Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З гэтымі словамі Аліўе задрыжэў і захістаўся. Скюдэры моўчкі паказала на маленькае крэсла, што стаяла поруч з ім. Хлопец павольна сеў.

— У мяне было досыць часу, — пачаў ён, — каб падрыхтавацца да размовы з вамі, якая для мяне ёсць апошняй ласкай спагаднага неба, і знайсці ў сабе столькі вытрымкі і спакою, колькі патрэбна, каб расказаць вам гісторыю маіх жахлівых, нечуваных бедаў. Майце літасць выслухаць мяне спакойна, як бы вас ні ўразіла, якой бы вусцішнай ні падалася раскрытая таямніца, сутнасць якой вы нават не можаце ўявіць. Ах, лепей бы мой бедны бацька ніколі не пакідаў Парыжу! Наколькі сягаюць мае ўспаміны пра Жэневу, я ўвесь час згадваю сябе ў слязах ад заўсёднага плачу несуцешных бацькоў, ад іх не зразумелых мне нараканняў. Пазней я ўсвядоміў і ясна адчуў найгнятлівейшую галечу, суцэльную нэндзу, у якой жылі мае бацькі. Мой бацька быў падмануты ва ўсіх сваіх спадзяваннях. Сагнуты, прыгнечаны бязмежнай тугой, ён памёр якраз тады, калі яму пашэнціла ўладкаваць мяне вучнем да ювеліра. Мая маці шмат казала пра вас… яна хацела была пажаліцца вам пра ўсё, але потым яе ахапіла роспач, народжаная нястачай. Відаць, той самы ілжывы сорам, які часта точыць смяротна параненыя сэрцы, перашкодзіў ёй прыняць рашэнне. Праз некалькі месяцаў па смерці майго бацькі маці сышла ўслед за ім у магілу.

— Бедная Анна! Бедная Анна! — закрычала Скюдэры, не ў змозе стрываць унутраны боль.

— Хвала вечнай моцы нябёсаў, што яна ўжо на тым свеце і не ўбачыць, як яе любы сын упадзе зняслаўлены і пакараны рукой ката! — голасна ўскрыкнуў Аліўе, кінуўшы ўгару страшны шалёны позірк.

Звонку занепакоіліся, пачуліся ўстрывожаныя крокі.

— Ха! — горка ўсміхнуўся Аліўе. — Дэгрэ будзіць сваіх памагатых, нібыта я магу збегчы адсюль. Але рушым далей! Майстар трымаў мяне ў чорным целе, хоць я неўзабаве працаваў лепей за ўсіх і ўрэшце нават пераўзышоў яго самога. Сталася так, што аднойчы ў нашую майстэрню завітаў незнаёмец, каб набыць нейкія ўпрыгожанні. Варта было яму пабачыць пекныя пацеркі, зробленыя маімі рукамі, як ён прыязна папляскаў мяне па плячы і, разглядаючы аздобу, сказаў: «Юны мой дружа, гэта проста выдатная праца! Я не ведаю, хто мог бы перасягнуць вас у майстэрстве, апроч Рэнэ Кардыльяка, найлепшага ювеліра на цэлым свеце. Вам добра было б пайсці да яго, ён з радасцю вас возьме, бо толькі вы можаце дапамагчы яму ў яго вытанчаным майстэрстве і толькі ад яго зможаце яшчэ чамусьці навучыцца».

Словы незнаёмца глыбока запалі мне ў душу. Я больш не меў спакою ў Жэневе, мяне гнала адтуль нязнаная сіла. Нарэшце я здолеў вызваліцца ад свайго майстра і прыехаў у Парыж. Рэнэ Кардыльяк сустрэў мяне халодна і груба. Я не адступаўся, і ён мусіў даць мне самую нязначную працу. Мне было даручана вырабіць маленькі пярсцёнак. Калі я прынёс гатовы выраб, Кардыльяк утаропіўся ў мяне агністымі вачыма, нібы хацеў зазірнуць у самае нутро. А потым прамовіў: «Ты старанны, сумленны хлопец. Можаш пераехаць да мяне і дапамагаць мне ў майстэрні. Я буду добра плаціць, ты застанешся задаволены».

І ён стрымаў слова. Пражыўшы у яго некалькі тыдняў, я яшчэ не бачыў Мадлон, якая ў той час, калі мяне не падводзіць памяць, гасцявала недзе ў вёсцы, у адной з яго цётак. Калі ж яна прыехала… сілы нябесныя! Што здарылася са мною, калі я ўбачыў гэты анёльскі твар! Ці кахаў калісь хоць адзін чалавек так, як я? Мадлон…

Ад засмучэння Аліўе не мог гаварыць далей. Ён закрыў твар далонямі і гучна ўсхліпнуў. Урэшце, перамогшы намаганнем волі нясцерпны боль, юнак працягнуў:

— Мадлон глядзела на мяне прыязна. Яна часцей і часцей прыходзіла ў майстэрню. Я з глыбокім узрушэннем адчуў, што і яна мяне кахае. Пад суворым наглядам бацькі нават таемны поціск рук здаваўся знакам заключанага хаўрусу. Кардыльяк нібыта нічога не заўважаў. Я збіраўся, здабыўшы яго прыхільнасць і атрымаўшы статус майстра, прасіць рукі Мадлон. Аднаго ранку, калі я хацеў прыступіць да працы, Кардыльяк падышоў да мяне. У яго змрочным позірку чыталіся гнеў і пагарда. «Я больш не маю патрэбы ў тваіх паслугах, — сказаў ён. — Зараз жа прэч з майго дому, і каб я цябе больш ніколі не бачыў. Думаю, не варта тлумачыць, чаму я больш не магу трываць цябе тут. Завысока для цябе, недарэкі, вісіць салодкі плод, якога ты прагнеш!» Я хацеў адказаць, але ён схапіў мяне магутнай ручышчай і выкінуў з дзвярэй, так што я паваліўся і моцна выцяўся галавой і рукой. Абураны, катаваны пякучым болем, я пакінуў гэты дом і пайшоў да спагаднага знаёмца, які прытуліў мяне ў сваім пакоі на паддашку, на самай ускраіне прадмесця Святога Марціна. Мне не было ні спакою, ні перадыху. Начамі я кружляў ля дому Кардыльяка, марачы, каб Мадлон пачула мае ўздыхі, мае нараканні і патрапіла непрыкметна перамовіцца са мной праз акно. У маёй галаве нараджаліся самыя розныя адчайныя планы, на здзяйсненне якіх я спадзяваўся яе намовіць. Да дому Кардыльяка на вуліцы Нікез прылягае высокі мур з нішамі і старымі напаўразбуранымі статуямі ў іх. І вось аднае ночы я стаяў блізу такой статуі і глядзеў угару, на вокны, што выходзяць у двор, агароджаны мурам. Раптам у майстэрні Кардыльяка я заўважыў святло. Была поўнач, Кардыльяк у такі час заўсёды спаў — ён меў звычку класціся ў ложак з дзявятым ударам гадзінніка. Сэрца маё затахкала ад цьмянага прадчування, я ўявіў сабе нейкае здарэнне, што, магчыма, дазволіць мне трапіць у дом. Але святло адразу згасла. Я прыхіліўся да статуі, але з жахам адхіснуўся, адчуўшы супрацьдзеянне, нібы камень нечакана ажыў. У прывідным начным паўзмроку я ўбачыў, як камень паволі павярнуўся, і з-за яго выслізнула цёмная постаць, якая бязгучна рушыла вуліцай. Я падскочыў да статуі — яна, як і раней, стаяла ўшчыльную да мура. Міжволі, быццам гнаны нейкай унутранай сілай, я крадком пакрочыў за дзіўнай постаццю. Якраз каля абраза Панны Марыі прывід азірнуўся, і яркае святло лямпы, што гарыць перад абразом, упала на яго твар. Гэта быў Кардыльяк! Незразумелы страх, няўцямная жуда абрынуліся на мяне. Нібы прывязаны да яго нейкім заклёнам, я рухаўся наперад за таямнічым самнамбулам — менавіта так я успрыняў майстра, хоць і не было поўні, у час якой гэтае насланнё находзіць на заснулых. Урэшце Кардыльяк знік у густым цені дзесьці ўбаку. Па ціхім, вельмі знаёмым пакерхванні я вызначыў, што ён зайшоў у браму аднаго з дамоў. «Што гэта значыць? Што ён збіраецца рабіць?» — здзіўлена пытаў я сам сябе, шчыльней прыціскаючыся да сцяны. Неўзабаве на вуліцы з’явіўся, спяваючы, насвістваючы і пазвоньваючы шпорамі, мужчына з яркім плюмажам на капелюшы. Як тыгр на здабычу, кінуўся Кардыльяк са сваёй схованкі на мужчыну, які амаль адразу з хрыпам апусціўся на зямлю. З крыкам жаху я выскачыў да Кардыльяка, які схіліўся над забітым:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x