• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Народ пачціва адступіў перад шляхетнай дамай, якая, бачачы, як некалькі спагадных кабет паднялі дзяўчыну, пасадзілі яе на прыступку і пачалі расціраць ёй скроні, наблізілася да Дэгрэ і запальчыва паўтарыла сваё пытанне.

— Здарылася страшнае, — адказаў Дэгрэ. — Рэнэ Кардыльяк быў сёння раніцай забіты ўдарам кінжала. Забойца — яго вучань Аліўе Брусон. Яго якраз павялі ў турму.

— А дзяўчына? — усклікнула Скюдэры.

— Дзяўчына, — працягнуў Дэгрэ, — завецца Мадлон, яна дачка Кардыльяка. Той жудасны чалавек быў яе каханкам. І вось яна плача, галосіць і выкрыквае раз ад разу, што Аліўе невінаваты, зусім не вінаваты. Але ў любым выпадку яна нешта ведае пра злачынства, і я мушу яе таксама адправіць ў турму Кансьержэры.

З гэтымі словамі Дэгрэ кінуў на дзяўчыну хітравата-зласлівы позірк, які прымусіў Скюдэры здрыгануцца. Мадлон якраз пачала ціха дыхаць, але, не маючы змогі вымавіць ні гуку альбо паварушыцца, ляжала з заплюшчанымі вачыма, і ніхто не ведаў, што рабіць — аднесці яе ў дом ці яшчэ пастаяць побач, пакуль не апрытомнее. Глыбока ўзрушаная, Скюдэры са слязьмі на вачах глядзела на цнатлівага анёлка. Ёй было вусцішна ад выгляду Дэгрэ і яго памагатых. Тут пачуўся глухі грукат на лесвіцы — выносілі труп Кардыльяка. Імгненна прыняўшы рашэнне, Скюдэры гучна прамовіла:

— Я забіраю дзяўчынку з сабой, паклапаціцеся пра астатняе, Дэгрэ!

Па натоўпе пракаціўся глухі ўхвальны рокат. Жанчыны паднялі Мадлон, усё навокал заварушылася, сотні рук імкнуліся дапамагчы ім, і, быццам праплыўшы ў паветры, дзяўчо апынулася ў карэце, пры гэтым з вуснаў усіх зляталі блаславенні на адрас годнай дамы, якая ўратавала бязвінную ахвяру ад крывавага суда.

Дзякуючы высілкам Серона, самага вядомага лекара ў Парыжы, Мадлон, якая да гэтага некалькі гадзін нерухома праляжала ў бяспамяцтве, нарэшце апрытомнела. Скюдэры скончыла пачатую доктарам справу, цеплячы ў душы дзяўчыны ласкавыя промні надзеі, пакуль слёзы, што магутным патокам лінулі з вачэй, не прынеслі Мадлон палёгку і яна, пераадольваючы пранізлівы боль, ад якога словы раз-пораз патаналі ў горкім усхліпе, расказала, што адбылося ў тую ноч.

Апоўначы Мадлон абудзіў ціхі стук у дзверы пакоя, і яна пачула голас Аліўе, які заклінаў яе зараз жа падняцца, бо бацька яе памірае. У жаху яна ўскочыла з ложка і адчыніла дзверы. Аліўе, белы і страшны з твару, заліты потам, трымаючы ў руцэ ліхтар, няпэўнымі крокамі пайшоў у майстэрню, а яна рушыла следам. Там ляжаў яе бацька з ашклянелымі вачыма і хрыпеў у перадсмяротнай агоніі. Яна загаласіла, кінулася яму на грудзі і толькі тады заўважыла крывавую пляму на кашулі. Аліўе, мякка адцягнуўшы дзяўчыну, пачаў прамываць і перавязваць рану на левым баку Кардыльяка. Тым часам бацька апрытомнеў, перастаў хрыпець, замілавана паглядзеў на дачку, потым на вучня, узяў яе руку, уклаў у руку Аліўе і моцна сціснуў абедзве. Яны разам укленчылі перад ложкам старога, які памкнуўся быў прыўзняцца з апошнім гукам на вуснах, але адразу ж абмяк і глыбока ўздыхнуў апошні раз.

Абое заплакалі ўголас. Аліўе расказаў, як падчас шпацыру, на які яго ўначы паклікаў Кардыльяк, майстар быў забіты ў яго на вачах і як яму давялося з вялізнымі намаганнямі цягнуць дадому цяжкога мужчыну, не цямячы, што той смяротна паранены. На золку гаспадары дому, устрывожаныя начным шумам, гучным плачам і лямантам, падняліся наверх і заспелі няўцешную Мадлон, што кленчыла ля цела бацькі. Тут пачуўся галас, уварваліся жандармы і пацягнулі Аліўе ў турму як забойцу ўласнага настаўніка. Мадлон найкранальна апісала цноты, рахманасць і вернасць каханага Аліўе, які шанаваў майстра як роднага бацьку, а той напоўніцу адказваў на яго любоў, прызнаўшы яго, хоць і беднага, сваім зяцем, бо ўмельства вучня спалучалася з надзейнасцю і чыстым сэрцам. Усё гэта Мадлон сказала цалкам шчыра і запэўніла, што нават калі б каханы пры ёй ударыў яе бацьку кінжалам у грудзі, яна хутчэй палічыла б гэта д’ябальскім насланнём, чым паверыла, што Аліўе здольны на такое жудаснае, вусцішнае злачынства.

Скюдэры, да глыбіні душы кранутая нясцерпнымі пакутамі Мадлон і ўжо схільная прызнаць беднага Аліўе невінаватым, папытала людзей і атрымала пацверджанне словаў Мадлон пра ўзаемаадносіны майстра і вучня. Гаспадары дому і суседзі ў адзін голас хвалілі Аліўе як узор добрапрыстойных, лагодных, адданых, руплівых паводзінаў, ніхто не мог сказаць пра яго нічога благога. І ўсё ж, калі размова заходзіла пра жудасны ўчынак, усе паціскалі плячыма і мармыталі, што тут нешта незразумелае.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.