• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Яблычак

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Яблычак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я маю просьбу да тых людзей, якія з прыдыханнем вымаўляюць словы «растрата, раскраданне, прысвойванне, злоўжыванне, правіннасць»: калі ласка, не вылучайце занадта інтанацыяй слова «злодзей». Я ведаю яшчэ страшнейшыя словы: да прыкладу, здраднік, баязлівец, даносчык, ганарлівец, садыст, прыстасаванец, тыран… Праўда можа быць вельмі балючай.

Няхай урэшце ў судах, дзе сытыя і адукаваныя людзі судзяць беднякоў, загнаных імі і жыццём у кут, больш не лопаецца ад смеху д’ябал. Няхай за судзейскім сталом акажацца не надзьмуты раўнадушны ўладальнік дыплома, а Суддзя, Лекар, прадстаўнік Культуры і пасланец Духа. Тады, можа, да вас, фраераў, злодзеі будуць ставіцца з меншай пагардай, а д’ябал засумуе ў пекле… Мне б хацелася, каб на барыкадзе Культуры побач з вамі знайшлі сваё месца таксама прастытутка і злодзей, якія нядаўна поруч з вамі змагаліся за свабоду Народу… Пасля перамогі на гэтай апошняй барыкадзе злодзеяў увогуле не будзе!

«МЕЛАДРАМАТЫЧНЫ», НЕПАТРЭБНЫ ЎСТУП, ЯКІ МОГ БЫ СТАЦЬ ПАЧАТКАМ БІЯГРАФІІ ДАМУШНІКА АЛЯКСАНДРА БАРАНА, КАЛІ Б НЕХТА ЗАХАЦЕЎ АПІСАЦЬ ЯГОНЫ ЛЁС

Жыццёвы світанак Аляксандра Барана быў няўтульны, чорны, халодны, горкі і смуродлівы. Ягоная маці, Андзя Баран, працавала малодшай пакаёўкай у вялікай сям’і багатага расейскага чыноўніка. Андзя нібыта нічога не ўмела, за ёй не былі замацаваныя канкрэтныя заданні, але яна выручала ў працы ўсіх дамачадцаў. Яна была з тых людзей, якіх не заўважаюць, а іхнай працы не шануюць. Усе лічылі, што яна толькі замінае. Калі ж здаралася, што яна разбівала патрэсканую талерку, то гэта прымалі як замах на дабрабыт сям’і. З ёю абыходзіліся пагардліва, глядзелі звысоку і часта незаслужана лаялі. Аднак калі б раптам Андзя прапала, то паўсталі б пытанні: хто мае нанасіць вугалю з падвалу, прынесці дроваў з павеці, вады з калодзежа — а кватэра была на чацвёртым паверсе, — хто мае выкінуць смецце, прыбраць у пакоях, заслаць ложкі, пачысціць абутак і адзенне, некалькі дзясяткаў разоў выскачыць у краму і выканаць мноства іншых паслуг.

З раніцы да ночы дзяўчына бегала па счарнелых сходах вялікай змрочнай камяніцы. Яна шматкроць гойсала па іх туды-сюды, перадусім нешта цягаючы. Сходы маглі б стаць пакутай і начным жахам для гэтай няшчаснай безабароннай душы, але яна — магчыма, кіруючыся інстынктам, — ператварыла іх у атракцыён. Выйшаўшы з кватэры ўлегцы, яна збягала ўніз, пераскокваючы ўраз праз некалькі прыступак. З часам яна набыла такі спрыт, што кожны лесвічны пралёт прамінала за два скокі… Яна потарч ляцела з верхняга памоста ўніз, ледзь дакранаючыся далонню да жалезнай парэнчы, каб захаваць раўнавагу і кірунак. Яна своечасова прызямлялася на ступню другой нагі, адштурхоўвалася дзеля наступнага скоку і апыналася на загіне парэнчаў. Паварот яна мінала з хуткасцю маланкі. Зноў рабіла два скокі і паварот. Праляцеўшы праз паверхі як навальніца, яна залятала ўніз, задыханая, крамяная, з бляскам у вачах — амаль шчаслівая. Яна ўмела таксама з’язджаць са сходаў, слізгаючыся па краях прыступак, абабітых жалезнымі ліштвамі, робячы гэта надзвычай хвацка — на адных абцасах сваіх туфляў. Пры вялікай хуткасці гэта выходзіла як на лёдзе, а яна з’язджала так шпарка, ажно дзяўчыне займала ў грудзях дых… Чым больш ёю пагарджалі, тым больш жвавыя і заўзятыя былі ейныя акрабатычныя выкрутасы на сходах камяніцы. Калі ж яе крыўдзілі асабліва балюча, дзяўчына ў той жа момант што шалёная кідалася па сходах долу, ажно дзіва, як пры гэтым яна не калечылася… Тое былі яе ўяўныя самагубствы якія дапамагалі дзяўчыне захаваць душэўную раўнавагу.

Адзін з жыхароў, які здымаў у камяніцы кватэру, шмат разоў пабачыўшы, як Андзя спрытна насілася па сходах, назваў яе Вавёркай. І гэтая мянушка разляцелася па камяніцы. Ейнае сапраўднае імя забыліся: знікла Андзя, з’явілася Вавёрка, вось толькі ў дзявочым лёсе нічога не палепшылася. У сям’і чыноўніка дзяцей і працы станавілася ўсё больш, і на плечы Андзі паслядоўна і незаўважна перакладалі ўсё больш абавязкаў. «А дзе Вавёрка?.. Вавёрка гэта зробіць… Паклічце да мяне Вавёрку… Гэтая дзяўчына нязносная, яе ніколі няма, калі ёсць праца!» І Вавёрка мусіла штораз жвавей завіхацца ў цесных пакойчыках-клетках, штораз хутчэй скакаць уніз і ўверх па прыступках.

Андзя мела яшчэ адну забаву: яна вельмі любіла глянцаваць абутак для ўсёй сям’і. Гэтую працу яна выконвала рупліва, метадычна, можна сказаць, з глыбокай пашанай. Чысціла яна абутак вельмі рана, калі жыхары камяніцы яшчэ спалі, а на сходах панавала цішыня. Андзя сядала на верхнюю прыступку, ставіла вакол сябе абутак самага рознага фасону, стану і памеру ды пачынала працу. Дзяўчына чысціла яго няспешна, ахайна, з асалодай. Спачатку старанна адскрэбвала з чаравікаў бруд, потым чысціла цвёрдай шчоткай, затым намазвала ваксу тонкім слоем, потым… Потым, пасля некалькіх аперацыяў, выставіўшы абутак у рад па памеры, яна замілавана любавалася сваёй працай. Чаравікі блішчэлі надзвычайна, і здавалася нават, што з іх праменіла святло…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сергей Пясецкий: Пяты этап
Пяты этап
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.