Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А цяпер прашу цябе, госпадзі Ісусе Хрысце, каму вядома, што я не вінаваты, злітуйся нада мной і падары мне найменш ачкоў: у мяне ж няма ні дзяцей, ні каханай, якія будуць плакаць па мне!

Вымавіўшы гэтыя словы, ён з такой сілай шпурнуў косці на барабанную шкуру, што тыя загрукаталі.

І ўсе, хто стаяў перад салдацкім частаколам, пажадалі ў той міг, каб Івара Іварсана вызвалілі. Яны палюбілі яго за храбрасць і дабрату і ніяк не маглі зразумець, чаму гэта яны лічылі яго злодзеем.

Амаль невыносна было стаяць так далёка, не ведаючы, што выпала на касцях. Суддзя з ленсманам нахіліліся над барабанам, каб паглядзець, засядацелі і ўсе асобы знатнага саслоўя, якія прысутнічалі пры гэтым, падышлі бліжэй і таксама пачалі глядзець, які вынік. Здавалася, усе збянтэжыліся, некаторыя ківалі Івару Іварсану, сёй-той паціскаў яму руку, а натоўп так нічога і не ведаў. Па радах прабег гнеўны шум.

Тады суддзя зрабіў знак ленсману, і той падняўся на ганак судовай палаты, дзе яго лепш бачылі і чулі:

— Івар Іварсан выкінуў на абедзвюх касцях па шасцёрцы, больш ачкоў набраць нельга!

Людзі зразумелі, што Івар Іварсан прызнаны невінаватым, і ўзрадаваліся. А многія пачалі крычаць:

— Будзь здароў, Івар Іварсан!

Але тут здарылася такое, што вельмі здзівіла ўсіх. Паўль Эліясан радасна закрычаў і, сарваўшы з галавы сваю вязаную шапачку з кутасікам, падкінуў яе ў паветра. Гэта адбылося так нечакана, што стражнікі не паспелі перашкодзіць яму. Усе толькі ахнулі. Праўда, Івар Іварсан быў Паўлю Эліясану ўсё роўна што бацька, але цяпер, калі справа ішла аб ягоным жыцці, няўжо ён і сапраўды радаваўся таму, што іншага прызналі невінаватым?

Хутка быў усталяваны парадак: начальства адышло направа, арыштанты са стражнікамі — налева, іншыя гледачы адсунуліся бліжэй да судовай палаты, так што барабан зноў застаўся пасярэдзіне, нічым не заслонены, і ён відзён з усіх бакоў. Цяпер настала чарга Эрыка Іварсана перанесці смяротнае выпрабаванне. Але, узяўшы ў рукі кубак з касцямі, ён паспрабаваў выпрастаць сагнутую спіну і сказаў:

— Дзякуй Богу, што брат мой Івар апраўданы, бо хоць у гэтай справе я таксама невінаваты, ён заўсёды быў лепшы за мяне. І малю Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб ён даў мне выкінуць найменей ачкоў, каб дачка мая магла павянчацца з тым, каго яна кахае, і жыць з ім шчасліва да канца дзён сваіх.

З Эрыкам Іварсанам здарылася тое, што часта бывае са старымі: уся яго былая моц, здавалася, пайшла ў голас. Яго словы пачулі ўсе і ўскалыхнулі народ. Ужо вельмі ж непадобна было на Эрыка Іварсана прызнаць, што хтосьці больш варты за яго, ды яшчэ жадаць сабе смерці дзеля чужога шчасця. Ва ўсім натоўпе не знайшлося б цяпер ніводнага чалавека, хто па-ранейшаму лічыў бы яго разбойнікам і злодзеем. Са слязамі на вачах маліліся людзі Богу, каб Эрык выкінуў пабольш ачкоў.

Ён і не патурбаваўся патрэсці ў кубку косці, а толькі, падняўшы кубак уверх і апусціўшы яго ўніз, выкінуў косці на барабанную шкуру. Вочы яго былі надта старыя, каб убачыць ачкі на кубіках, і ён, нават не зірнуўшы на іх, стаяў, утаропіўшыся ў прастору.

Але суддзя і іншыя паспяшаліся да барабана. І ўсе прачыталі на іхніх тварах тое ж здзіўленне, што і ў мінулы раз.

А натоўп, які стаяў перад салдацкім частаколам, быццам зразумеў усё, што адбылося, яшчэ задоўга да таго, як ленсман аб'явіў вынік справы. Нейкая жанчына ўсклікнула:

— Няхай уратуе цябе Гасподзь, Эрык Іварсан!

І ўслед пачуўся шматгалосы крык:

— Дзякуй і хвала Госпаду за тое, што ён дапамог табе, Эрык Іварсан!

Вязаная шапачка Паўля Эліясана ўзляцела ў паветра, як і першы раз, і ўсе зноў ахнулі. Няўжо ён не думае, чым гэта пагражае яму самому?

Эрык Іварсан стаяў маўклівы і абыякавы, твар ягоны ніколькі не пасвятлеў. Думалі — магчыма, ён чакае, калі ленсман аб'явіць вынік, але нават калі гэта і адбылося і Эрык даведаўся, што ён таксама, як і ягоны брат, выкінуў на абедзвюх касцях па шасцёрцы, то застаўся абыякавы. Ён хацеў быў дабрацца да свайго ранейшага месца, але так знясілеў, што судоваму прыставу давялося падхапіць яго, а то б не ўтрымацца яму на нагах.

Настала чарга Паўлю Эліясану падысці да барабана, каб паспрабаваць шчасця, і ўсе позіркі накіраваліся да яго. Яшчэ задоўга да выпрабавання ўсе палічылі, што ён, відаць, і ёсць сапраўдны злачынец; цяпер ён быў, можна сказаць, прыгавораны. Больш жа ачкоў, чым браты Іварсаны, выкінуць было немагчыма.

Такі вынік нікога б раней не засмуціў, але тут усе ўбачылі, што Марыт Эрыксдотэр цішком перабралася да Паўля Эліясана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x