Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скюдэры выйшла з карэты з ужо прынятым рашэннем: неадкладна скінуць з шыі змяю, якую прыгрэла на грудзях! Але варта ёй было зайсці ў пакой, як Мадлон кінулася да яе ног. Падняўшы на мадэмуазэль нябесныя вочы, яснейшыя за анёльскія, усхвалявана склаўшы рукі на грудзях, дзяўчына лямантавала і голасна маліла аб дапамозе і спагадзе. З цяжкасцю трымаючы сябе ў руках, Скюдэры загаварыла, намагаючыся надаць голасу як мага больш строгасці і ўпэўненасці:

— Ідзі ўжо, ідзі, хай цябе суцешыць забойца, якога чакае справядлівая кара за ганебныя ўчынкі. І маліся святой Панне Марыі, каб на цябе саму не лёг цяжар віны за крывавае злачынства.

— Ах, гэта канец! — з адчайным воклічам Мадлон упала непрытомная.

Скюдэры загадала Марціньер паклапаціцца пра дзяўчыну і сышла ў іншы пакой.

Цалкам знявераная, у разладзе з усім зямным, Скюдэры не жадала больш жыць у свеце, поўным д’ябальскага ашуканства. Яна папракала свой лёс, які, нібы на горкі здзек, многія гады дазваляў ёй мацаваць веру ў цноты і сумленнасць, каб цяпер, у такім узросце, знішчыць прыўкрасны вобраз, што асвятляў яе жыццё.

Скюдэры пачула голас Мадлон, што ціхенька ўсхліпвала і жалілася, пакуль Марціньер выводзіла яе з пакоя:

— Ах, і яе, яе таксама ашукалі гэтыя жорсткія людзі. Гаротная мая доля, бедны, няшчасны Аліўе!

Гэтыя гукі трапілі Скюдэры ў самае сэрца, і з глыбіняў душы зноў узнялося прадчуванне нераскрытай таямніцы, вера ў невінаватасць Аліўе. Зняможаная пад націскам супярэчлівых пачуццяў, яна адчайна закрычала:

— Якая шатанская сіла ўблытала мяне ў жахлівую гісторыю, што можа каштаваць жыцця?!

У гэты момант увайшоў Батыст, бледны і спалоханы, з паведамленнем, што звонку чакае Дэгрэ. З часу змрочнага працэсу над ля Вуазэн з’яўленне Дэгрэ ў тым ці іншым доме было прадвесцем прыкрага абвінавачання, таму Батыст і злякаўся. Гаспадыня з мяккай усмешкай спытала ў яго:

— Што з табою, Батыст? Хіба імя Скюдэры было ў спісе ля Вуазэн?

— Ах, дзеля Хрыста, — адказаў Батыст, калоцячыся ўсім целам, — як вы можаце казаць такое! Але гэты жудасны Дэгрэ трымаецца так загадкава, так нецярпліва! Здаецца, ён проста не можа дачакацца сустрэчы з вамі!

— Тады, Батыст, — сказала Скюдэры, — праводзьце яго хутчэй сюды. Чалавека, які наводзіць на вас такі жах, у мяне, прынамсі, не можа выклікаць трывогі.

— Ля Рэньі, — пачаў Дэгрэ, зайшоўшы ў пакой, — паслаў мяне да вас, мая пані, з просьбай, на выкананне якой ён зусім не меў бы надзеі, калі б не ведаў вашых цнотаў, вашай мужнасці, калі б апошняя магчымасць раскрыць ліхое забойства не была ў вашых руках, калі б вы самі ўжо не ўзялі ўдзел у працэсе, які трымае ў напружанні Вогненную палату, нас усіх. Аліўе Брусон, пабачыўшы вас, бадай што ашалеў. Наколькі ён ужо быў схільны прызнацца, настолькі цяпер зноў клянецца Хрыстом і ўсімі святымі, што невінаваты ў забойстве Кардыльяка, хоць з радасцю прыме смерць, якую заслужыў. Заўважце, мадэмуазэль, што апошнія словы відавочна намякаюць на іншыя злачынствы, якія абцяжарваюць яго сумленне. Але мы марна спрабуем выцягнуць хаця б слова ў працяг, нават пагроза катаванняў не мела плёну. Ён моліць, ён заклінае нас даць яму магчымасць пагаварыць з вамі. Толькі вам, вам адной хоча ён ва ўсім прызнацца. Зрабіце ласку, вялебная пані, выслухайце прызнанне Брусона.

— Што?! — закрычала Скюдэры са шчырым абурэннем. — Цяпер я мушу паслужыць органам крывавага суду, злоўжыць даверам няшчаснага, каб адправіць яго на эшафот? О не, Дэгрэ! Хай Брусон і напраўду пракляты забойца, але я ніколі не змагла б так па-махлярску ашукаць яго. Я не хачу ведаць ніводнай з яго таямніц, якія, нібы святая споведзь, засталіся б замкнёнымі ў маіх грудзях.

— Магчыма, — адказаў Дэгрэ з тонкай усмешкай, — магчыма, мая пані, вашае стаўленне зменіцца, калі вы выслухаеце Брусона. Ці ж вы самі не прасілі ля Рэньі быць чалавечным? Ён і спрабуе, ідучы насустрач дзівацкім патрабаванням Брусона і выкарыстоўваючы апошні сродак, перш чым загадаць пачаць катаванні, да якіх даўно саспеў.

Скюдэры міжволі скаланулася.

— Разумееце, мілая пані, — працягваў Дэгрэ, — мы ні ў якім разе не прапануем вам яшчэ раз наведаць злавесныя пакоі, што напаўняюць вас жахам і агідай. Пад покрывам ночы Аліўе Брусона без шуму даставяць, нібы вольнага чалавека, у ваш дом. Без лішніх вушэй, але, безумоўна, пад аховай ён зможа нязмушана прызнацца вам ва ўсім. Вам асабіста гэты бядак нічым не пагражае, клянуся сваім жыццём. Ён згадвае вас з глыбокай пашанай і сцвярджае, што толькі змрочны лёс, які не дазволіў яму пабачыць вас раней, штурхае яго ў абдоймы смерці. Ну а потым з таго, што адкрые Брусон, вы зможаце расказаць роўна столькі, колькі палічыце патрэбным. Ці ж можна намовіць вас на большае?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.