Джонатан Свіфт - Падарожжы Гулівера

Здесь есть возможность читать онлайн «Джонатан Свіфт - Падарожжы Гулівера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжы Гулівера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжы Гулівера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Джонатан Свіфт апісаў "падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў". За час падарожжа Гуліверу атрымалася пабываць у Ліліпуціі і Брабдынгнегу.

Падарожжы Гулівера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжы Гулівера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мір паміж дзвюма дзяржавамі быў заключаны на ўмовах, вельмі выгадных для Ліліпуціі і вельмі нявыгадных для дзяржавы Блефуску. Дарэчы, блефускуанцам было б яшчэ горш, калі б за іх не заступіўся Гулівер.

Гэта заступніцтва канчаткова пазбавіла яго прыхільнасці імператара і ўсяго ліліпуцкага двара.

Хтосьці расказаў аднаму з пасланнікаў, чаму разгневаўся імператар на Чалавека-Гару. Тады паслы вырашылі наведаць Гулівера ў яго замку і запрасіць да сябе на выспу.

Ім было цікава паглядзець зблізку на Куінбуса Флестрына, пра якога яны шмат чулі ад блефускуанскіх маракоў і ліліпуцкіх міністраў.

Гулівер добразычліва прыняў чужаземных гасцей, абяцаў пабываць у іх на радзіме, а на развітанне патрымаў усіх паслоў разам з іх коньмі ў сябе на далонях і паказаў ім горад Мільдэнда з вышыні свайго росту.

17

Вечарам, калі Гулівер ужо сабраўся класціся спаць, у дзверы яго замка ціхенька пастукалі.

Гулівер выглянуў за парог і ўбачыў перад сваімі дзвярыма двух людзей, якія трымалі на плячах крытыя насілкі.

На насілках у аксамітным крэсле сядзеў чалавечак. Твару яго не было відаць, таму што чалавечак захутаўся ў плашч і насунуў на лоб капялюш.

Убачыўшы Гулівера, чалавечак адправіў сваіх слуг у горад і загадаў ім вярнуцца апоўначы.

Калі слугі пайшлі, начны госць сказаў Гуліверу, што хоча адкрыць яму вельмі важную тайну.

Гулівер падняў насілкі з зямлі, схаваў іх разам з госцем у кішэню свайго кафтана і вярнуўся да сябе ў замак.

Там ён шчыльна зачыніў дзверы і паставіў насілкі на стол.

Толькі тады госць адхінуў свой плашч і зняў капялюш. Гулівер пазнаў аднаго з прыдворных, якога ён нядаўна выручыў з бяды.

Яшчэ ў той час, калі Гулівер бываў пры двары, ён выпадкова даведаўся, што гэтага прыдворнага лічаць тайным тупаканечнікам. Гулівер заступіўся за яго і даказаў імператару, што на яго нагаварылі ворагі.

Цяпер прыдворны з'явіўся да Гулівера, каб, у сваю чаргу, аддзячыць Куінбасу Флестрыну.

— Толькі што, — сказаў ён, — на тайнай нарадзе быў вырашаны ваш лёс. Адмірал далажыў імператару, што вы прымалі ў сябе паслоў варожай краіны і паказвалі ім з далоні нашу сталіцу. Усе міністры патрабавалі вашай смерці. Адны прапаноўвалі падпаліць ваш дом, акружыўшы яго дваццацітысячнай арміяй; другія — атруціць вас, намачыўшы ядам ваша адзенне і кашулю; трэція — замарыць голадам. І толькі дзяржаўны сакратар Рэльдрэсель раіў пакінуць вас жывым, але выкалаць вочы. Ён гаварыў, што страта вачэй не адбярэ ў вас сілу і нават дадасць храбрасці, бо чалавек, які не бачыць небяспекі, не баіцца нічога на свеце. У рэшце рэшт наш літасцівы імператар пагадзіўся з Рэльдрэселем і загадаў заўтра ж асляпіць вас востра адточанымі стрэламі. Калі можаце, ратуйцеся, а я павінен зараз жа пайсці ад вас гэтак жа тайна, як і прыбыў сюды.

Гулівер ціхенька вынес свайго госця за дзверы, дзе яго ўжо чакалі слугі, а сам, не доўга думаючы, пачаў рыхтавацца да ўцёкаў.

18

З коўдрай пад пахай Гулівер выйшаў на бераг. Асцярожна прабраўся ён у гавань, дзе стаяў на якары ліліпуцкі флот. У гавані не было ні душы. Гулівер выбраў самы вялікі з усіх караблёў, прывязаў да яго носа вяроўку, паклаў у яго свой кафтан, коўдру і чаравікі, потым падняў якар і пацягнуў карабель за сабою ў мора. Ціха, стараючыся не плюхаць, дайшоў ён да сярэдзіны праліва, а далей паплыў.

Плыў ён у той самы бок, адкуль прывёў нядаўна ваенныя караблі.

Вось нарэшце і блефускуанскі бераг!

Гулівер увёў у бухту свой карабель і выйшаў на бераг. Вакол было ціха, маленькія вежы блішчалі пры святле месяца. Увесь горад яшчэ спаў, і Гулівер не захацеў будзіць жыхароў. Ён лёг ля гарадской сцяны, закруціўся ў коўдру і заснуў.

Раніцой Гулівер пастукаў у гарадскія вароты і папрасіў начальніка варты паведаміць імператару аб тым, што ў яго ўладанні прыбыў Чалавек-Гара. Начальнік варты далажыў аб гэтым дзяржаўнаму сакратару, а той — імператару. Імператар Блефуску з усім сваім дваром зараз жа выехаў насустрач Гуліверу. Ля варот усе мужчыны саскочылі з коней, а імператрыца і яе дамы выйшлі з карэты.

Гулівер лёг на зямлю, каб прывітаць блефускуанскі двор. Ён папрасіў дазволу агледзець выспу, але нічога не сказаў аб тым, што ўцёк з Ліліпуціі. Імператар і яго міністры вырашылі, што Чалавек-Гара проста прыехаў да іх у госці, паколькі яго запрасілі паслы.

У гонар Гулівера было наладжана ў палацы вялікае свята. Для яго зарэзалі шмат тлустых быкоў і бараноў, а калі зноў настала ноч, Гулівера пакінулі пад адкрытым небам, бо ў Блефуску не знайшлося для яго адпаведнага памяшкання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжы Гулівера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжы Гулівера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжы Гулівера»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжы Гулівера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x