Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета людзей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета людзей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялiкая прэмiя Французскай Акадэмii за лепшы раман.

Планета людзей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета людзей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пазней ты сам расказаў нам, што здарылася з табою.

Страшэнны буран, якi за двое сутак навярнуў на чылiйскiя схiлы Андаў пяцiметровыя гурбы снегу, завалок усю прастору, i лётчыкi з амерыканскай авiякампанii Пан-Эйр павярнулi назад. Але ты ўсё-такi вылецеў, каб знайсцi хоць якую шчылiнку. Ты знайшоў яе, гэтую пастку, трошкi паўднёвей, i на вышынi шасцi з паловаю тысяч метраў, цяпер ужо над хмарамi — яны залягалi на вышынi шасцi тысяч метраў, i з iх сям-там вытыркалiся нешматлiкiя вяршынi, — i ўзяў курс на Аргенцiну.

Калi часам лётчык трапляе ў сыходную паветраную плынь, яму робiцца нейк не па сабе. Матор працуе роўна, але ўвесь час такое адчуванне, што ты правальваешся. Каб утрымацца на належнай вышынi, даводзiцца кабрыраваць, самалёт трацiць першапачатковую хуткасць i робiцца нейкi вялы: а правальваешся, як i дагэтуль. Бярэш штурвал на сябе i баiшся, што цяпер ужо занадта скабрыраваў, кiдаешся то ўправа, то ўлева, у намаганнi знайсцi апору за якой-небудзь спагадлiвай вяршыняй, якая служыць ветру трамплiнам, але i там па-ранейшаму правальваешся. Здаецца, падае само неба. I ўзнiкае ўражанне, быццам ты трапiў у нейкую касмiчную аварыю. I няма нiякага ратунку. Дарма спрабуеш павярнуць назад, у тую зону, дзе паветра, моцнае i тугое, падтрымлiвала цябе, як слуп. Але нiякiх слупоў ужо няма. Усё зруйнавалася, i вось ты, заўладаны ўсяленскiм хаосам, няўхiльна спаўзаеш унiз, а насустрач табе ўзнiмаецца воблачная каламута, ахутвае цябе i паглынае.

— Я ўжо ледзь не ўвайшоў у штопар, — расказваў ты, — але ўсё яшчэ не здаваўся. Пад аблокамi часам трапляецца сыходная паветраная плынь, — здаецца, аблокi нерухомыя, а ўсё па той простай прычыне, што яны бясконца тасуюцца на адным i тым жа ўзроўнi. Так дзiўна ўсё ў гэтых гарах…

А што за аблокi!

— Як толькi я зразумеў, што ўсё, папаўся, я адпусцiў рычагi i залез з нагамi на сядзенне, каб не выпасцi з самалёта. Штуршкi былi такiя моцныя, што рамянi балюча ўпiлiся мне ў плечы i ледзь не лопнулi. У дадатак наледзь дарэшты пазбавiла мяне магчымасцi звярацца па прыборнай дошцы, i я, як шапка, кацiўся з шасцi тысяч метраў да трох з паловаю тысяч.

На вышынi тры тысячы пяцьсот метраў я прыкмецiў нейкi чорны гарызантальны пласт, якi дазволiў мне выраўняць самалёт. Гэта было возера, я пазнаў яго: Алмазная Лагуна. Я ведаў, што яна знаходзiцца на дне глыбокай упадзiны, адзiн бок якой, вулкан Майпю, уздымаецца на вышыню шэсць тысяч дзевяцьсот метраў. Хоць я i вырваўся з воблачнасцi, мяне ўсё яшчэ сляпiлi густыя вiры снегу, i я не мог пакiнуць возера, не разбiўшыся аб той цi iншы бок упадзiны. Тады я пачаў кружыцца над Лагунай у трыццацi метрах ад паверхнi, аж пакуль не скончылася гаручае. Пасля дзвюх гадзiн гэтага манеўравання я сеў — i перавярнуўся. Выбраўся з-пад самалёта, але буран збiў мяне з ног. Я падняўся, а ён зноў павалiў мяне. Давялося забрацца пад кабiну i там выграбцi сабе сховань у снезе. Я загарадзiўся мяхамi з поштай i праседзеў так двое сутак.

А потым бура сцiхла, i я пайшоў. Я iшоў пяць дзён i чатыры ночы.

Але што ад цябе засталося, Гiёмэ?! Мы сустрэлi цябе жывога, але такога высахлага, такога змарнелага, як бабулька! У той жа вечар я адвёз цябе самалётам у Мендосу, дзе цябе, як бальзам, ахiнулi белыя просцiны. Але яны не знiмалi болю. Спакутаванае цела замiнала табе, ты бясконца варочаўся з боку на бок, але табе не ўдавалася прыспаць яго. Тваё цела не забывала нi скалаў, нi снегу. Яны пакiнулi на табе свае адмецiны. Я разглядваў твой чорны апухлы твар, якi нагадваў пераспелы збiты яблык. Ты быў вельмi непрыгожы i няшчасны, цудоўныя прылады тваёй працы не слухалiся цябе: твае рукi былi абмарожаны, а калi ты сядаў на край ложка, каб аддыхацца, твае адмарожаныя ногi звiсалi, як дзве мёртвыя гiры. Ты ўсё яшчэ быў у дарозе, i задыхаўся, i трымцеў, а калi нiцма падаў у падушку, каб адпачыць у забыццi, шэсце зданяў, якое нецярплiва перамiналася за кулiсамi, iмгненна i гвалтоўна накiдвалася на твой мозг. I яно бясконца шпацыравала перад табою. I ты зноў i зноў уступаў у бой з ворагамi, якiя ўваскрасалi з попелу. Я падаваў табе лекi:

— Пi, дружа!

— Што больш за ўсё ўразiла мяне… ведаеш…

Нiбы баксёр-пераможца, увесь у сiняках ад прапушчаных жорсткiх удараў, ты зноў i зноў перажываў свой подзвiг. Ты расказваў патроху, урыўкамi, i табе пакрысе легчала. А мне ўяўлялася — вось ты iдзеш у люты саракаградусны мароз, у цябе няма нi ледаруба, нi вяровак, нi харчу, а ты караскаешся на адхоны вышынёй у чатыры тысячы пяцьсот метраў, крывавячы ногi, каленi i рукi, цi брыдзеш уздоўж вертыкальных абрываў. Ты спакваля трацiш i кроў, i сiлу, i свядомасць, але ты iдзеш наперад з упартасцю мураша, вяртаючыся на ўласныя сляды, каб абысцi перашкоду, падаючы i паднiмаючыся цi ўзбiраючыся на тыя схiлы, што абрывалiся ў бездань, не даючы сабе нiякага спачыну, iначай ты не змог бы ўжо ўстаць са снежнай пасцелi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета людзей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета людзей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета людзей»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета людзей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x