• Пожаловаться

Эдгар Аллан По: Марэла

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Аллан По: Марэла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Марэла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Марэла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдгар Аллан По: другие книги автора


Кто написал Марэла? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Марэла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Марэла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але адным восеньскім вечарам, калі вятры сціхлі ў нябёсах, Марэла паклікала мяне да свайго ложка. Над усёй зямлёй была слабая смуга, і гэткая ж над вадою, і вясёлка ўпала з небасхілу ў лісце кастрычніцкага лесу.

– Гэта дзень між дзён, – сказала яна, калі я наблізіўся, – дзень між дзён, калі прыходзіць жыццё альбо смерць. Гэта дзень сыноў зямлі і жыцця – і таксама дзень дачок нябёсаў і смерці!

Я пацалаваў ейны лоб, і яна працягвала:

– Я паміраю, але ўсё ж буду жыць.

– Марэла!

– Не было дня, калі ты любіў мяне, – але калі ты жахаешся жывой, то памерлай будзеш захапляцца.

– Марэла!

– Кажу яшчэ раз, я паміраю. Але ўва мне спее плод тае прыязнасці – такой малой! – якую ты адчуваў да мяне, Марэлы. І калі адыйдзе мая душа, дзіця будзе жыць – тваё дзіця і маё, дзіця Марэлы. Але твае дні будуць днямі смутку – смутку, які доўжыцца даўжэй за ўсе пачуцці, як кіпарыс жыве даўжэй за ўсе дрэвы. Гадзіны твайго шчасця злічаныя, а радасць не прыходзіць у жыццё двойчы, як ружы Пестума квітнеюць двойчы на год. Ты больш не будзеш, як тэосец, радавацца гадам, што мінаюць, але, забыўшыся на мірт і віно, будзеш несці свой саван па жыцці, як мусульмане ў Мецы.

– Марэла! – усклікнуў я. – Марэла! Адкуль табе ведаць гэта? – але яна адвярнулася ў падушку, і лёгкая дрыготка прабегла па ейным целе. Так яна памерла, і больш не чуў я ейнага голасу.

Як яна і прадбачыла, ейнае дзіця, якому яна дала жыццё сваёй смерцю, дзіця, якое пачало дыхаць, калі яна дыхаць перастала, ейная дачка, жыло. І яна дзіўна развівалася целам і розумам і была цудоўным падабенствам той, што пакінула гэты свет. І я любіў яе любоўю больш палкай, чым тая, якую можна адчуць да любога чалавека на зямлі.

Але неўзабаве яснае неба гэтае прыязнасці пацямнела ад хмараў, змрок, жах і гора ахапілі мяне. Дзіўна, дзіўна развівалася яна целам і розумам. Дзіўным, насамрэч дзіўным быў незвычайны рост ейнага цела, але жахлівымі, о, якімі жахлівымі былі неспакойныя думкі, якія апаноўвалі мяне, калі я думаў пра развіццё ейнага розуму. Ці магло быць іначай, калі я штодня бачыў у словах дзіцяці мысленне і здольнасці дарослае жанчыны, калі ўрокі дасведчанасці зыходзілі з вуснаў малое? Калі мудрасць і памкненні дарослай я чуў штогадзіну, дрыжучы ад ейных позіркаў, у якіх свяцілася глыбіня розуму? Калі гэта ўсё стала відавочным для маіх агаломшаных пачуццяў, калі я не мог больш хаваць гэта ад свае душы і выкінуць гэта са сваіх думак, здагадкі, страшныя здагадкі з’явіліся ўва мне, і я ўспомніў неверагодныя аповеды і вар’яцкія тэорыі памерлае Марэлы. Я схаваў ад свету істоту, якую лёс прымусіў мяне любіць, і падарыў ёй строгую адзіноту свайго дому, назіраючы з пакутлівым неспакоем за ўсім, што датычыла яе.

Міналі гады, і дзень за днём углядаўся я ў ейны нявінны, спакойны твар, які так шмат казаў мне, і ейнае дарослае цела, дзень пры дні бачыў новыя рысы падабенства дзіцяці з яе памерлай маці, бачыў скруху і смерць. З кожнай гадзінай згушчаліся гэтыя цені падабенства, рабіліся ўсё больш рэзкімі, выразнымі, складанымі і жахлівымі. Усмешка рабілася падобнай да матчынай, што я мог вытрываць, але дрыжаў ад такое дасканалае тоеснасці; вочы былі падобныя да вачэй Марэлы, што я мог цярпець, але яны так часта зазіралі ў глыбіні мае душы з незразумелай уладнасцю. І абрысы высокага лоба, і пасмы ядвабных валасоў, і бледныя пальцы, якія іх перабіралі, і сумная меладычнасць словаў, і асабліва – о, асабліва словы мёртвай на вуснах любай і жывой хвалявалі і жахалі мяне, і тачылі, як чарвяк, які ніколі не памрэ.

Так мінула дзесяць гадоў, а мая дачка ўсё яшчэ не мела імя на гэтай зямлі. “Маё дзіця” і “мая любоў” – так называла яе бацькава пяшчота, а поўная самота яе існавання выключала ўсялякія дачыненні з іншымі. Імя Марэлы памерла разам з ёй. Я ніколі не размаўляў з дачкой пра маці, гэта было немагчыма. За кароткае сваё жыццё яна не мела ніякіх уражанняў ад вонкавага свету, апроч тых, якія дазвалялі вузкія межы яе адасобленага існавання. Але ўрэшце я згадаў пра хрышчэнне як пра магчымасць вызвалення ад жахаў, на якія асудзіў мяне кон. І нават ля купелі я вагаўся, не ведаючы, якое імя абраць. Мноства імёнаў – сімвалаў мудрасці і прыгажосці, імёнаў старажытных і нашых часоў, імёнаў маёй і чужых краінаў – амаль сарвалося з маіх вуснаў, разам з імёнамі – сімваламі высакароднасці, шчасця і дабрыні. Што прымусіла мяне патрывожыць памяць пахаванай? Які дэман змусіў мяне выдыхнуць гэтае слова, гук якога пагнаў маю кроў ад скроняў да сэрца? Якая пачвара прамаўляла з глыбіняў мае душы, калі ў цішыні ночы сярод крыжоў я прашаптаў святару “Марэла”? Хто ж, калі не сам д’ябал, сказіў рысы тварыка майго дзіцяці, нагнаўшы на яго цень смерці? Пачуўшы гэтыя гукі, яна ўзняла свае шкляныя вочы з зямлі ў неба і, апусціўшыся бязвольна на чорныя пліты нашага фамільнага склепу, адказала: “Я тут!”

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Марэла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Марэла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
Отзывы о книге «Марэла»

Обсуждение, отзывы о книге «Марэла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.