Джонатан Свіфт - Падарожжы Гулівера

Здесь есть возможность читать онлайн «Джонатан Свіфт - Падарожжы Гулівера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжы Гулівера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжы Гулівера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Джонатан Свіфт апісаў "падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў". За час падарожжа Гуліверу атрымалася пабываць у Ліліпуціі і Брабдынгнегу.

Падарожжы Гулівера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжы Гулівера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён зноў лёг ля гарадской сцяны, захутаўшыся ў ліліпуцкую коўдру з абрэзкаў.

19

За тры дні Гулівер абышоў усю імперыю Блефуску, агледзеў гарады, вёскі і сядзібы. Усюды за ім бегаў натоўп людзей, як і ў Ліліпуціі.

Размаўляць з жыхарамі Блефуску яму было лёгка, бо блефускуанцы ведаюць ліліпуцкую мову не горш, чым ліліпуты ведаюць блефускуанскую.

Гуляючы па нізкіх лясах, мяккіх лугах і вузкіх дарожках, Гулівер выйшаў на процілеглы бераг выспы. Там ён сеў на камень і пачаў думаць аб тым, што яму цяпер рабіць: застацца на службе ў імператара Блефуску ці папрасіць у імператара Ліліпуціі памілавання. Вярнуцца да сябе на радзіму ён ужо не спадзяваўся.

І раптам далёка ў моры ён заўважыў штосьці цёмнае, падобнае не то на скалу, не то на спіну вялікай марской жывёліны. Гулівер скінуў чаравікі і шкарпэткі і пайшоў уброд паглядзець, што гэта такое. Хутка ён зразумеў, што гэта не скала. Скала не магла б пасоўвацца да берага разам з прылівам. Гэта і не жывёліна. Хутчэй за ўсё гэта перакуленая лодка.

Сэрца ў Гулівёра забілася. Ён адразу ўспомніў, што ў яго ў кішэні падзорная труба, і прыставіў яе да вачэй. Так, гэта была лодка! Відаць, бура сарвала яе з карабля і прынесла да блефускуанскіх берагоў.

Гулівер пабег у горад і папрасіў імператара даць яму зараз жа дваццаць самых вялікіх караблёў, каб прыгнаць лодку да берага.

Імператару было цікава паглядзець на незвычайную лодку, якую знайшоў у моры Чалавек-Гара. Ён паслаў па яе караблі і загадаў дзвюм тысячам сваіх салдат дапамагчы Гуліверу выцягнуць яе на сушу.

Маленькія караблі падышлі да вялікай лодкі, зачапілі яе кручкамі і пацягнулі за сабой. А Гулівер плыў ззаду і падштурхоўваў лодку рукой. Нарэшце яна торкнулася носам у бераг. Дзве тысячы салдат дружна ўхапіліся за прывязаныя да яе вяроўкі і дапамаглі Гуліверу выцягнуць яе з вады.

Гулівер агледзеў лодку з усіх бакоў. Адрамантаваць яе было не так і цяжка. Ён адразу ж узяўся за работу. Перш за ўсё ён акуратна праканапаціў дно і барты лодкі, затым выразаў з самых вялікіх дрэў вёслы і мачту. У час яго працы тысячныя натоўпы блефускуанцаў стаялі навокал, глядзелі, як Чалавек-Гара рамантуе лодку-гару.

Калі ўсё было гатова, Гулівер пайшоў да імператара, стаў перад ім на адно калена і сказаў, што хацеў бы хутчэй рушыць у дарогу, калі яго вялікасць дазволіць яму пакінуць выспу. Ён даўно знудзіўся па сваёй сям'і і сябрах і спадзяецца сустрэць у моры карабель, які завязе яго на радзіму.

Імператар спрабаваў угаварыць Гулівера застацца ў яго на службе, абяцаў яму шматлікія ўзнагароды і нязменную прыхільнасць, але Гулівер стаяў на сваім. Імператар павінен быў згадзіцца.

Вядома, яму вельмі хацелася пакінуць у сябе на службе Чалавека-Гару, які адзін мог знішчыць непрыяцельскую армію ці флот. Але калі б Гулівер застаўся жыць у Блефуску, гэта абавязкова выклікала б жорсткую вайну з Ліліпуціяй.

Некалькі дзён таму назад імператар Блефуску атрымаў ад імператара Ліліпуціі доўгае пісьмо з патрабаваннем адправіць назад у Мільдэнда ўцекача Куінбуса Флестрына, звязаўшы яму рукі і ногі.

Блефускуанскія міністры доўга думалі, што адказаць на гэтае пісьмо. Нарэшце, пасля трохдзённых роздумаў, яны напісалі адказ.

У іх пісьме было сказана, што імператар Блефуску вітае свайго сябра і брата імператара Ліліпуціі Гальбаста Мамарэн Эўлем Гердайла Шэфін Молі Олі Гой, але вярнуць яму Куінбуса Флестрына не можа, бо Чалавек-Гара толькі што адплыў на велізарным караблі невядома куды. Імператар Блефуску віншуе свайго любімага брата і сябе са збаўленнем ад лішніх клопатаў і вялікіх выдаткаў.

Адаслаўшы гэтае пісьмо, блефускуанцы пачалі спешна збіраць Гулівера ў дарогу.

Яны зарэзалі трыста кароў, каб змазаць яго лодку тлушчам. Пяцьсот чалавек пад наглядам Гулівера зрабілі два вялікія ветразі. Каб ветразі атрымаліся моцныя, яны ўзялі самае тоўстае тамашняе палатно і сшылі яго, склаўшы ў трынаццаць столак. Снасці, якарны і прычальны канаты Гулівер зрабіў сам, скруціўшы па дзесяць, дваццаць і нават трыццаць моцных вяровак лепшага гатунку. Замест якара ён прывязаў вялікі камень.

Усё было гатова да адплыцця.

Гулівер апошні раз пайшоў у горад, каб развітацца з імператарам Блефуску і яго падданымі.

Імператар са сваёй світай выйшаў з палаца. Ён пажадаў Гуліверу шчаслівай дарогі, падарыў свой партрэт на ўвесь рост і кашалёк з дзвюма сотнямі чырвонцаў — у блефускуанцаў яны называюцца «спругамі».

Кашалёк быў вельмі далікатнай работы, а манеты можна было разгледзець толькі з дапамогай павелічальнага шкла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжы Гулівера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжы Гулівера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжы Гулівера»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжы Гулівера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x