Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета людзей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета людзей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялiкая прэмiя Французскай Акадэмii за лепшы раман.

Планета людзей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета людзей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэткi зменлiвы i акiян. Для звычайных падарожнiкаў бура застаецца нябачнай: з вышынi не вiдно, як узнiмаюцца валы, i залпы вадзяных пырскаў здаюцца нерухомымi. Толькi разбухаюць вялiзныя белыя пальмавыя лiсты, спярэшчаныя прожылкамi i завусенiцамi, абведзеныя нечым накшталт гелю. Але экiпаж самалёта разумее, што тут на ваду не сядзеш. Гэтыя пальмы для яго — што вялiзныя ядавiтыя кветкi.

I нават калi палёт праходзiць удала, пiлот на сваiм адцiнку трасы не проста глядач. Гэтыя фарбы зямлi i неба, гэтыя сляды ветру на моры, гэтыя залачавыя аблокi змяркання, — ён зусiм не любуецца iмi, ён разважае над iмi. Падобна селянiну, якi абыходзiць свае ўладаннi i па тысячах прыкмет прадбачыць прыход вясны, моцныя замаразкi цi дождж, вопытны лётчык таксама прадбачыць па прыкметах блiзкую завею, туман цi ясную, пагодную ноч. Напачатку здавалася самалёт не дае чалавеку расшыфроўваць мову прыроды, але не, яшчэ ўладарней становяцца яе вялiкiя законы. Навальнiчнае неба выклiкае пiлота на суд стыхiй — i, самотны, ён змагаецца за свой груз з трыма прадвечнымi багамi: з гарамi, морам i бурай.

II. Таварышы

1

Некалькi маiх таварышаў, у тым лiку i Мермоз, праклалi праз няскораныя раёны Сахары авiялiнiю Касабланка — Дакар. Маторы тады былi ненадзейныя. Аднойчы, пацярпеўшы аварыю, Мермоз трапiў да маўраў; яны не адважылiся забiць яго, два тыднi патрымалi ў палоне, потым за выкуп адпусцiлi. I Мермоз зноў стаў вазiць пошту над тымi ж раёнамi.

Калi была адкрыта паветраная сувязь з Паўднёвай Амерыкай, Мермозу першаму, як заўсёды, было даручана вывучыць маршрут ад Буэнас-Айрэса да Сант'яга i, як раней над Сахарай, перакiнуць мост па-над Андамi. Яму даверылi самалёт, якi мог набiраць вышыню пяць тысяч дзвесце метраў. Вяршынi Кардыльераў сям-там уздымаюцца да сямi тысяч метраў. I Мермоз адарваўся ад зямлi, каб адшукаць праходы. Перамогшы пяскi, Мермоз пайшоў на прыступ гор, узнесеных у неба вяршынь, якiя пры ветры развiнаюць свае снежныя вэлюмы i праднавальнiчную iмглу, i завiхрэннi мiж адвесных скал такiя рэзкiя, што здаецца, уступаеш у нейкi бой на нажах. Мермоз увязваўся ў гэтыя баi, не маючы ўяўлення пра супрацiўца, не ведаючы, цi выходзяць жывымi з такiх паядынкаў. Мермоз «выведваў» для iншых.

I аднойчы, «выведваючы», ён апынуўся ў палоне ў Андаў.

Сеўшы на вышынi чатыры тысячы метраў на плато з вертыкальнымi адхонамi, ён разам са сваiм механiкам два днi сiлiўся вырвацца адтуль. Дарма: яны былi ў пастцы. Тады яны паставiлi на карту апошнi свой шанец, скiравалi самалёт у бок прорвы, пракалацiлiся па камянiстым грунце i сарвалiся ў бяздонне. Падаючы, самалёт нарэшце набраў хуткасць, дастатковую, каб зноў падпарадкавацца кiраванню. Мермоз выраўняў яго акурат насупраць нейкай скалы, але ўсё-такi зачапiў яе вяршыню i, разлiваючы ваду з усiх лопнутых ад марозу ўначы патрубкаў, ужо пашкоджаны, пасля сямi хвiлiн лёту, як да зямлi абяцанай, дабраўся да чылiйскай далiны.

На другi дзень ён пачаў усё спачатку.

Калi Анды былi належна асвоены, калi была добра вывучана тэхнiка пералётаў, Мермоз перадаў гэты маршрут свайму таварышу Гiёмэ i ўзяўся асвойваць ноч.

Тады яшчэ нашы аэрадромы не асвятлялiся так, як зараз, на пасадачных пунктах ноччу Мермозу рыхтавалi скупую iлюмiнацыю з трох бензiнавых вогнiшчаў, раскладзеных у шнур.

Ён i тут выйшаў пераможцам i праклаў дарогу iншым.

Калi i ноч была прыручана як след, Мермоз узяўся за акiян. I ў 1931 годзе пошта ўпершыню была дастаўлена iм з Тулузы ў Буэнас-Айрэс за чатыры днi. Вяртаючыся назад, Мермоз пацярпеў аварыю ў цэнтры Паўднёвай Атлантыкi над расшалелым морам. Выратавала яго адно судна, яго самога, пошту i экiпаж.

Гэтак Мермоз скараў пяскi i горы, ноч i мора. Не раз пяскi i горы, ноч i мора паланялi яго. Але калi ён вяртаўся, то заўсёды для таго, каб зноў узлунаць у неба.

I вось аднойчы, па дванаццацi гадах работы, калi ён у каторы ўжо раз пералятаў Паўднёвую Атлантыку, ён коратка паведамiў, што сапсаваўся правы матор. Затым усталявалася цiшыня.

Спачатку вестка не вельмi занепакоiла, аднак пасля дзесяцi хвiлiн маўчання ўсе радыёстанцыi авiялiнii ад Парыжа да Буэнас-Айрэса пачалi свае трывожныя пошукi. Бо калi дзесяць хвiлiн спазнення не маюць нiякага значэння ў будзённым жыццi, у паштовай авiяцыi яны набываюць змрочны сэнс. У сэрцавiне гэтага мёртвага часу тоiцца нейкае здарэнне. Нязначнае цi трагiчнае, цяпер яно ўжо адбылося. Лёс зачытаў свой вырак, i вырак гэты абскарджанню не падлягае: жалезная рука прывяла лётны экiпаж цi да прываднення без сур'ёзных вынiкаў, цi да катастрофы. Але вырак яшчэ не падпiсаны для тых, хто чакае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета людзей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета людзей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета людзей»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета людзей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x