Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мяне клічуць Малання, а ты — Рыгор?

— Я ведаю!

І яны зарагаталі.

Музыкі гралі хутчэй і хутчэй. У адно імгненне тэмп музыкі паднімаўся, нібыта віхура, пары па чарзе праскоквалі пад паясамі. Сапраўды, усе кружыліся як завіруха. Усё гэта рабілася з незвычайнай шпаркасцю, усімі парамі адначасова.

Сярод моладзі з’явіўся дзядзька, падпяразаны ручнікамі маршалка. Гучна стукаючы ў бэльку, абвясціў:

— Дарагія госці, сваякі, суседзі, сябры, запрашаю вас на каравай. Даставайце кашалькі і прыгатуйце падарункі маладым. Не скупіцеся! — Усе гучна зарагаталі і чарадой высыпалі на вуліцу.

Калі сваякі нявесты сем’ямі падыходзілі з падарункамі, ён убачыў бацькоў дзяўчыны. Маланнінага тату ведаў раней, некалькі разоў дзядзька Мікалай быў у іх дома. Ён таксама працаваў стражнікам, як і Рыгораў баць­ка. Пасля ўручэння падарункаў нявесце і жаніху госці з боку жаніха пачалі збірацца дадому.

Малання на развітанне памахала яму рукой, пагаварыць яны так і не паспелі. Вярталіся дадому госці весела. Толькі Рыгор сядзеў і маўчаў — яму было вельмі журботна. Перад вачамі стаяла Малання з вялікімі і незвычайна цудоўнымі вачыма.

Праз тры месяцы, вясною, пасля заканчэння службы стралком, ён прыехаў адведаць брата Ціхана. За вячэрай прызнаўся брату, што яму падабаецца Малання, якая была ў іх на вяселлі. Ціхан хітравата бліснуў вачыма:

— Жонка некалі гаварыла, што гэтая дзяўчына таксама распытвала пра цябе. Цяпер паспрабуем зладзіць вам сустрэчу.

.І вось Рыгор і Малання засталіся за сталом удваіх. Рыгор сядзеў моўчкі, не ведаючы з чаго распачаць гутарку. Малання загаварыла першай. Стала распытваць Рыгора пра службу. Так, неўзаметку, яны разгаварыліся.

Адвячоркам, калі вёў Маланню дадому, ён узяў яе за руку і спытаў:

— Ці выйдзеш за мяне замуж?

— Так! — яна выхапіла руку і спрытна знікла за варотцамі.

На вуліцы ўжо наступіла раніца, развіднела. Нібы ачнуўшыся ад успамінаў, стражнік пугай падагнаў жарабца, той пабег жвавей. Да хаты цесця заставалася з паўвярсты — трэба спяшацца. Пад’ехаў да хаты і пачаў прывязваць каня.

На парозе з’явіўся цесць. Паспеўшы толькі абняць зяця, Мікалай хутка пабег у хату. За дзвярамі з галашэннем пачуўся жаночы голас.

— Ой, божачкі мае, як там мая дачушка, мая крывіначка?

— Ціха ты, баба... Адразу галасіць, — перапыніў жонку цесць. — Едзем усе, дома застаюцца толькі дзеці.

З вузельчыкам у руцэ на парозе з’явілася бабуля Марфа.

— Добры дзень, саколік, — старая нізка пакланілася Рыгору.

— Добры дзень, бабуля. Малання прасіла перадаць, каб вы прыехалі і дапамаглі ёй, — перадаў просьбу жонкі Рыгор.

— Ведаю, ведаю, я ўжо даўно цябе чакала.

Старая села ў сані, і крануліся ў зваротную дарогу. Каштан бег дробнай рыссю. Спачатку ехалі моўчкі, потым бабуля Марфа пачала весці гутарку.

— Ну, як вы, маладыя, ладзіце?

— Так, бабуля, ладзім, усё ў нас добра, — шчыра адказаў стражнік.

— Беражы яе, Рыгорка, — працягнула размову старая. — Табе вельмі пашанцавала, кахае яна цябе. Я яе выхоўвала з самога маленства ў строгасці.

Як мой нябожчык муж, царства яму нябеснае, загінуў на пажары, я не хацела жыць адна, тужліва вельмі. Як толькі дачка выйшла замуж, перайшла жыць да яе. Вось тады і нарадзілася Малання. Так і вырасла яна каля мяне. Калі што зробіць не так, свары, строга свары, але біць не трэба. Я цябе прашу, саколік дарагі.

— Што вы, бабуля! Не бі яе, не бі, — разважліва буркнуў Рыгор. — Я не бачыў, каб бацька біў маму. Нас, дзяцей, часам лупцаваў, лазінай або папругай, і толькі за дзела, дарма не чапаў.

— Малайчына, Рыгорка, — расчулена сказала старая. — А то сёння моладзь такая, не паспелі звянчацца, а ўжо спрачаюцца, а бывае, і таўкуцца.

Каштан спыніўся ля варот сам. Старая жвава саскочыла з санак, схапіла свой вузельчык. Не чакаючы, калі адчыняць вароты, і не гледзячы на свой век, спрытна пралезла між пражылін плота і пабегла ў хату. Рыгор адкрыў вароты і таксама шпарка пайшоў следам. Насустрач яму выскачыў сабака. Ён, спяшаючыся, рукой правёў па сабачым карку і накіраваўся ў пакой, дзе ляжала жонка, крыкнуўшы на ходу:

— Трывай трохі.

Малання ляжала на ложку, побач сядзела бабуля і аберуч трымала руку ўнучкі.

— Як ты?

— Усё добра, — з палёгкай уздыхнула Малання. — Нарэшце дачакалася вас. Пачала хвалявацца, але цяпер не турбуюся — бабуля і ты побач.

— Ну, калі ў цябе, Малання, усё добра, ідзіце сюды, бабуля, пакажу вам госця.

Старая ўстала з ложка і ўслед за Рыгором прайшла на кухню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x