Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Курс сто семдзесят пяць, пан капітан…

I я вазьму гэты курс.

XIX

— Сто семдзесят два.

— Ясна. Сто семдзесят два.

Хай будзе сто семдзесят два. Уяўляю эпітафію: «Вёў самалёт па курсу сто семдзесят два». Колькі часу можна пратрымацца, кідаючы ворагу гэты бязглузды выклік? Я лячу на вышыні семсот пяцьдзесят метраў пад навіссю цяжкіх непраглядных хмар. Вазьмі я метраў трыццаць вышэй, і Дзютэртр ужо не зможа весці здымку. Даводзіцца ляцець проста навідавоку, быць вучэбнай цэллю для нямецкай артылерыі. Семсот метраў — забароненая вышыня. Тут служыш мішэнню для ўсёй даліны. Прымаеш на сябе агонь усёй арміі. Стаеш дасягальны гарматам любога калібру. Цэлую вечнасць застаешся ў зоне абстрэлу кожнага віду зброі. Гэта ўжо не абстрэл, гэта збіванне кіямі. Як быццам тысячы кіёў намагаюцца збіць адзін арэх.

Я ўсё дасканальна прадумаў: не можа быць і мовы пра парашут. Калі падбіты самалёт рынецца да зямлі, адно толькі адкрыванне люка зойме болей секунды, чым працягнецца само падзенне. Каб адкрыць люк, трэба сем разоў павярнуць непадатлівую рукаятку. Апрача таго, на вялікай хуткасці вечка люка дэфармуецца, і яго ужо не уціснуць у паз.

Што зробіш. Аднойчы прыходзіцца праглынуць гэтую пілюлю! Нічога складанага: трымаць курс сто сёмдзесят два. Дарэмна я састарыўся. Дарэмна я быў такі шчаслівы ў маленстве. Я кажу гэта, але ці гэта праўда? Ужо тады, у пярэдняй, я трымаў курс сто семдзесят два. Калі слухаў дзядзькоў.

Маленства… Цяпер яно выглядае такім пяшчотным. Не толькі маленства, а ўсё прамінулае жыццё. Я бачу, як яно сцелецца ўдалячынь, быццам поле…

I мне здаецца, што я ніколечкі не зыначыўся. Тое, што я адчуваю цяпер, заўсёды было знаёма мне. Прычыны маіх радасцей ці нягодаў памяняліся, безумоўна, але пачуцці засталіся тыя ж самыя. Я гэтаксама быў шчаслівы ці няшчасны. Мяне каралі або даравалі мне віну. Я вучыўся добра. Я вучыўся кепска. Калі як…

Мой самы даўні ўспамін?.. У мяне была нянька з Ціроля, звалі яе Паўла. Але гэта нават не ўспамін: гэта ўспамін пра ўспамін. Калі мне было пяць гадоў і са мною адбыўся той выпадак у пярэдняй, Паўла стала ўжо легендай. Але яшчэ доўга пад Новы год мама абвяшчала нам: «Ліст ад Паўлы!» Для нас, дзяцей, гэта была вялікая радасць. Але чаму мы былі гэткія ашчасліўленыя? Ніхто з нас не помніў Паўлу. Яна вярнулася ў свой Ціроль. У свой цірольскі дамок. Па-добны на барометр у выглядзе будана, загубленага між снягоў. У сонечныя дні Паўла з'яўлялася на парозе, як гэта бывае ва ўсіх барометрах у выглядзе будана.

— А Паўла прыгожая?

— Вачэй не адвесці.

— А ў Ціролі часта сонечна?

— Заўсёды.

У Ціролі заўсёды было сонечна. Паўла выходзіла са свайго дамка-барометра, ён выштурхваў яе далёка-далёка, на снежную палянку. Калі я навучыўся пісаць, мне даручылі пісаць Паўле лісты. Я пісаў ёй: "Дарагая Паўла, я вельмі рады, што пішу вам…» Гэта нагадвала малітву, бо я не помніў Паўлу…

— Сто семдзесят чатыры.

— Ясна. Сто семдзесят чатыры.

Хай будзе сто семдзесят чатыры. Давядзецца памяняць эпітафію. Цікава, як усё маё жыццё цалкам паўстала перада мною. Я спакаваў свае ўспаміны. Патрэбы ў іх больш не будзе. Нікому і ніколі. Я берагу памяць пра адну вялікую любасць. Мама казала нам: "Паўла просіць пацалаваць вас усіх за яе…» I мама цалавала ўсіх нас за Паўлу.

— А Паўла ведае, што я вырас?

— Канечне, ведае.

Паўла ведала ўсё.

— Пан капітан, яны страляюць.

Паўла, у мяне страляюць! Я кідаю вокам на вышынямер: шэсцьсот пяцьдзесят метраў. Хмары на вышыні семсот метраў. Ну што ж. Трудная рада. Але свет пад аблокамі зусім не чорны, як мне ўяўлялася: ён сіні. Казачна сіні. Асядае прыцемак, і ўся даліна сіняя. Сям-там ідзе дождж. Сіні дождж…

— Сто шэсцьдзесят восем.

— Ясна. Сто шэсцьдзесят восем.

Хай будзе сто шэсцьдзесят восем. Яна ўсё-такі здорава пятляе, дарога ў вечнасць… А якой спакойнай здаецца мне яна, гэтая дарога! Свет нагадвае сад. Толькі што ён уяўляўся мне бяздушным, як чарцёж. Усё ўяўлялася мне бесчалавечным. Але цяпер я лячу нізка і адчуваю дзіўную блізкасць з гэтым светам. Пада мной то самотна, то невялічкімі гаёчкамі праносяцца дрэвы. Я бачу іх. I зялёныя палі. І дамы пад чырвонымі чарапічнымі дахамі, і людзей на парозе дамоў. I густыя сінія ліўні навокал. У такое надвор'е Паўла, вядома, хутчэй вяла нас дахаты…

— Сто семдзесят пяць.

Мая эпітафія шмат ужо страціла ад сваёй суровай высакароднасці: «Вёў самалёт па курсу сто семдзесят два, сто семдзесят чатыры, сто шэсцьдзесят восем, сто семдзесят пяць…» Якое легкадумства. Глянь! Матор пырхае! Ён астывае. Закрываю закрылкі капота. Добра. Пара адкрыць запасны бак — я паварочваю ручку. Ці нічога я не забываю? Кідаю вокам на паказчык ціску масла. Усё ў парадку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x