна павінна быць маёю, скажыце ёй гэта... мяне яна не слухае... Я болей не магу так жыць... Я не магу болей бачыць, як мужчыны ходзяць да яе... і чакаць каля дома, пакуль яны не спусцяцца ўніз... вясёлыя і п'яныя... Уся вуліца ўжо ведае мяне... з мяне смяюцца, калі я стаю і чакаю... я ад гэтага шалею і ўсё-такі кожны вечар прыходжу зноў... Паночку, пагаварыце з ёю... я вас не ведаю, але зрабіце ласку, богам прашу... пагаварыце з ёю...

Я міжвольна паспрабаваў вырваць руку. Мне было страшна. Але калі ён адчуў, што я хачу трымацца ў баку ад яго гора, ён раптам укленчыў пасярод вуліцы і абхапіў мяне за ногі.

- Малю вас, паночку... Вы павінны з ёю пагаварыць... Павінны... інакш... інакш здарыцца няшчасце... Я патраціў усе свае грошы, шукаючы яе, і тут я яе не пакіну... жывою не пакіну... Я купіў сабе нож... У мяне, паночку, ёсць нож... Я яе не пакіну тут... жывою не пакіну... Я не знясу гэтага... Пагаварыце з ёю, паночку...

Ён як шалёны курчыўся перада мною. У гэты момант у канцы вуліцы паказаліся двое паліцэйскіх. Я сілай прымусіў яго ўстаць. Хвіліну ён разгублена глядзеў на мяне. Потым сказаў нейкім чужым голасам, суха і адрывіста:

- Пойдзеце па вунь той вуліцы. Там ваш гатэль. - Яшчэ раз утаропіўся ён на мяне вачамі, у якіх зрэнкі быццам расплавіліся ў нейкай жахліва белай пустаце. Потым ён знік.

Я мацней захутаўся ў плашч. Мяне трэсла. Толькі стомленасць адчуваў я, нейкае дзіўнае ап'яненне, без пачуцця, чорнае, пурпуровае, быццам я спаў на хаду. Я хацеў сабрацца з думкамі і ўсё абдумаць, але кожны раз падымалася гэтая чорная хваля стомленасці і несла мяне з сабою. Я ледзь дабраўся да гатэля, зваліўся на ложак і заснуў тупа, як жывёліна.

Назаўтра раніцаю я ўжо не ведаў, што ў гэтым здарэнні было яваю, а што сном, і падсвядома працівіўся таму, каб у гэтым разабрацца. Прачнуўся я позна, чужы ў чужым горадзе, і пайшоў аглядаць царкву, якая, як мне сказалі, славілася старажытнай мазаікай. Але вочы мае не ўспрымалі таго, што бачылі, усё болей выразна паўставала ў памяці сустрэча мінулае ночы, і мяне неадольна пацягнула на тую вулічку, да таго дома. Але гэтыя дзіўныя вуліцы жывуць толькі ўначы, удзень на іх шэрыя халодныя маскі, пад якімі пазнаць іх можа толькі дасведчаны чалавек. Я не знайшоў гэтай вулічкі. Стомлены і расчараваны вярнуўся я дадому, мяне мучылі карціны не то трызнення, не то рэальнасці.

Цягнік мой адыходзіў у дзевяць гадзін вечара. З жалем пакідаў я горад. Насільшчык падняў мае рэчы і, ідучы паперадзе, панёс іх да вакзала. І раптам на адным скрыжаванні вуліц нешта быццам токам ударыла мяне, і я спыніўся: я пазнаў папярочную вулічку, якая вяла да таго дома, загадаў пачакаць насільшчыку - ён спачатку не зразумеў нічога, але тут жа ўхмыльнуўся з нахабнаю фамільярнасцю - і пайшоў зірнуць яшчэ раз на вуліцу, на якой са мною здарылася гэтая прыгода.

Было цёмна, цёмна, як учора, і ў цьмяным месячным святле паблісквалі зашклёныя дзверы таго дома. Я хацеў яшчэ раз падысці бліжэй, але тут нешта заварушылася ў змроку. Са страхам пазнаў я ўчарашняга знаёмага; ён сядзеў на парозе і знакамі падзываў мяне падысці бліжэй. Мяне ахапіў жах, я хуценька падаўся назад, з-за маладушнай боязі, каб не ўблытацца ў якую-небудзь гісторыю і не спазніцца на цягнік.

Але, падышоўшы да скрыжавання, я, перш чым завярнуць за вугал, яшчэ раз азірнуўся. Калі мой позірк спыніўся на ім, ён ускочыў, кінуўся да дзвярэй і рэзка рвануў іх на сябе. Нешта металічнае бліснула ў яго руцэ: я здалёку не мог разгледзець, манеты ці лязо нажа гэтак па-здрадніцку бліснулі ў месячным святле...

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вуліца ў месячным святле»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вуліца ў месячным святле» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Стефан Вул - Объятые страхом
Стефан Вул
Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
libcat.ru: книга без обложки
Іван Навуменка
libcat.ru: книга без обложки
Стефан Вул
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Виктория Мингалеева - Грейси Вул и зеркало колдуна
Виктория Мингалеева
Отзывы о книге «Вуліца ў месячным святле»

Обсуждение, отзывы о книге «Вуліца ў месячным святле» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x