Джордж Оруэлл - Ферма

Здесь есть возможность читать онлайн «Джордж Оруэлл - Ферма» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ферма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ферма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ферма — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ферма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пярэдняй назе ён трымаў бізун.

Запанавала мёртвая ціша. Уражаныя і напалоханыя, жывёлы збіліся ў кучу і пазіралі на доўгую чараду свінняў, што паволі маршыравалі вакол двара. Здавалася, што свет перакуліўся дагары нагамі. Тады настаў момант, калі першы шок суняўся і калі, нягледзячы ні на што — на боязь сабакаў, на звычку, што развілася за доўгія гады, ніколі не скардзіцца, ніколі не пярэчыць, што б ні здарылася, — у іх ужо гатовыя былі вырвацца словы пратэсту. Але якраз у гэты момант, нібы па сігнале, авечкі выбухнулі жахлівым бляяннем:

— Чатыры нагі добра, дзве нагі лепей! Чатыры нагі добра, дзве нагі лепей! Чатыры нагі добра, дзве нагі лепей!

Яны бляялі, не спыняючыся, хвілін пяць. І калі авечкі сціхлі, выказваць свой пратэст не было сэнсу, бо свінні ўжо зайшлі назад у сядзібу.

Бэнджамін адчуў, як нехта тыцнуў носам яму ў плячо. Ён азірнуўся. Гэта была Канюшынка. Яе старыя вочы ўжо амаль нічога не бачылі. Не кажучы ні слова, яна ціхенька пацягнула яго за грыву і павяла да вялікага гумна, дзе былі запісаныя Сем Запаведзяў. Хвіліну ці дзве яны стаялі, узіраючыся ў прасмоленую сцяну з белымі літарамі.

— Я кепска бачу, — урэшце сказала яна. — Нават калі я была маладая, я не магла прачытаць, што там напісана. Але мне здаецца, што цяпер сцяна выглядае іначай. Ці Сем Запаведзяў усё яшчэ такія самыя, што і раней, Бэнджамін?

Адзіны раз у жыцці Бэнджамін згадзіўся парушыць сваё правіла і прачытаў ёй, што было напісана на сцяне. Цяпер там была толькі адна Запаведзь:

Усе жывёлы роўныя

Але некаторыя жывёлы раўнейшыя за іншых

Пасля гэтага ўжо не здавалася дзіўным, што назаўтра свінні, якія наглядалі за працай на ферме, усе насілі бізун у пярэдняй назе. Не здавалася дзіўным, што свінні купілі сабе радыёпрыёмнік, збіраліся паставіць тэлефон і падпісаліся на «Джона Була», «Тыт Бітс» і «Дэйлі Мірар». Не здавалася дзіўным убачыць Напалеона, які гуляе ў прысядзібным садзе з люлькай у зубах. Не было ўжо дзівам, што свінні дасталі адзенне містэра Джоўнза з шафы і панадзявалі яго, што сам Напалеон надзеў чорны сурдут, шырачэзныя брыджы і скураныя гетры, а яго фаварызаваная мацёра нацягнула на сябе муаравую сукенку, якую місіс Джоўнз звычайна надзявала ў нядзелю.

Аднойчы ўвечары, недзе праз тыдзень, да фермы пад'ехала некалькі калымажак. Група навакольных фермераў была запрошаная агледзець ферму. Іх правялі паўсюль, і яны выказалі вялікае захапленне ўсім, што пабачылі, асабліва ветраком. Тым часам жывёлы былі на праполцы рэпы. Яны працавалі старанна, не падымаючы галоваў, і не ведалі, каго больш баяцца — свінняў ці людзей.

Вечарам з сядзібы даносіліся спевы і гулкі смех. І раптам, пачуўшы гэты бязладны гоман, жывёлы праняліся цікаўнасцю. Што ж там можа адбывацца цяпер, калі жывёлы і людзі ўпершыню сустрэліся як роўныя? І, не згаворваючыся, яны як мага цішэй падкраліся да сядзібы.

Каля брамы яны спыніліся, баючыся ісці далей, але Канюшынка павяла іх наперад. На дыбачках падабраліся да дома, і тыя, хто быў вышэйшы, зазірнулі ў акно гасцёўні. Там, вакол даўгога стала, сядзела паўтузіна фермераў і паўтузіна выдатнейшых свінняў. Сам Напалеон займаў ганаровае месца ў канцы стала. Здавалася, што свінні вельмі ўтульна пачуваюцца ў крэслах. Кампанія забаўлялася гульнёю ў карты, але ўсе прыпыніліся на нейкі момант, відаць, каб падняць кубкі. Па стале хадзіў наўкруга вялікі збан, і кубкі напаўняліся півам. Ніхто не заўважыў здзіўленых твараў жывёлаў, што пазіралі на іх праз акно.

Містэр Пілкінгтан з Фоксвуда ўстаў, падняўшы кубак. Ён сказаў, што праз хвіліну папросіць шаноўную грамаду выпіць. Але перад тым ён палічыў сваім абавязкам сказаць колькі слоў.

Для яго, як і для іншых прысутных, было вялікім задавальненнем адчуць, што доўгі перыяд недаверу і непаразуменняў цяпер скончыўся. Быў час — хоць ні ён, ні хто іншы з прысутных ніколі не падзяляў такіх пачуццяў, — але быў час, калі да паважаных уладальнікаў Фермы Жывёлаў іх суседзі ставіліся не тое каб з варожасцю, але, можа быць, з пэўным недаверам. Здараліся непрыемныя выпадкі, бытавалі памылковыя ўяўленні. Былі меркаванні, што існаванне фермы, якою валодалі і кіравалі свінні, было ў нейкім сэнсе ненармальным і магло мець дэстабілізуючы ўплыў на суседнія фермы. Шмат хто з фермераў лічыў, без належнае дасведчанасці, што на такой ферме мусіць панаваць дух усёдазволенасці і недысцыплінаванасці. Іх непакоіў магчымы негатыўны ўплыў на іх уласных жывёлаў ці нават на слугаў. Але ўсе гэтыя сумненні цяпер рассеяліся. Сёння ён і яго сябры наведалі Ферму Жывёлаў і агледзелі кожны куток сваімі вачамі, і што ж яны пабачылі? Не толькі сама сучасныя метады гаспадарання, але дысцыпліну і парадак, якія маглі б быць узорам для ўсіх навакольных фермаў. Ён лічыць, што не памыліцца, сказаўшы, што ніжэйшыя жывёлы на Ферме Жывёлаў працуюць болей і атрымліваюць ежы меней за любую жывёліну ва ўсім графстве. Сапраўды, ён і яго калегі сёння пабачылі шмат такога, што яны б хацелі неадкладна прымяніць у сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ферма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ферма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ферма»

Обсуждение, отзывы о книге «Ферма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x