• Пожаловаться

Генрых Бёль: Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль: Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-01-0190-3, издательство: Беларусь, категория: Классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Генрых Бёль: другие книги автора


Кто написал Дом без гаспадара? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ах, — сказала яна, — вось раней я часта хадзіла на танцы.

— Тады пойдзем са мной! — усклікнуў Леа. — У мяне абанемент у танцклубе. А вы проста выдатна танцуеце.

Маці і сапраўды пайшла ў клуб, і Леа стаў дзядзькам Леа, і зноў пачалася гаворка пра «яго». Генрых уважліва прыслухоўваўся і хутка зразумеў, што гэтым разам ролі памяняліся. Цяпер маці гаварыла тое, што тады казаў Карл:

— Я хачу, каб ён застаўся.

А Леа адказваў так, як тады адказвала маці:

— Не, ты ад яго пазбавішся.

Генрых быў ужо ў другім класе і даўно зразумеў, што азначае «ён», таму што ведаў ад Марціна тое, пра што Марцін у сваю чаргу даведаўся ад дзядзькі Альберта: ад сужыцельства мужчын і жанчын з’яўляюцца дзеці, і было зразумела, што «ён» азначае проста дзіця і што дастаткова ўсюды замест «ён» падставіць «дзіця». «Я хачу дзіця», — гаварыла маці. «Не, ты ад яго пазбавішся», — гаварыў Леа. «Я не хачу дзіця», — гаварыла маці Карлу. «А я хачу», — гаварыў Карл.

Тое, што маці сужыцельствала з Карлам, было зразумела і тады, хоць тады Генрых меў на ўвазе не слова «сужыцельства», а зусім іншае слова, якое гучала не так прыстойна. Значыць, ад дзіцяці можна пазбавіцца. Ад таго дзіцяці, з-за якога Карл кінуў маці, яна пазбавілася. Атрымлівалася, што Карл зусім не самы горшы з усіх дзядзькаў.

На свет з’явіўся «ён» — дзіця, і Леа пагражаў:

— Я аддам яго ў выхаваўчы дом, калі ты з-за ягомкінеш работу.

Але работу ўсё ж прыйшлося пакінуць, таму што суп, які на льготных умовах адпускалі служачым магістратуры, скончыўся, а хутка не стала і чорнага рынку. Ніхто ўжо не цікавіўся супам, таму што выпусцілі новыя грошы, і грошы сталі дарагімі, і ў магазінах цяпер прадаваліся рэчы, якія раней немагчыма было адшукаць нават на чорным рынку. Мама плакала, «ён» быў маленечкім і зваўся «ён» — Вільма, як мама, a Лea ўсё злаваў, пакуль мама зноў не ўладкавалася на працу да кандытара.

Дзядзька Альберт прыйшоў і прапанаваў маці грошай, яна іх не ўзяла, Лea накрычаў на яе, а Альберт, дзядзька Марціна, крычаў на Леа.

Ад Леа заўседы пахла туалетнай вадой. Твар у яго быў чырвоны ад бясконцага мыцця, а валасы — чорныя як смоль; Леа шмат займа ўся сваімі пазногцямі, і з-пад форменнай тужуркі ў яго заўсёды высоўвалася жоўтае кашнэ. I яшчэ ён быў вельмі скупы: на дзяцей ён увогуле ні гроша не траціў і гэтым розніўся ад Альберта і ад Віля — дзядзькаў Марціна, якія рабілі яму шмат падарункаў. Віль быў зусім не такі дзядзька, як Леа, а Леа зусім не такі, як Альберт. Паступова Генрых пачаў усіх дзядзькаў падзяляць на катэгорыі. Віль — гэта сапраўдны дзядзька, а Леа — гэта такі ж дзядзька, як Эрых, Герт і Карл, якія сужыцельствалі з маці, Альберт — гэта дзядзька, які не падобны ні на Леа, ні на Віля, ён не такі сапраўдны, як Віль, якога можна называць нават дзядулем, але і не дзядзька-сужыцель, як Леа.

А бацька — гэта партрэт на сцяне: усмешлівы фельдфебель, сфатаграфаваны дзесяць гадоў назад. Спачатку бацька здаваўся яму занадта старым, цяпер — занадта маладым, усё маладзей і маладзей, а сам ён паволі дарастаў да бацькі, і бацька быў цяпер толькі крыху больш чым у два разы старэйшым за яго. А спачатку ён быў старэйшым разы ў чатыры, у пяць. На іншым фотаздымку, які вісеў побач, маці было толькі васемнаццаць, і яна выглядала зусім як дзяўчынка перад канфірмацыяй.

Дзядзька Віль амаль у шэсць разоў старэйшы за яго, і ўсё ж побач з Вілем ён здаваўся сабе старым і вопытным, мудрым і стомленым. I ён прымаў дружбу Віля, як прымаюць дружбу маленькага дзіцяці, як ён прымаў пяшчоту сваёй маленькай, хутка падрастаючай сястрычкі. Ён няньчыўся з ёй, даваў ёй бутэлечку, падаграваў кашу, таму што з дванаццаці маці ішла на працу, а Леа катэгарычна адмаўляўся глядзець за дзіцем. «Я вам не нянька!» Пасля Генрых навучыўся нават купаць Вільму, садзіць яе на гаршчок і браў з сабой, калі хадзіў за пакупкамі або калі хадзіў сустракаць маму пасля работы.

Альберт, дзядзька Марціна, нічым не быў падобны на Віля, гэта быў чалавек, які ведаў кошт грошай , чалавек, які, хоць сам і не меў у грашах патрэбы, ведаў, як страшна, калі даражэе хлеб і скача цана на маргарын; так, гэта быў дзядзька, якога і ён хацеў бы мець: не дзядзька-сужыцель і не дзядзька Віль, які прыдатны хіба толькі на тое, каб пагуляць з ім ці прагуляцца. Віль нядрэнны чалавек, але размаўляць з ім цяжка, а з Альбертам можна, хоць у Альберта і водзяцца грошы.

Ён ахвотна хадзіў туды па розных прычынах: галоўным чынам з-за дзядзькі Альберта і з-за Марціна, зразумела. Ва ўсім, што тычылася грошай, Марцін ніколькі не адрозніваўся ад дзядзькі Віля. I бабуля яму падабалася, хоць яна i была дзівакаватая. I з-за футбола ён туды хадзіў, і з-за ласункаў з халадзільніка, а яшчэ яму падабалася, што там можна, пакінуўшы Вільму недзе ў садзе, у калясцы, ганяць гадзінамі ў футбол і не бачыць дзядзьку Леа.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Заходнікі
Заходнікі
Генрых Далідовіч
Міхась Зарэцкі: Вязьмо
Вязьмо
Міхась Зарэцкі
Генрых Далідовіч: Свой дом
Свой дом
Генрых Далідовіч
Карсан Маккалерс: Балада пра сумнае кафэ
Балада пра сумнае кафэ
Карсан Маккалерс
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.