Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За гэтую пакуту, аднак, і ўсхваляваны глядач, і сам воўк былі ўзнагароджаныя ў другой частцы прадстаўлення. Па заканчэнні гэтай вытанчанай дрэсіравальнай праграмы, пасля таго як утаймавальнік пераможна, з салодкай усмешкай, схіліўся над воўча-ягнячай кампазіцыяй, ролі памяняліся. Утаймавальнік, падобны на Гары, раптам з нізкім паклонам паклаў свой біч да лап ваўка і пачаў гэтак сама дрыжаць і сцепвацца, прыняў такі самы няшчасны выгляд, як раней звер. А воўк толькі аблізваўся, усякая вымучанасць і несамавітасць прапалі як і не было іх, ягоны пагляд засвяціўся, усё цела падцягнулася і расквітнела ў зноў здабытай дзікасці.

Цяпер загадваў воўк, а чалавек слухаўся. Па загадзе чалавек кленчыў, строіў з сябе ваўка, салопіў язык, рваў на сабе пламбаванымі зубамі вопратку. Хадзіў, у залежнасці ад волі ўтаймавальніка людзей, на сваіх дваіх альбо ракам, служыў, паміраў, вазіў ваўка на сабе вярхом, насіў за ім біч. Вынаходліва і з сабачай гатовасцю аддаваў сябе самым вычварным прыніжэнням. На сцэну выйшла прыгожая дзяўчына, падышла да дрэсіраванага мужчыны, пагладзіла яму падбародак, пацерлася шчакой аб яго шчаку, але ён па-ранейшаму стаяў ракам, заставаўся зверам, матляў галавой і пачаў шчэрыць на прыгажуню іклы, пад канец настолькі грозна, настолькі па-воўчы, што тая аж уцякла. Яму давалі шакалад, але ён грэбліва абнюхваў яго і адпіхваў. А надосталь зноў прынеслі белае ягня і тлустага пярэстага трусіка, і пераемлівы чалавек выканаў апошні свой намер, сыграў ваўка так, што любата была глядзець. Схапіўшы вісклівых жывёл пальцамі і зубамі, ён вырываў з іх шэрсць і мяса, жаваў, выскаляючыся, жывое іх мяса і самазабыўна, ап'янёна, заплюшчыўшы вочы, піў іх цёплую кроў.

Я ў жудасці выбег за дзверы. Гэты магічны тэатр не быў, як я ўбачыў, чыстым раем, за яго прыгожай паверхняй тоіліся ўсе мукі пекла. О Госпадзе, няўжо і тут не было збавення?

У страху бегаў я туды-сюды, адчуваў у роце смак крыві і смак шакаладу, аднолькава агідныя, і, страсна імкнучыся ўвільнуць ад гэтай каламутнай хвалі, сіліўся вырваць з самога сябе больш спакойныя, больш прыветлівыя карціны. «О сябры, даволі гэтых гукаў!» - спявала ўва мне, і я з жахам успомніў пра тыя мярзотныя фотаздымкі з фронту, што часам пападаліся на вочы пад час вайны, - беспарадкавыя груды трупаў, чые твары ператвараліся процівагазамі ў нейкія д'ябальскія патарочы. Які ж яшчэ дурны і наіўны быў я той парою, калі мяне, чалавекалюбнага праціўніка вайны, жахалі такія карцінкі. Сёння я ведаў, што ніводзін утаймавальнік, ніводзін міністр, ніводзін генерал, ніводзін вар'ят не здольны дадумацца ні да якіх карцін, якія не жылі б ува мне самім, такія ж самыя гнюсныя, дзікія і злыя.

З уздыхам палёгкі я ўспомніў надпіс, які выклікаў на пачатку спектакля такі энтузіязм у таго прыгожага юнака, надпіс:

Усе дзяўчаты твае -

і мне здалося, што ўвогуле нічога іншага не варта і жадаць. Радуючыся, што зноў уцяку з праклятага воўчага свету, я ўвайшоў у дзверы.

О, дзіва, - гэта было так незвычайна і разам з тым так знаёма, - на мяне тут павеяла маёй маладосцю, атмасферай дзяцінства і падлеткавасці, і ў маім сэрцы пацякла кроў тых часоў. Усё, што я яшчэ толькі рабіў і думаў, усё, чым і кім я толькі што быў, звалілася з мяне, і я зноў памаладзеў. Яшчэ гадзіну, яшчэ хвіліну таму назад я лічыў, што даволі добра ведаю, што такое каханне, жаданне, паваба, але гэта былі любоў і паваба старога чалавека. Цяпер я зноў быў малады, і тое, што я ў сабе адчуваў, гэты гарачы, цякучы агонь, гэтая неадольная панада, гэтая свабодная, як вільготны сакавіцкі вецер, палкасць, быць маладым, новым і сапраўдным. О, як загарэліся забытыя агні, як магутна і глуха загучала музыка былога, як зайграла ў крыві, як закрычала і заспявала ў душы! Я быў хлапчуком пятнаццаці-шаснаццаці гадоў, мая галава была набітая лацінай, грэцкай і вершамі цудоўных паэтаў, мае думкі поўныя славалюбных памкненняў, мае фантазіі напоўнены марай пра мастацтва, але нашмат глыбей, мацней і страшней, чым усе гэтыя агні, гарэлі і ўспыхвалі ўва мне агонь любові, голад полу, знемагальнае прадчуванне асалоды.

Я стаяў на скалістым пагорку над маім родным гарадком, пахла вільготным ветрам і першымі фіялкамі, унізе, у гарадку, блішчала рака і вокны майго бацькоўскага дома, і ва ўсім гэтым відовішчы, ва ўсіх гэтых гуках і пахах была тая бурная паўната, навізна і першароднасць, тая зіхатлівая каляровасць, усё гэта дыхала на вясновым ветры той незямной прасветленасцю, што бачыліся мне ў свеце калісьці, у самыя багатыя, паэтычныя часіны маёй першай маладосці. Я стаяў на пагорку, вецер варушыў мае доўгія валасы; заглыблены ў мройную любоўную тугу я рассеяна сарваў з нейкага ўжо крыху зазелянелага куста маладую, покнутую пупышку, паднёс яе да вачэй, панюхаў (і ўжо ад гэтага паху мяне апалілі ўспаміны пра ўсё, што было тады), узяў у губы, якія яшчэ не цалавалі ніводнай дзяўчыны, гэты зялёны камячок і пачаў жаваць яго. І варта было мне адчуць яго церпкі, духмяна-горкі смак, як я раптам ясна зразумеў, што са мной адбываецца, усё зноў вярнулася. Я нанава перажываў адну гадзіну з маёй позняй хлапецкасці, адзін нядзельны дзень ранняй вясны, той дзень, калі я, гуляючы ў адзіноце, сустрэў Розу Крайслер і так нясмела павітаўся з ёю, так ачмурэла закахаўся ў яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.