Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, мне кепска.

— Вам трэба падсілкавацца. Дазвольце запрасіць вас на кубачак кавы.

— Калі ласка.

— Вы пойдзеце з намі, патэр?

— З задавальненнем.

Але ёй давялося яшчэ паціснуць руку Трымборну, раскланяцца з фрау Мезевіц, пачуць нейчы шэпт: «Наша мілая Нэла старэе» — і падумаць, ці не варта пазваніць Альберту і выклікаць яго сюды. Альберт пазнае яго і пазбавіць яе пакутлівага выпытвання. Яна амаль не сумнявалася, што гэта ён, хоць усё гаварыла супраць таго. Ён выглядаў гадоў на дваццаць пяць, ну ад сілы на дваццаць восем; значыць, тады яму было самае большае васемнаццаць.

— Я збіраўся пісаць вам, — сказаў ён, калі яны спускаліся па лесвіцы.

— Гэта было б бессэнсоўна, — сказала яна.

Ён глянуў на яе, і яго дурнавата-пакрыўджаны выгляд толькі падбухторыў яе.

— Я ўжо дзесяць гадоў не чытаю лістоў і выкідваю іх нераспячатанымі ў карзіну для папер.

У дзвярах яна прыпынілася, падала руку толькі патэру і сказала:

— Не, я пайду дадому, мне нядобра… пазваніце мне, калі хочаце, але не называйцеся, калі падыдуць да тэлефона. Чуеце? Не называйцеся.

— Што здарылася, дарагая Нэла? — спытаў патэр.

— Нічога, — сказала яна, — я проста вельмі стамілася.

— Мы былі б рады бачыць цябе ў нядзелю нанаступным тыдні ў Брэрніху, пан Гезелер выступіць там з дакладам.

— Пазваніце мне, калі ласка, — сказала яна і, не звяртаючы больш увагі на абодвух мужчын, хутка пайшла.

Нарэшце яна вырвалася з паласы яркага святла і павярнула ў цёмную вуліцу, дзе знаходзілася кафэ Луіджы.

Тут яна сотні разоў сядзела з Раймундам, гэта самае зручнае месца, тут зноў можна склейваць фільм з абрыўкаў, якія зрабіліся снамі, і пачаць круціць яго. Патушыць святло, націснуць кнопку, і сон, што так і не стаў яваю, успыхвае ў галаве.

Луіджы ўсміхнуўся ёй і адразу ж схапіў пласцінку, якую ставіў заўсёды, калі прыходзіла Нэла: дзікая, прымітыўна сентыментальная музыка вымотвала і хвалявала. Насцярожана чакала яна таго моманту, калі мелодыя абрываецца і з грукатам падае ў бездань, — і адначасова яна ўпарта пракручвала першую частку фільма — тую, якая не была сном.

Тут фільм пачынаўся, тут, дзе мала што з тае пары змянілася. Па-ранейшаму на франтоне над вітрынай быў урэзаны ў сцяну стракаты певень, выкладзены з рознакаляровых шкляных плітак: зялёных, як лужок, і чырвоных, як гранат, жоўтых, як сцяжкі на саставах з боепрыпасамі, і чорных, як вугаль, а вялікі транспарант, які певень трымаў у дзюбе, быў бялюткі, і на ім чырвоны надпіс: «Генэль. 144 гатункі марожанага». Певень кідаў стракатае святло на твары наведвальнікаў, на ўсю залу да самага апошняга куточка, на Нэлу, і рука яе, пафарбаваная мярцвяна-жоўтым святлом, ляжала на стале, як і тады, калі ішла першая частка фільма.

Нейкі малады чалавек падышоў да яе століка, цёмна-шэры день упаў на яе руку, і перш чым яна ўзняла вочы, ён сказаў ёй:

— Скіньце гэтую карычневую куртку, яна вам зусім не да твару.

I вось ён ужо апынуўся за яе крэслам, спакойна падняў ён рукі і зняў з яе карычневую куртку «гітлер-югенд». Затым кінуў куртку на падлогу, адшпурнуў нагой у куток кафэ і сеў каля Нэлы.

— Я разумею, што павінен патлумачыць свой учынак, — яна ўсё яшчэ не бачыла яго, таму што другішэры цень лёг на яе руку, пафарбаваную ў жоўты колер грудзьмі шклянога пеўня. — Ніколі больш не апранайце гэтую штуковіну. Яна вам не да твару.

Пасля яна танцавала з тым, які прыйшоў першым, яны танцавалі каля стойкі, дзе знайшлося вольнае месца, і цяпер яна добра яго разгледзела: на ўсмешлівым твары — надзіва няўсмешлівыя сінія вочы, якія глядзелі паўзверх яе пляча некуды ўдалеч. Ён танцаваў з ёй так, быццам яе і не было побач, і рукі яго лёгка дакраналіся да яе стану, лёгкія рукі, якія яна пасля, калі яны спалі разам, часта клала сабе на твар. У светлыя ночы валасы яго здаваліся не чорнымі, а попельнымі, як святло, што прасочвалася з вуліцы, і яна трывожна прыслухоўвалася да яго дыхання — дыханне гэтае нельга было пачуць, толькі адчуць, калі паднесці руку да яго вуснаў.

Баласт быў выкінуты з жыцця ў тую хвіліну, калі цёмна-шэры цень упаў на яе пафарбаваную ў жоўты колер руку. Карычневая куртка так і засталася ляжаць у кутку бара.

Жоўтая пляма на руцэ — як і дваццаць гадоў таму.

Ёй падабаліся яго вершы, таму што ён іх напісаў: але значна важнейшым за любыя вершы быў ён сам, які чытаў іх абыякава. Усё яму давалася лёгка, усё здавалася само сабой зразумелым. Нават ад прызыву ў армію, якога ён баяўся, ім пашанцавала атрымаць адтэрміноўку, але засталася памяць пра два дні, калі яго білі ў каземаце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x