Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось, у цяжкім для Немцаў 1943 годзе зь нявіннай Беларускай Самааховы вырасьлі моцныя парасткі дзяржаўніцкай пабудовы. Паўсталі Паліцыйныя й вайсковыя Афіцэрскія й Падафіцэрскія Школы, заснаваліся батальёны Беларускай Самааховы — пачаткі беларускай нацыянальнай арміі. Адміністрацыя, школьніцтва й судаўніцтва, як правіла, было ў беларускіх руках. Пры нямецкіх кантрольных ворганах пастаўленыя былі беларускія «мужы даверу». Добра разьвіваўся Саюз Беларускае Моладзі (СБМ), у радох якога былі тысячы юнакоў і юначак зь інструктарскай школай у Альбэртыне. Была апавешчаная аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы, а Каталіцкі Касьцёл быў змушаны да беларусізацыі. Немцы спынілі хапанні моладзі ды вываз яе зь Беларусі, былі змушаныя даць магчымасьці для разьвіцьця беларускай культуры й асьветы ў масавых Дамох Культуры, у арганізацыі прафэсійных тэатраў, хораў, аркестраў. Дзейным было ўжо Беларускае Навуковае Таварыства, праводзілася аграрная рэформа, мацавалася Ахова Здароўя.

У гэтай нацыянальнай працы Баранавіцкая акруга была бадай у першых радох. Таму тут і былі найменшыя й гаспадарчыя, і людзкія страты. Нават пасьля канчатковай паразы Нямеччыны бальшавікі ў сваіх дутых лікавых паказьніках матэрыяльных і людзкіх стратаў Беларусі, у Баранавіцкай акрузе не знайшлі нічога годнага ўвагі для свае прапаганды.

Тут, у месьце Баранавічах, як і ўва ўсёй акрузе, пасьпяхова праводзілася нацыянальная праца ўва ўсіх дзялянках грамадзкага жыцьця, не зважаючы на нясупынныя атакі варожага падпольля ды розныя перашкоды з боку Немцаў. І гэтае падпольле ў жаху трымалі найперш беларускія збройныя сілы: паліцыя, самаахова, аддзелы СС, служба бясьпекі.

Калі ў часе акцыі супроць партызанскіх бандаў у раёне Налібоцкае пушчы нямецкія самалёты збамбардавалі некаторыя вёскі каля Ляхавіч ды Лунінца, дзе ішла баявая апэрацыя, нашыя прадстаўнікі пры нямецкіх урадах СД, гэбітскамісарыяту, зондэрфюрэраў ды Абвэру моцна запратэставалі супроць нішчаньня тых вёсак, што былі ў партызанскіх раёнах. Яны выясьнялі, што беларускае жыхарства гэтых вёсак было толькі ахвярай бальшавіцкай, Масквой арганізаванай дывэрсіі, і што падобныя неразважныя дзеяньні Немцаў служаць толькі бальшавіком, якія таго толькі й чакаюць, каб жорсткімі несправядлівымі масавымі рэпрэсіямі Немцы заганялі Беларусаў у іхную партызаншчыну. Інтэрвэнцыя мела свой вынік: Немцы ў далейшым у баявых акцыях з партызанамі мірнага жыхарства не чапалі за тое толькі, што яно апынулася ў партызанскай зоне. Дык тут спальваньне вёсак і мардаваньне людзей спынілася.

Баранавічы наведалі з канцэртамі слаўныя салісты зь Менску ды іншых мясцоў, як М. Забэйда-Суміцкі, сьпевакі Лыскавец, Вастокаў, ды іншыя. Прыяжджаў сюды на гастролі й Менскі Тэатр. Прыкрая ды небясьпечная сытуацыя паўстала, калі менскія артысты, пасьля выступаў у Баранавічах, падаліся ў Слонім, ды там некаторыя захісталіся пад наскокам савецкае падпольшчыны. Нямецкі вывед вынюхаў гэтыя кантакты ды арыштаваў сьпявачку Лыскавец ды некаторых іншых. На інтэрвэнцыю беларускіх актывістаў у СД Лыскавец была выпушчаная, але некаторыя савецкія агенты, што працавалі ў Немцаў у Слоніме пры гэтай нагодзе былі раскрытыя ды арыштаваныя. Сярод іх быў і паэта Сяргей Пяюн. Захадамі Русака ды Папуцэвіча з арышту быў тады звольнены і С. Зіняк, або С. Хмара, які цяпер на эміграцыі выдае пашквіль на Беларусаў, газэціну «Беларускі голас».

З галіны посьпехаў сярэдняга школьніцтва ў Баранавічах апішу тут першы выпуск, у канцы студзеня 1943 году, абсальвэнтаў Мэдычнае Школы. На 31 вучаніцу да экзаменаў было дапушчана 30, з чаго 29 атрымала заслужаныя дыплёмы. Экзамены адбываліся гэткім спосабам: кожная кандыдатка выцягвала картку з трыма асноўнымі пытаньнямі. Пасьля прачытаньня іх ды хвіліны роздуму, на гэтыя пытаньні яна адказвала перад экзаменацыйнай камісіяй, у якую ўходзілі 2 лекары, адна мэдсястра й нямецкая «обэршвэстэр» [23] Старшая мэдыцынская сястра. . Экзамен адбываўся ў беларускай мове.

На ўрачыстасьць уручэньня дыплёмаў прыбыў нават др. Крайноў зь Менску. Выпускны баль у школе быў вялікай падзеяй места, на яго прыйшло шмат старэйшай і малодшай беларускай інтэлігенцыі. Падобныя выпускі абсальвэнтаў адбыліся й у Гандлёвай ды Адміністрацыйнай Школах Баранавіч, на Матуральных Курсах, а таксама ў сярэдніх школах Нясьвіжа, Наваградку, Стоўпцаў.

ПАКЛІКАНЬНЕ ЦЭНТРАЛЬНАЕ РАДЫ

У 1943 годзе з Бранска да Баранавіч прыехаў Радаслаў Астроўскі ды затрымаўся ў свайго зяця др. М. Мінькевіча, які пасьля ўпадку др. Лукашэні стаўся акруговым лекарам на Баранавіцкую акругу. Я даволі часта сустракаўся тады з Астроўскім ці ў Баўдзея, ці ў др. Вэнжыка, ці ў А. Русака, які гэтым часам падмяніў Юрага Сабалеўскага на становішчы бурмістра Баранавіч. Пад чарку ці раз мы абмяркоўвалі нашую беларускую сытуацыю, разважалі, што рабіць. Усім было ясна, што Немцы не разумеюць славянскае псыхалёгіі, што да Славянаў усіх яны падыходзяць з сваёй нямецкай меркай «ібэрмэншаў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x