Алесь Пашкевич - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Рух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Чыгуначны вакзал у Баку Канец ХІХ ст Праца была не толькі бесперапыннай але - фото 5

Чыгуначны вакзал у Баку. Канец ХІХ ст.

Праца была не толькі бесперапыннай, але і нервовай. Тугіеў увесь час намагаўся самачынна кантраляваць і камандаваць. Падмурак, сцены і, здавалася, кожны камень не мінулі ўважлівага позірку заказчыка. Гэта ўжо потым Дызель даведаўся, што мільянер рос у беднай сям’і шаўца і з дзесяці гадоў быў аддадзены бацькам у чаляднікі да бакінскага муляра. З дваццаці гадоў сам кіраваў будоўлямі, і тут — прамінуць сваю?..

Шмат у чым эксперыментальны халадзільны завод, у кампрэсарных устаноўках якога замест вогненебяспечнага метылавага эфіру выкарыстоўвалі аміяк, запрацаваў напрыканцы жніўня, а да паловы верасня яго складскія камеры былі цалкам запоўненыя рыбай, якая па новым чыгуначным адгалінаванні ў вагонах-рэфрыжэратарах паплыла па ўсёй Расіі… Парыжскі канцэрн барона Хірша быў па-царску (па-ханску?) аддзячаны. Яго дырэктар Рудольф Дызель і галоўныя інжынеры за выкананую працу атрымалі падвойны заробак. На трое сутак зацягнулася развітальная вячэра, пасля чаго былі экскурсіі па Баку: стары горад і Апшэрон.

— З рыбай парадак навёў. Цяпер, калі дабраславіць Алах, займуся нафтай, — нібы падумаў, нібы канстатаваў Тугіеў.

Аберуч паправіў сваю лёгкую папаху з чорнага каракулю і бадзёра ўздыхнуў; акуратная (таксама чорная, аж ільснілася) бародка, імпэтныя вусы выступалі ледзь не да вушэй, правае брыво прыўзнятае.

Іх кавалькада з пяці конных экіпажаў, якія тут звалі на французскі манер дыліжансамі, вярталася да гатэля па Мікалаеўскай вуліцы, і Тугіеў прыўзняўся, нахмурыўся, а калі перад імі паўстаў новы двухпавярховы будынак, не без гонару паказаў на яго рукой:

— Вось… таксама мая задума… Першая ў мусульманскім свеце гімназія для дзяўчынак. Хвала Алаху, сёлета быў першы выпуск. 58 навучэнак, большасць — з бедных сем’яў. Вучоба, адзежа, харчаванне — бясплатныя. — Ён здаволена прысеў і звярнуўся наўпрост да Дызеля: — Мая старэйшая дачка Ханым таксама яе закончыла. І вырашыў я выправіць яе з братам, сынам маім Зафарам, у Еўропу, моваў вашых падвучыцца ды добрых навук. Для мяне ўсё тое — нямая пустыня, а ты, мой дарагі, па ўсім мяркуючы, вучонасць з матчыным малаком усмоктваў… — Мільянер, пакуль сказанае ім перакладалася тлумачом, глыбока прасвідраваў Дызеля каштанавымі зрэнкамі. — Будзь дарадцам дзецям маім у невядомым ім Парыжы.

— Шаноўны Айдар, для мяне гэта — вялікі гонар, — Дызель нават крыху збянтэжыўся. — Зраблю ўсё неабходнае. Вось толькі… сам я, па праўдзе, надоўга заставацца ў Францыі не планую. Хачу на наступны год пераехаць у Нямеччыну і адкрыць там завод рухавікоў.

— А ты думаеш, што я дзяцей больш чым на год у чужыну выпраўлю? — збянтэжыўся і Тугіеў. — Мы ўсіх, каму выдаем замежныя стыпендыі на вучобу, абавязваем праз пэўны час вяртацца на радзіму. А як жа інакш?..

І быў ад’езд з Баку, і доўгі сон у камфортным купэ да Тыфліса і далей, і нястомны перастук вагонных колаў… Ідэя пазнаёміць дзяцей Тугіева з Адамам Мацкевічам узнікла ў Дызеля адразу ж па вяртанні ў Парыж.

— S’il vous plaît [3] Калі ласка ( франц .) … Дапамажы! Ты ж хоць па-расійску з імі пагаварыць зможаш. Яны добрыя маладзёны…

Дамовіліся сустрэцца вечарам каля гатэлю «Сhamps Elysees», дзе пасяліліся Тугіевы. Да ўніверсітэцкіх заняткаў заставаўся яшчэ тыдзень, і заканчэнне цёплага верасня было вырашана патраціць на экскурсіі і знаёмства з горадам.

— Бульвар Манпарнас, да Эйфеля! — загадаў Адам вазніцу, калі ўсе чацвёра селі ў экіпаж. — Саборы і музеі вы і без нас разгледзіце, а вось гэта… Зрэшты, з усяго Парыжа тое месца я найлепш і ведаю… — Адам замоўк і толькі цяпер пачаў далікатна разглядваць сына і дачку Тугіева.

Зафару, тыповаму каўказцу з худзізной на твары і ў плячах, на выгляд было гадоў пад пятнаццаць. Апрануты ў прыталены шэра-сіні касцюм, пінжак крыху падоўжаны і зашпілены на ўсе гузікі. На галаве — чорны фетравы цыліндр. Ханым, старэйшая за брата вясны на дзве-тры, была ў сваім нацыянальным строі, які напачатку здзівіў і падкрэсліў незвычайнасць іх сустрэчы. З галавы дзяўчыны ледзь не да каленяў сплывала лёгкая празрыстая чадра. Пад ёй — вузкая бірузовая блуза-кабацік з квяцістым арнаментам на кантах, з вялікім трохкутным выразам, у якім бялелася вышытая срэбным бісерам кашулька. Чорны шырокі пояс выяўляў грацыёзную талію, ад якой ішла доўгая паветраная спадніца-шэлтэ, таксама бірузовага колеру. Смалістыя валасы густой касой спадалі на ўжо сфармаваныя і налітыя чаканнем грудкі… А якія вочы! Вялікія бяздонныя чорныя вочы пад доўгімі брывамі. Яна ўвесь час хавала іх, глядзела ўніз, але калі на хвілю здаралася сустрэцца з імі — на Адама люстравалася невядомая біблейская далеч…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Леонід Сапожников - Вічний рух
Леонід Сапожников
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x