• Пожаловаться

Эдгар Аллан По: Чалавек натоўпу

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Аллан По: Чалавек натоўпу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чалавек натоўпу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек натоўпу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдгар Аллан По: другие книги автора


Кто написал Чалавек натоўпу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек натоўпу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек натоўпу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўтары гадзіны ці каля таго, што мы прабылі ў гэтай мясьціне, я мусіў ужыць усю маю асьцярожнасьць, каб не згубіць старога й разам з тым не прыцягнуць ягонае ўвагі. На шчасьце, на нагах у мяне былі гумовыя галёшы, і я мог рухацца зусім бязгучна. Ні разу ён не заўважыў, што я за ім назіраю. Ён уваходзіў у адну крамку за другой, ні да чога не прыцэньваўся, не казаў ні слова і глядзеў на ўсе тавары дзікім і пустым позіркам. Я быў да таго зьдзіўлены ягонымі паводзінамі, што цьвёрда пастанавіў, што мы зь ім не расстанемся, пакуль я хоць у нейкай меры не задаволю сваю цікаўнасьць адносна гэтага чалавека.

Гадзіньнік гучна прабіў адзінаццаць удараў, і наведнікі пачалі пасьпешліва пакідаць базар. Нейкі крамнік, зачыняючы аканіцы, штурхануў старога, і я ўбачыў, як усё цела ягонае моцна здрыганулася. Ён пасьпяшаўся на вуліцу, на хвіліну неспакойна азірнуўся і зь неверагодным спрытам пабег незьлічонымі крывымі бязьлюднымі завулкамі, пакуль мы зноў не апынуліся на вялікай праезнай вуліцы, адкуль пачалося нашае падарожжа — дзе стаяў гатэль D——. Вуліца аднак мела ўжо зусім іншы выгляд. Яна ўсё яшчэ блішчала ў сьвятле ліхтароў; але ліў моцны дождж, і людзей на ёй было вельмі мала. Незнаёмец быў цяпер бледны. Ён у задуменьні зрабіў пару крокаў па нядаўна яшчэ люднаму праспэкту, пасьля, глыбока ўздыхнуўшы, павярнуў у бок ракі і, паблукаўшы бясконцымі кружнымі дарогамі, выйшаў нарэшце да аднаго з галоўных тэатраў. Ён ужо зачыняўся, і тлум публікі выліваўся зь дзьвярэй. Я пабачыў, як стары разявіў рот, нібы каб глынуць паветра, і кінуўся ў натоўп; мне падалося, што невыносная пакута, што адбівалася на ягоным твары, крыху сунялася. Ён зноў угнуў галаву і зноў стаўся такім, якога я ўбачыў яго напачатку. Я заўважыў, што ён пайшоў туды, куды скіравалася большасьць гледачоў — але, наагул, я так і ня здолеў спасьцігнуць непрадказальнасьць ягоных дзеяньняў.

Пакуль ён ішоў далей, гурт людзей паступова расьсейваўся, і да старога вярталіся разгубленасьць і неспакой. Нейкі час ён неадступна крочыў за купкай зь дзесяці-дванаццаці п’яных гулякаў; але яны адзін за адным разыходзіліся, пакуль не засталіся толькі трое, у нейкім вузкім і змрочным бязьлюдным завулку. Незнаёмец прыпыніўся і, здавалася, на хвіліну задумаўся; тады, раптоўна ажывіўшыся, хутка пашыбаваў па дарозе, якая вывела нас на край гораду, да ваколіцаў вельмі непадобных на тыя, што мы толькі што прамінулі. Гэта быў самы агідны лёнданскі квартал, дзе ўсё было пазначанае страшным кляймом самае неверагоднае беднасьці й самага невыпраўнага злачынства. Пад цьмяным сьвятлом выпадковых ліхтароў высокія старасьвецкія паточаныя чарвякамі драўляныя будыніны стаялі гатовыя ўпасьці. Набудаваныя яны былі так тлумна й бязладна, што між імі цяжка было распазнаць штосьці падобнае на праход. Брук быў укладзены абы як, між камянёў буяла густая трава. У забітых канавах гніло ўсякае паскудзтва. Усё навокал патыхала заняпадам. Аднак, па меры таго, як мы йшлі наперад, гукі чалавечага жыцьця паступова ажывалі, пакуль урэшце мы ня ўбачылі вялікія грамады найбольш занядбаных насельнікаў Лёндану, якія сноўдалі сюды-туды. Дух старога зноў успыхнуў, як сьвечка перад тым як пагаснуць. Ён зноў памкнуўся наперад пругкім поступам. Раптам, павярнуўшы за рог, мы ўбачылі полымя яркага сьвятла й апынуліся перад адной зь вялізных загарадных сьвятыняў Няўстрыманасьці — перад адным з палацаў д’ябла, Джына.

Ужо амаль пачало сьвітаць; аднак гурт няшчасных п’яніцаў усе яшчэ тоўкся каля завабнага ўваходу. Ледзь не закрычаўшы ад радасьці, стары прабіўся ў будыніну, зноў вярнуўшыся да пачатковага настрою, і там хадзіў сярод натоўпу ўзад і ўперад бяз бачнае мэты. Не пасьпеў ён аднак удосталь там набыцца, як агульны рух да дзьвярэй зазначыў, што гаспадар зьбіраецца зачыніць іх на ноч. I тады я заўважыў нешта яшчэ больш балючае за роспач у твары дзіўнага стварэньня, за якім я так неадступна назіраў. Ён аднак ня стаў доўга вагацца, а з шалёнай энэргіяй павярнуў у зваротную дарогу, у самае сэрца магутнага Лёндану. Ён бег доўга й шпарка, а я не адставаў ад яго, ахоплены надзвычайнай цікаўнасьцю, пастанавіўшы не спыняць дасьледаваньня, якое цяпер завалодала мною дарэшты. Тым часам узыйшло сонца, і калі мы зноў апынуліся ў самай люднай мясьціне вялікага гораду, на вуліцы з гатэлем D——, яна зноў поўнілася ня меншым людзкім тлумам і рухам, чым я назіраў папярэднім вечарам. I тут, сярод штораз большага натоўпу, я працягнуў свае доўгія назіраньні за незнаёмцам. Але, як звычайна, ён хадзіў сюды-туды і за ўвесь дзень не пакінуў шумлівага віру адной гэтай вуліцы. Але калі ўвечары на горад апусьцілася сутоньне, я адчуў сьмяротную стому і, спыніўшыся перад маім падарожнікам, паглядзеў яму проста ў твар. Ён не зьвярнуў на мяне ніякае ўвагі і ўрачыста пашыбаваў далей, а я, кінуўшы сачыць за ім, спыніўся ў глыбокім задуменьні. „Гэты стары, — сказаў я нарэшце, — увасабленьне й дух страшнага злачынства. Ён ня можа заставацца адзін. Ён — чалавек натоўпу. Няма сэнсу за ім ісьці; бо я нічога не даведаюся ні пра яго самога, ні пра ягоныя ўчынкі. Нават самае ўбогае ў сьвеце сэрца — кніга, таўсьцейшая за Hortulus Animae, і можа найвялікшая Божая ласка ў тым, што es läßt sich nicht lesen”.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек натоўпу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек натоўпу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
Отзывы о книге «Чалавек натоўпу»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек натоўпу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.