Эдгар Аллан По - Калодзеж і ківач

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Аллан По - Калодзеж і ківач» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калодзеж і ківач: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калодзеж і ківач»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калодзеж і ківач — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калодзеж і ківач», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* Скрайняя Фула (лац.) – апошняя мяжа. Фула – напаўлегендарная краіна на скрайняй поўначы Еўропы.

Не трэба і казаць, што доўгімі, доўгімі гадзінамі вусцішы, якую і ўявіць сабе немагчыма, я лічыў хуткія хістанні сталі! Дзюйм за дзюймам – лінію за лініяй. Ківач апускаўся толькі праз пэўныя інтэрвалы, што падаваліся вечнасцю, але імкліва, усё ніжэй і ніжэй! Праходзілі дні – а, магчыма, дзён прайшло вельмі шмат, пакуль ён не пачаў лётаць нада мною так нізка, што я ўжо лавіў едкае паветра яго дыхання. Пах навостранай сталі біў у ноздры. Я маліў, настойліва ўпрошваў нябёсы, каб ён апускаўся хутчэй. Утрапёны, я вар’яцеў, спрабуючы падняцца вышэй і зрабіцца ахвярай гайданняў страшэннага сярпа. А потым я раптам супакоіўся, і ляжаў з усмешкай на вуснах, гледзячы на сваю бліскучую смерць, нібы дзіця на дзівосную цацку.

Пасля мяне зноў апанавала забыццё, але цягнулася яно нядоўга, бо, калі я зноў апрытомнеў, то не заўважыў, каб ківач прыкметна апусціўся ніжэй. Аднак яно, мусіць, заняло шмат часу, бо я ведаў, што ліхадзеі такі заўважылі, што я сплю і, магчыма, пажадалі часова прыпыніць рух ківача ўніз. Калі ж я прыйшоў у сябе, то адчуў таксама невымоўную слабасць і знясіленасць, нібыта праз працяглую змардаванасць. Нават нягледзячы на мой тагачасны стан і ўсе пакуты, маё чалавечае цела прагла ежы. Пераадольваючы боль, я працягнуў левую руку, наколькі мне дазвалялі путы, і завалодаў маленькім кавалкам, што застаўся мне пасля пацукоў. І калі я наблізіў яго да вуснаў, у галаве раптам заіскрылася ледзь акрэсленая думка, што несла радасць і надзею. Але што агульнага магло быць у мяне з надзеяй? Думка тая, як я ўжо сказаў, была ледзь акрэсленаю – такія думкі часта наведваюцца да людзей, але ніколі не спраўджваюцца. Я ведаў, што ёсць у ёй радасць і надзея, але адчуваў, што яна нібы загадзя была мёртваю яшчэ ў самым зародку. Дарэмна я імкнуўся зноў абудзіць яе, зноў авалодаць ёю. Працяглыя пакуты амаль не пакінулі ўва мне разумовых сілаў. Я быў дурнем, быў ідыётам.

Ківач хістаўся пад простым вуглом да майго цела. Я бачыў, што серп наканечніка мусіў прайсці ля самага майго сэрца. Ён кранецца тканіны балахона, вернецца і зноў паўторыць свае рухі, зноў і зноў. Але нягледзячы на шырачэзны да жудасці размах ківача (каля трыццаці футаў) і моцны свіст яго ляза, якое магло б адным рухам разрэзаць гэтыя жалезныя сцены, тканіна на маіх грудзях будзе працірацца вельмі павольна, некалькі хвілінаў, а потым усё будзе скончана. І на гэтай думцы я спыніўся. Я не наважваўся ўявіць, што будзе далей. Я засяроджана затрымаўся на ёй, быццам бы перастаўшы думаць, я мог бы спыніць набліжэнне сталі. Я прымушаў сябе ўяўляць гук металічнага сярпа, калі ён закране мае апранахі, і тое асаблівае пачуццё ўсхваляванасці, што робіць пераціранне тканіны на нервы. Я ўяўляў сабе гэткае глупства, аж пакуль зубы не заскрыгаталі.

Ніжэй, ніжэй ён апускаўся. Я атрымліваў вар’яцкае задавальненне, супастаўляючы яго вертыкальны рух уніз і хуткасць руху па гарызанталі. Направа – налева – далей, шырэй – з пранізлівым енкам праклятага духу, проста да майго сэрца таемным поступам тыгра! Я і смяяўся, і выў, калі то адна, то другая з гэтых ідэяў атрымлівала нада мною ўладу.

Ніжэй – няўмольна, няспынна – ніжэй! Ён здрыгаўся ў трох дзюймах ад маіх грудзей! Шалёна і люта я спрабаваў вызваліць левую руку. Яна была вольнай толькі ад локця да далоні. З вялікай цяжкасцю я мог дацягнуцца да талеркі побач са мной, а потым да рота, але ніяк не далей. Калі б мне ўдалося разарваць путы, што трымалі локаць і плечы, я б вызваліўся і паспрабаваў затрымаць ківач. Аднак з такім жа поспехам я б мог наважыцца спыніць лавіну!

Ніжэй – няўхільна, непазбежна ніжэй! Я ўздыхаў і намагаўся вызваліцца пры кожным яго хістанні. Я сутаргава адхінаўся пры кожным яго ўзмаху. З заўзятасцю бязглуздай роспачы сачыў я вачыма за яго рухамі то да мяне, то ад мяне. І рыўком завяршаўся іх цыкл унізе. Толькі смерць была б збавеннем, якім жа невымоўна жаданым збавеннем! І ўсё ж мяне трэсла ад думкі, як лёгка, заглыбіўшыся, гэта прылада ўвап’ецца сваім вострым бліскучым лязом мне ў грудзіну. І менавіта надзея прымушала мяне скаланацца ад гэтай думкі і ўхіляцца целам. Гэта была надзея – надзея, што трыюмфуе ў катавальнях, што шэпча нават асуджанаму на смерць у цёмных склепах Інквізіцыі.

Я заўважыў, што ўсяго праз нейкіх дзесяць ці дванаццаць хістанняў сталёвае лязо наблізіцца да майго балахона, і тады мой дух нечакана апанаваў глыбокі, стрыманы спакой безнадзейнасці. Упершыню за некалькі гадзінаў – ці, хутчэй, дзён – я задумаўся. Нечакана я зразумеў: путы, ці папругі, што трымалі мяне, не былі аднароднымі. Я быў абвязаны не адной адзінай вяроўкай. Першы ж удар металічнага сярпа наўскос любога ўчастку папругі пашкодзіць яе настолькі, што мне ўдасцца яе развязаць левай рукою. Але ж якой жахлівай робіцца блізкасць вострай сталі! І ці ж не можа скончыцца смерцю гэты мой маленькі супраціў! Да таго ж, прыслужнікі катаў маглі прадбачыць і паклапаціцца пра гэта загадзя. Якая верагоднасць, што путы на маіх грудзях апынуцца проста на шляху сталёвага ляза ківача? Ад страху страціць прытомнасць, калі, як мне падалося, апошняй надзеі ўжо няма, я падняў галаву, каб добра разгледзець грудзі. Папруга апярэзвала мае рукі, ногі і тулава вельмі шчыльна, а таму натуральным чынам была на шляху смяротнага ляза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калодзеж і ківач»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калодзеж і ківач» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Калодзеж і ківач»

Обсуждение, отзывы о книге «Калодзеж і ківач» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x