Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хай даруюць мне сілы нябесныя, але я сам не ведаю, як апынуўся ў доме Кардыльяка, а Мадлон, усклікнуўшы: «Аліўе! Мой Аліўе! Мой каханы! Мой нарачоны!» — кінулася да мяне, абхапіла абедзвюма рукамі і прыціснула да грудзей. І ў найвышэйшым захапленні я пакляўся Панне Марыі і ўсім святым ніколі, ніколі больш з ёю не разлучацца!

Узрушаны ўспамінам, Аліўе мусіў перапыніць аповед. Скюдэры, поўная жуды ад бясчынстваў чалавека, якога лічыла ўвасабленнем цноты і сумленнасці, усклікнула:

— Які жах! Рэнэ Кардыльяк належаў да хеўры забойцаў, што столькі часу рабілі з нашага добрага горада зладзейскі прытон?

— Што вы, пані, — адказаў Аліўе, — да якой хеўры? Ніякай хеўры ніколі не існавала. Кардыльяк быў адзіным, хто па ўсім горадзе ўтрапёна шукаў сабе ахвяраў. Якраз тое, што ён быў адзін , тлумачыць упэўненасць, з якою ён чыніў свае беззаконні, і непераадольныя цяжкасці ў пошуках следу забойцы. Але дазвольце мне працягнуць, каб раскрыць вам таямніцу найгнюснейшага і адначасова найняшчаснейшага з людзей. Можна лёгка ўявіць сабе становішча, у якім я апынуўся, вярнуўшыся да майстра. Крок быў зроблены, я ўжо не мог павярнуць назад. Часам мне здавалася, што я стаў хаўруснікам Кардыльяка, і толькі ў каханні да Мадлон я забываўся на пакуты, што раздзіралі маю душу, толькі з ёю мог сцерці ўсе вонкавыя праявы невыказнай нуды. Працуючы са старым у майстэрні, я не меў сілы нават зірнуць яму ў твар, не казаў амаль ні слова ад жаху, што працінаў мяне ў прысутнасці гэтага страшнага чалавека, які дэманстраваў усе якасці вернага, пяшчотнага бацькі, добрага грамадзяніна, у той час як ноч хавала ягоныя злачынствы. Мадлон, рахманае, анёльскай чысціні дзіця, хінулася да яго з бязмежнай любоўю. Маё сэрца аблівалася крывёю ад думкі, што калі адплата ўрэшце напаткае ліхадзея, ёй, падманутай пякельнай шатанскай хітрасцю, давядзецца перажыць найглыбейшы адчай. Адно гэта прымушала мяне маўчаць нават пад пагрозай ганебнай смерці. Хоць я дастаткова даведаўся з размовы жандармаў, учынкі Кардыльяка, яго матывы, спосаб дзеянняў заставаліся для мяне загадкай. Але разгадка не змусіла сябе доўга чакаць. Аднаго дня Кардыльяк, які меў звычку працаваць у найлепшым настроі, з жартамі і смехам, абуджаючы тым маю агіду, падаўся мне вельмі сур’ёзным і заглыбленым у сябе. Раптам ён адшпурнуў каралі, над якімі шчыраваў, так што камяні і перлы разляцеліся навокал, рашуча падняўся і сказаў:

— Аліўе! Нашыя стасункі не могуць больш заставацца такімі, як ёсць, гэтае становішча невыноснае. Тое, што не патрапілі раскрыць Дэгрэ і яго памагатыя з іх выкшталцонай хітрасцю, воляю выпадку звалілася табе проста ў рукі. Ты пабачыў мяне за начною справай, да якой мяне прымушае мая злая зорка, і супрацьстаяць гэтаму немагчыма. А твая злая зорка скіравала цябе за мною наўздагон, ахутала цябе шчыльным вэлюмам, надала тваім крокам лёгкасць, дзякуючы якой ты рухаўся нібы найдрабнейшы звярок, і я, той, што бачыць вачыма тыгра ў самую цёмную ноч, што чуе самы нязначны шоргат, нават камарыны піск па ўсёй даўжыні вуліцы, цябе не заўважыў. Гэта твая злая зорка прывяла цябе, майго хаўрусніка, да мяне. Пра здраду, як ты бачыш, няма й гаворкі. Таму ты мусіш ведаць усё.

«Ніколі я не буду тваім хаўруснікам, крывадушны злодзей!» — хацеў быў крыкнуць я, але ўнутраны жах, што ахапіў мяне ад словаў Кардыльяка, замкнуў мне вусны. Заместа словаў я змог выціснуць адно незразумелы гук. Кардыльяк сеў на крэсла і выцер пот з ілба. Здавалася, яму цяжка даліся ўспаміны пра мінулае і цяпер складана было авалодаць сабой. Нарэшце ён пачаў:

— Мудрыя людзі шмат кажуць пра дзіўныя ўражанні, на якія здольныя цяжарныя жанчыны, пра неверагоднае ўздзеянне такіх жывых міжвольных уражанняў на дзіця. Мне расказалі незвычайную гісторыю пра маю ўласную маці. Носячы мяне першы месяц, аднойчы яна разам з іншымі кабетамі была на пышным свяце, што ладзілася ў Трыяноне. І там яе позірк упаў на шэвалье ў гішпанскім строі з бліскучай нізкай каштоўных камянёў на шыі, ад якой яна не магла адвесці вачэй. Усёй сваёй істотай яна прагнула зіхоткіх каменьчыкаў, што здаваліся ёй незямным блаславеннем. Гэты шэвалье за некалькі гадоў да таго, калі мая маці была яшчэ незамужняю, квапіўся на яе цноту, але быў з агідаю адрынуты. Маці пазнала яго, але цяпер ёй мроілася, што ў бляску асляпляльных дыяментаў перад ёю стаіць найвышэйшага істота, само ўвасабленне прыгажосці. Шэвалье заўважыў жарсныя і палкія позіркі маёй маці і вырашыў, што цяпер яму пашэнціць болей, чым мінулым разам. Ён здолеў наблізіцца да яе, больш за тое, завабіць яе далей ад сябровак у зацішнае месца. Там ён горача абняў яе, мая маці ўхапілася за прыгожы ланцужок, але ў той жа момант мужчына асеў і пацягнуў яе з сабой на зямлю. Ці то яго напаткаў удар, ці яшчэ што, але ён памёр. Дарэмна мая маці намагалася вызваліцца з рук мерцвяка, акасцянелых у смяротных сутаргах. Уперыўшыся ў яе пустымі патухлымі вачыма, нябожчык катаўся з ёю па зямлі. Нарэшце яе пранізлівыя крыкі даляцелі да далёкіх мінакоў, якія кінуліся на дапамогу і ўратавалі яе з рук жудаснага каханка. Перажыты страх надоўга прыкуў маці да ложка. Яе, дый мяне таксама, лічы, спісалі з рахунку, але яна акрыяла і нарадзіла лягчэй, чым можна было спадзявацца. Але жах таго вусцішнага моманту паланіў мяне . Мая злая зорка ўзышла і паслала іскрынку, што распаліла ўва мне адну з самых дзіўных і згубных жарсцяў. Ужо ў раннім маленстве бліскучыя дыяменты, залатыя пацеркі былі мне даражэйшыя за ўсё. Спярша гэта лічылі звычайнай дзіцячай схільнасцю, але не: ужо дзіцем я пачаў красці золата і каштоўныя камяні паўсюль дзе магчыма. Нібы самы дасведчаны знаўца, я інстынктыўна адрозніваў сапраўдныя каралі ад падробкі. Толькі першыя вабілі мяне, на фальшывыя ўпрыгожанні і фальшывыя залатыя манеты я не звяртаў увагі. Прыроджаную жарсць не змаглі ўтаймаваць нават жорсткія пакаранні бацькі. Каб мець справу толькі з золатам і каштоўнымі камянямі, я абраў прафесію ювеліра. Я працаваў утрапёна і неўзабаве стаў першым майстрам у гэтай галіне. І вось прыйшоў час, калі прыроджаная схільнасць, якую я так доўга стрымліваў, бурліва вырвалася вонкі і пачала разрастацца, паглынаючы ўсё. Варта мне было вырабіць і прадаць каралі, як мяне апаноўвалі неспакой і маркота, што пазбаўлялі сну, здароўя і жыццёвае моцы. Перад вачыма дзень і ноч, нібы прывід, стаяў той, для каго я працаваў, упрыгожаны маімі каралямі, а нейкі голас няспынна нашэптваў: «Гэта тваё, тваё, дык забяры ж яго, нашто дыяменты мерцвяку!» І я пачаў авалодваць майстэрствам злодзея. Я меў доступ у дамы знатных асобаў і спрытна карыстаўся кожнай магчымасцю: ніводзін замок не мог супрацьстаяць майму ўмельству, і ў хуткім часе ўпрыгожанні, зробленыя маімі рукамі, ізноў апыналіся ў мяне. Але нават гэта не вяртала мне супакою. Той вусцішны голас не змаўкаў, ён кпіў з мяне і крычаў: «Ха-ха, твае каралі носіць мярцвяк!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x