• Пожаловаться

Ян Баршчэўскі: Драўляны Дзядок і кабета Інсекта

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі: Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-02-0786-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Классическая проза / Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Драўляны Дзядок і кабета Інсекта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая частка (раздзелы «Што здарылася з Драўляным Дзядком» і «Кабета Інсекта») гэтае аповесці Я.Баршчэўскага была надрукавана ў пятым томіку альманаха «Nіezabudka» на 1844 г. яшчэ да з'яўлення «Шляхціца Завальні». Другая частка — у восьмым томіку альманаха Казіміра Буйніцкага «Rubon» на 1847 г. ужо пасля выхаду «Шляхціца Завальні».

Ян Баршчэўскі: другие книги автора


Кто написал Драўляны Дзядок і кабета Інсекта? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Драўляны Дзядок і кабета Інсекта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо без страху глядзелі ўсе зблізку на гэтую маленькую пачвару: доўгія валасы спадалі з галоўкі, якая была не большая за звычайную гарошыну; іскрынкамі блішчалі завушніцы ў вушах, і нешта ружавела на шыі, нібыта ланцужок караляў; жоўтая ядвабная сукенка была, здавалася, падпяразаная пасам такога самага колеру; твар бледны, відаць было, што ў гэтыя хвіліны курчылася ад гневу.

Наступнага дня пані Інсекта з ксяндзом прыехалі ў Полацак. Бачылі гэтае дзіва ўсе ў кляштары, і жыхары натоўпамі прыходзілі паглядзець на нечуваныя цуды. Кідалі ёй ежу ў шкляны слоік, але Інсекта сядзела моўчкі і не каштавала нічога; увесь гэты час была нямою, толькі відаць былі яе гнеў і неспакой.

— Трэба цяпер падумаць пра яе душу, — сказаў ксёндз і панёс яе ў слоіку ў зацішны куток кляштара, дзе быў доўгі калідор: з аднаго боку Архітэктанічная зала, з другога — музей; непадалёку ад гэтае залы пазіраў з муру, нібы з вакенца, драўляны бюст філосафа Сакрата. Ксёндз паклаў кабету Інсекту на філосафаву галаву і перад шматлікімі гледачамі чытаў ёй малітвы і гаварыў на духоўныя тэмы. Але што рабілася з галавою Сакрата! Страх успомніць! Яна ў той час была падобная на запаленую бомбу, кідалася сюды-туды; спалатнелі ўсе, хто блізка стаяў. Баючыся, каб яна не раскалолася і не зашкодзіла гледачам, ксёндз безупынку чытаў малітвы і вучыў пра міласць Пана Бога і пра любасць да бліжняга.

Штовечар адбываліся такія адправы дзеля гэтае Інсекты. І яна дзіўна выглядала з тою нешчасліваю Сакратаваю галавою. Страх апаноўваў кожнага, хто толькі праходзіў гэтым калідорам. Драўляны бюст, ад якога раней чулі столькі парад мудрых і пабожных, бэсціў і лаяў, не разбіраючыся, усіх прахожых. Шкаляры баяліся падысці да Драўлянага Дзядка, бо ўжо ён быў ім не зычлівым настаўнікам, а зацятым ворагам.

Гэтыя навукі і малітвы доўжыліся некалькі месяцаў. Нарэшце трапіла іскра веры і міласэрнасці ў сэрца той кабеце Інсекце, і драўляны бюст угаманіўся і палагаднеў. І ўжо з вуснаў Інсекты зляталі словы, поўныя боязі Божае і міласэрнасці да бліжняга. З'явілася яна аднойчы ксяндзу ў пекным абліччы, падобная да анёла, німб вакол чароўнага твару, сукенка бялейшая за снег. Яна падзякавала за малітвы, навукі і клопаты дзеля яе і ў міг вока знікла. Ксёндз укленчыў перад алтаром і дзякаваў небу за вяртанне і збаўленне гэтае душы.

Калі пан Ротмістар скончыў, панна Анэля і малыя дзеткі пана З., аддаўшы бацькам «дабранач», пайшлі ў другі пакой памаліцца нанач.

— Цікавую рэч расказаў пан Ротмістар, — сказаў гаспадар. — Пра такое здарэнне з Дзядком, калі галава мудраца была прыстанкам няшчаснае грэшніцы, я яшчэ не чуў. Вось і новае апавяданне да жыццяпісу Драўлянага Дзядка.

Да позняга вечара гаварылі мы пра мінулыя часы, пра школьных таварышаў, пра знаёмых — жывых і тых, што ўжо спачываюць у магілах. У размовы нашы нязменна запляталіся смутак і надзея. Нарэшце пан Ротмістар узяў свой кій і шапку і хацеў ісці дахаты, але гаспадар пакінуў яго начаваць. Патушылі агонь, і я, ушчэнт стомлены пешаю вандроўкаю, моцна заснуў. [8] Гэтая частка аповесці закончана ў 1843 г. Змяшчаючы яе ў альманаху «Nіezabudka» (т.5 на 1844 г.), Я. Баршчэўскі абяцаў працяг у наступным томе.

ПРАХОДКА Ў ПОЛІ

Адпачынак мой быў прыемны, хоць і кароткі. Прачнуўся я на світанні. Пан Ротмістар яшчэ спаў, і я, баючыся парушыць яго спакойны сон, ляжаў і разважаў аб прыгодах Драўлянага Дзядка і кабеты Інсекты. Мне здавалася, што тая галава, пазіраючы на мяне, нагадвала пра пакуты, якія чакаюць чалавека на яго жыццёвай пуцявіне, тая кабета-грэшніца з'яўлялася ў маіх марах то ў абліччы страшнае Інсекты, то як пекны анёл у промнях, казала маёй душы, што толькі вера, міласць да Бога і да бліжняга — шлях да сапраўднага жыцця.

Думаючы пра гэта, я не заўважыў, як прамень ранішняга сонца зазірнуў у вакно. Пачуўся голас гаспадара. Ён падняўся раней усіх і даваў парабкам загады на дзень.

Спеў пастуха ўжо адзываўся з пашы. Прачнуўся пан Ротмістар; калі мы апраналіся і ён думаў пра дом, а я — пра далейшае падарожжа, зайшоў пан Зямельскі, павітаўся і загаварыў да мяне:

— Чаму ты так рана ўстаеш? Ісці такую дарогу — цяжкая праца, трэба добра адпачыць. Відаць, думаеш, што я дазволю развітацца з намі сёння? Пагасцюеш у мяне колькі дзён, бо калі ад'едзеш далёка на поўнач, Бог ведае, ці ўбачымся, хіба толькі на тым свеце. І пана Ротмістара прашу застацца на сёння з намі, бо ёсць у яго доме каму кіраваць гаспадаркаю.

Я паслухаўся гаспадара, і пан Ротмістар пагадзіўся з ім.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта»

Обсуждение, отзывы о книге «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.