Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман - Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзеля Найсвяцейшай Багародзіцы! Чаго хацеў гэты жахлівы чалавек? Ах! Гэта ж ён, гэта быў ён, той самы, што прынёс вам скарбонку ў тую страшную ноч!

Скюдэры суцешыла небараку, давёўшы ёй, што насамрэч нічога благога не здарылася і што галоўнае цяпер — даведацца, што ў лісце. Яна разгарнула паперку і ўбачыла такія словы:

«Ліхі лёс, які вы маглі адвярнуць, штурхае мяне ў бездань! Заклінаю вас, як сын сваю маці, якую ён не можа кінуць, ахоплены полымем дзіцячай любові, перадаць каралі і бранзалеты, што вы атрымалі праз мяне (хаця з якой нагоды… напрыклад, каб нешта ў іх паправіць) майстру Рэнэ Кардыльяку. Вашае здароўе, вашае жыццё залежаць ад гэтага. Калі вы не зробіце гэтага да паслязаўтра, я ўварвуся ў ваш дом і заб’ю сябе ў вас на вачах!»

— Ну вось, цяпер відавочна, — прамовіла Скюдэры, прачытаўшы, — што нават калі загадкавы малады чалавек сапраўды належыць да банды нягодных злодзеяў і забойцаў, ён не мае наўме нічога кепскага супраць мяне. Калі б у яго атрымалася пагаварыць са мной у тую ноч, хто ведае, якая таямніца адкрылася б, якая цьмянасць праяснілася б для мяне, што дарэмна шукае цяпер у душы хоць бы слабы намёк на разгадку. Але як бы ні разгортваліся далей падзеі, я зраблю тое, што мне прапанавана ў гэтай цыдулцы, хаця б дзеля таго, каб пазбавіцца злашчасных упрыгожанняў, што здаюцца мне пякельным талісманам самога зла. Напэўна, Кардыльяк па сваёй старой звычцы ўжо так лёгка не выпусціць зноўку гэтыя каштоўнасці з рук.

Скюдэры мелася ўжо на наступны дзень выправіцца з упрыгожаннямі да ювеліра. Але сталася так, што ўсе найлепшыя розумы Парыжу нібы дамовіліся менавіта гэтым ранкам абрынуцца на мадэмуазэль са сваімі вершамі, п’есамі і анекдотамі. Толькі ля Шапэль дачытаў сцэну з новай трагедыі і хітравата запэўніў, што разлічвае атрымаць перамогу над Расінам, як той з’явіўся сам і адолеў суперніка патэтычнай прамовай нейкага караля, а пасля Буало асвятліў чорны трагічны небасхіл феерверкам сваёй дасціпнасці, каб толькі не слухаць вечных развагаў пра каланаду Луўра, архітэктар якой — доктар Перо — давёў яму сваю рацыю.

Было ўжо далёка за поўдзень, Скюдэры мусіла наведаць герцагіню Мантансье, і візіт да майстра Кардыльяка давялося адкласці да наступнай раніцы.

Скюдэры мучыла нейкая незвычайная трывога. Перад яе вачыма нязменна стаяў той юнак, і з самых глыбіняў свядомасці намагаўся прабіцца на паверхню цьмяны ўспамін — быццам яна ўжо дзесьці бачыла гэтае аблічча, гэтыя рысы твару. Лёгкую дрымоту перарывалі неспакойныя мроі, ёй здавалася, што яна неразважна, нават недаравальна ўпусціла шанец прыйсці на дапамогу няшчаснаму, які, падаючы ў бездань, умольна цягнуў да яе рукі, што ў яе сілах было супрацьстаяць нейкай блізкай фатальнай падзеі, гнюснаму злачынству! На самым золку яна загадала апрануць сябе і, захапіўшы скарбонку з упрыгожаннямі, рушыла да ювеліра.

На вуліцу Нікез, дзе жыў Кардыльяк, імкнуўся натоўп, збіраўся перад уваходнымі дзвярыма, гарлаў, віраваў, лютаваў, хацеў прабіцца ўсярэдзіну. Яго з цяжкасцю стрымлівалі гвардзейцы, што атачылі дом. У дзікім няўцямным гомане чуліся раз’юшаныя галасы: «Раздзярыце, раструшчыце праклятага забойцу!» Нарэшце з’явіўся Дэгрэ на чале вялікай каманды, якая ўтварыла ў самай гушчы народу праход. Дзверы расчыніліся, з іх вывелі чалавека, закутага ў ланцугі, і павялі далей пад самыя жудасныя праклёны раз’юшанага натоўпу. У той момант, калі Скюдэры, ледзь жывая ад жаху і страшных прадчуванняў, назірала за тым, што адбываецца, вушы ёй працяў гучны лямант.

— Далей, далей наперад! — адчайна крыкнула яна фурману, які, спрытна зрабіўшы разварот, прабіўся праз людскую гушчу і спыніў карэту ля самых дзвярэй дому Кардыльяка.

Там перад вачыма Скюдэры паўстаў Дэгрэ і ля яго ног — юная дзяўчына, прыгожая, як ясны дзень, з распушчанымі валасамі, напалову раздзетая, на твары — шалёны страх і несуцешная роспач. Яна абхапіла калені рукамі і енчыла як ад найгоршага, нястрымнага, смяротнага болю: «Але ж ён невінаваты, ён невінаваты!» Дарэмна Дэгрэ і яго людзі намагаліся адчапіць яе, адарваць ад зямлі. Урэшце дужы камлюкаваты хлопец грубымі ручышчамі ўзяў яе пад пахі, гвалтам адарваў ад Дэгрэ, але раптам нязграбна спатыкнуўся і выпусціў з яе рук, так што дзяўчына скацілася па каменных прыступках і знерухомела — мёртва засталася ляжаць на вуліцы. Скюдэры не вытрымала:

— У імя Хрыста, што здарылася, што тут адбываецца? — крыкнула яна, рэзка адчыніла дзверку і выйшла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x