Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не малую ролю адыгрываў у эканамічных справах Вільні сьвятар Коўш, як галоўны рахункавод цэнтральнага Віленскага банку. За гэта пазьней яму давялося, па даносах летувіскіх агентаў, загінуць ад Немцаў.

Выкарыстоўваючы тагачасныя магчымасьці ў віленскім радыё мы, ці бо вышэй названыя асобы, перадавалі ня толькі бягучыя матэрыялы, але М. Пяцюкевіч чытаў лекцыі зь беларускай этнаграфіі, я-ж прачытаў Багушэвічаву «Дудку» й «Смык» ды цімала твораў Янкі Купалы.

Гэта, ведама, ня было да спадобы Маскве. Дзеля гэтага быў дадзены загад абмежаваць беларускую праграму. Мы пастанавілі бараніцца. Ня тыя дэлегацыі хадзілі ад адной савецкай установы да другой, а таксама да жамойцкіх урадаў. Ніхто нічога пэўнага не адказваў. Урэшце наш сябра Багушэўскі нейк зьвязаўся з маскоўскім палітруком, які кіраваў справамі культуры места Вільні. Між імі адбылася гэткая гутарка:

Багушэўскі:

— Дазвольце, таварышч, прадставіцца — сатруднік беларускага сектара Радыё Вільно.

Маскаль:

— Слушаю!

Багушэўскі:

— Таварышч! Камуністычная ўлада прынесла вызваленьне ўсім працоўным, у гэтым ліку й Беларусам. Навокала кіпіць і ўзьнімаецца культурнае жыцьцё, тымчасам Беларусам абмежаваны час у радыё да 15 хвілінаў у дзень. Чаму беларускія работнікі ня могуць мець роўнага права зь іншымі?

Маскаль:

— Кто вас прыслал да меня?

Багушэўскі:

— Я сатруднік радыя, ізбран рабочымі…

Маскаль:

— Ты панімаеш па рускі?

Багушэўскі:

— Панімаю, я вучыўся…

Маскаль:

— То ступай домой і седі спокойно… Нечево здесь морочіть голову!

Было ўсё ясна кожнаму. Расейскія перадачы з Масквы павялічыліся ў віленскім радыё непамерна. Якое магло быць раўнаньне беларускіх працоўных да расейскіх, мужыка да пана?

Звужалі таксама беларускае школьніцтва, не зважаючы на намаганьні Караля, Тышкевіча й Анцукевіча. Расейскае-ж школьніцтва ўвесь час разбудоўвалася.

У гэткіх умовах Беларусам трэба было пранікаць усюды, дзе толькі было магчыма, каб бараніць нацыянальныя інтарэсы беларускага жыхарства Вільні. Дзеля гэтага таго ці іншага Беларуса, які быццам супрацоўнічаў з бальшавікамі, нельга вінаваціць у калябарацыі. Даводзілася-ж выдзіраць ад бальшавікоў сама элемэнтарныя, здавалася-б, правы беларускага жыхара места. І трэба сказаць, што ў вельмі цяжкіх умовах віленская інтэлігенцыя няблага тады справілася з свайго гістарычнага заданьня.

Падобна як у Вільні, бальшавіцка-расейская ўлада трактавала Беларусаў ды іхныя нацыянальныя патрэбы й на іншых новазанятых ёю беларускіх землях. Добрую інфармацыю мне пра гэта прыслаў мой сябра А. С., што жыве цяпер у Аўстраліі. Падаю тут яе даслоўна:

«Цябе цікавіць, як аднеслася беларуская інтэлігенцыя да савецкай улады ў 1939 годзе? Пастараюся адказаць у кароткіх словах.

Прыход чырвонай арміі 17 верасьня 1939 году быў для беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі наагул нечаканы. Ніхто не спадзяваўся, што польскія мілітарыстыя й палітыкі, якія хлёстка стукалі абцасамі ды вёрстка вымахівалі “шабэлькай”, так хуценька разьбягуцца, быццам пацукі, перад бальшавікамі, тымбольш, што шмат якія памяталі падзеі дваццатых гадоў.

Беларуская інтэлігенцыя таксама ня была падрыхтаваная. То-ж ведама, што ўся яна была ў той ці іншы спосаб прасьледваная польскай бясьпекай, заганяная ў кацэт у Бярозе Картускай, у турмы. Асабліва перад самай вайной 1939 году вялікі быў наскок польскай адміністрацыі на зласнейшых, і яны былі ізаляваныя.

Крах польскай дзяржавы ў жорнах гітлероўска-бальшавіцкай змовы быў маланкавы, ня было часу на роздум, сустрэчы, падрыхтоўку. Шмат інтэлігенцыі апынулася ў нямецкім палоне, як жаўнеры й афіцэры польскае арміі, іншыя гуртаваліся ў Беларускіх Камітэтах у Польшчы пад нямецкай акупацыяй, у Бэрліне. У Заходняй Беларусі, далучанае да БССР, ацалелыя зь беларускай інтэлігенцыі ўключыліся ў супрацоўніцтва з бальшавіцкімі ўладамі з думкай разгарнуць працу хаця-б у беларускім школьніцтве.

Савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі фактычна ня мела на кім аперціся. Яна арыштоўвала й вывозіла ўсякі элемэнт, які супрацоўнічаў з польскімі ўладамі. Ня мела яна таксама даверу да беларускіх грамадаўцаў і сяброў КПЗБ, бо з загаду Сталіна ў 1938 годзе Камуністычная Партыя Польшчы й Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі былі разьвязаныя, як выйшаўшыя з-пад маскоўскай кантролі, ды яе сябры ўзятыя на чорны сьпісак, як людзі, што падлягаюць сьледзтву савецкіх ворганаў, як “ворагі народу”. Некаторыя маласьвядомыя беларускія камуністы з КПЗБ, што думалі цяпер прыпадабацца Маскве, ды паклікаліся на сваё сяброўства ў падпольных бальшавіцкіх арганізацыях Заходняе Беларусі, былі арыштаваныя ды сваю кар'еру скончылі ў Салоўках, на Калыме, ці ў іншых месцах зьняволеньня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x