Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось я ўжо зноў заснуў і праспаў каля чатырох-пяці гадзін. Было ўжо больш за дзесяць, калі я прачнуўся - у памятай вопратцы, разбіты, стомлены, з успамінам пра нешта жахлівае, што было напярэдадні, але жывы, поўны надзеяў, поўны добрых думак. Вяртаючыся ў сваю кватэру, я не адчуваў ані знаку тых страхаў, якія так палохалі мяне надоечы.

На лесвіцы, вышэй араўкарыі, я сустрэўся з «цётачкай», маёй гаспадыняй, якую мне рэдка выпадала бачыць, але прыветлівасць якое падабалася. Сустрэча мне была непрыемная, выгляд у мяне, непрычасанага і няголенага, быў усё-такі нясвежы. Увогуле, яна не лічылася з маім жаданнем, каб мяне не турбавалі і не заўважалі, але сёння, здаецца, і сапраўды прарвалася завеса, абвалілася перагародка паміж мною і навакольным светам - «цётачка» засмяялася і спынілася.

- Ну, і пагулялі вы, гер Галер, нават не начавалі дома. Уяўляю сабе, як вы стаміліся.

- Так, - сказаў я і таксама засмяяўся, - ноч сёння была даволі бурная, і каб не парушаць стылю вашага дома, я заначаваў у гасцініцы. Я вельмі шаную спакой і прыстойнасць вашага дома, часам я здаюся сабе ў ім нейкім іншародным целам.

- Не смейцеся, гер Галер.

- О, я смяюся толькі сам з сябе.

- Якраз гэта і нядобра. Вы не павінны пачувацца «іншародным целам» у маім доме. Жывіце сабе, як вам падабаецца, і рабіце, што вам хочацца. У мяне было шмат вельмі-вельмі прыстойных жыльцоў, аж занадта прыстойных, але ніхто не быў спакайнейшы і не заважаў нам менш, чым вы. А цяпер - хочаце чаю?

Я не ўстояў. Чай быў пададзены мне ў яе гасцёўні з прыгожымі дзедаўскімі партрэтамі і дзедаўскай мэбляй, і мы крыху пагаманілі. Не задаючы адкрытых пытанняў, гэтая ласкавая жанчына даведалася сёе-тое пра маё жыццё і мае думкі, яна слухала мяне з той сумессю ўвагі і мацярынскай непрыдзірлівасці, з якой ставяцца разумныя жанчыны да дзівацтваў мужчын. Зайшла гаворка і пра яе пляменніка, і ў суседнім пакоі яна паказала мне яго апошні аматарскі радыёпрыёмнік. Вось якую машыну змайстраваў вольнымі вечарамі гэты ўседлівы малады чалавек, захоплены ідэяй бяздротавай і ўгоднай Госпаду Богу тэхнікі, якому спатрэбіліся тысячы гадоў, каб адкрыць і вельмі недасканала прадставіць тое, што заўсёды ведаў і чым разумней карыстаўся кожны мысляр. Мы пагаварылі пра гэта, бо цётачка, крыху схільная да пабожнасці, не пярэчыла, каб пагутарыць на рэлігійныя тэмы. Я сказаў ёй, што ўсюдыіснасць усіх сілаў і дзеянняў была выдатна вядомая старажытным індыйцам, а тэхніка давяла да агульнай свядомасці толькі малую частку гэтага феномену, сканструяваўшы яму, гэта значыць, на гукавыя хвалі, пакуль што яшчэ страшэнна недасканалы прыёмнік і перадатчык. Самая ж сутнасць гэтага старога ведання, нерэальнасць часу, дагэтуль незаўважаная тэхнікай, але, вядома, урэшце яна таксама будзе «адкрыта» і трапіць у рукі дзельным інжынерам. Адкрыюць, магчыма, вельмі хутка, што нас увесь час акружаюць не толькі цяперашнія карціны і падзеі, - як музыка з Парыжа і Берліна чутна цяпер у Франкфурце альбо ў Цюрыху, - але што ўсё, што калі-колечы здаралася, гэтак сама рэгіструецца і што з часам мы напэўна пачуем, з дапамогай ці без дапамогі дроту, з гукавымі перашкодамі альбо без іх, як гавораць Саламон і Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ. І ўсё гэта, як сёння пачаткі радыё, будзе служыць людзям толькі дзеля таго, каб уцякаць ад сябе і ад сваёй мэты, зблытваючыся з усё большай сеткай забаваў і бескарыснай занятасці. Але ўсе гэтыя добра вядомыя мне рэчы я гаварыў не тым прывычным сваім тонам, які цяпер поўны з'едлівай пагарды да часу і тэхнікі, а жартаўліва і лёгка, і цётачка ўсміхалася, і мы праседзелі разам цэлую гадзіну, папіваючы чаёк і былі задаволеныя.

На вечар аўторка я запрасіў гэтую прыгожую дзяўчыну з «Чорнага арла», і прабавіць рэшту часу каштавала мне немалых намогаў. А калі аўторак нарэшце настаў, важнасць маіх адносінаў з незнаёмай была ўжо мне да страшнага ясная. Я думаў толькі пра яе, я чакаў ад яе ўсяго, я гатовы быў усё прынесці ёй у ахвяру, кінуць да яе ног, хоць зусім і не быў у яе закаханы. Варта мне толькі ўявіць сабе, што яна парушыць альбо забудзе нашую дамоўленасць, і ўжо ясна бачыў, што тады будзе са мною: свет зноў апусцее, пацякуць шэрыя, нішчымныя дні, зноў вернецца жах пустаты і змярцвеласці вакол мяне, і адзінае выйсце з гэтага маўклівага пекла - брытва. А брытва зусім не зрабілася мне мілейшай за гэтыя некалькі дзён, яна палохала мяне зусім не менш, чым раней. Вось гэта мне і было агідна: я адчуваў глыбокі, шчымлівы страх, я баяўся перарэзаць сабе горла, баяўся памірання, супраціўляўся яму з такой дзікай упартасцю, быццам я здаровы чалавек, а маё жыццё - рай, жыву сабе ані дбаю. Я разумеў свой стан з поўнай, бязлітаснай яснасцю, разумеў, што не што іншае, як невыносны раздрай паміж няздольнасцю жыць і няздольнасцю памерці робіць так важнай гэтую маленькую прыгожую паскакуху з «Чорнага арла». Яна была акенцам, малюсенькай светлай проймай у цёмнай пячоры майго страху. Яна была ратункам, дарогай на волю. Яна павінна была навучыць мяне жыць альбо навучыць памерці, яна павінна была дакрануцца цвёрдай і прыгожай рукой да майго здубянелага сэрца, каб яно альбо расцвіло, альбо рассыпалася ад дотыку жыцця. Адкуль узялася ў яе гэтая сіла, адкуль прыйшла да яе гэтая магія, з якіх таямнічых прычынаў займела яна такое глыбокае значэнне для мяне, пра гэта я не думаў, ды і было мне гэта абы што; зусім няважна было гэта ведаць. Ніякае веданне, ніякае разуменне мне ўжо нічога не значыла, бо менавіта ж ім я быў перакормлены, і якраз у ім была самая вострая, самая прыніжальная і ганебная мука, што я так выразна бачыў і ўсведамляў свой стан. Я бачыў гэтага малога, гэтага звера Стэпавага ваўка мухай у павуціне, бачыў, як рашаецца ягоны лёс, як заблытаўся ён і які ён бездапаможны, як напружыніўся, каб упіцца ў яго, павук, але якая блізкая, здаецца, і рука дапамогі. Я мог бы сказаць самыя разумныя і тонкія рэчы пра сувязі і прычыны маіх пакутаў, маёй душэўнай хваробы, майго вар'яцтва, майго неўрозу, гэтая механіка мне была зразумелая. Але патрэбныя былі не веданне, не разуменне - не іх я так палка прагнуў - а ўражанні, рашэнне, штуршок і скачок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.