Алесь вярнуўся на сваё месца і, прытуліўшыся да Майкі, пачаў думаць. Некуды зніклі і жах, і насланнё. Ён проста адчуваў яе побач з сабою, слухаў яе ціхія ўздыхі і баяўся за яе, бо адчуваў, што вакол пануе небяспека, што ў гэтым лесе і гэтым млыне пануе, жыве і крадзецца да адрыны нешта нядобрае і пагрозлівае. І ён баяўся за яе, бо адчуваў: яна па-новаму бязмерна дарагая яму. Стала такой пасля гэтай ночы жаху і наслання. Але ехаць адразу таксама было нельга. Яны нагоняць жабрака на лясной сцежцы, спудзяць яго і гэтых людзей, якія рыхтавалі нейкую сваю цёмную справу. А за сценамі дождж. Хочаш не хочаш, а трэба было ляжаць.
І ён ляжаў, не адчуваючы нічога, акрамя бязмернай пяшчоты і дабрыні, якія аж не змяшчаліся ў сэрцы.
А знадворку раскалваўся, трапятаў ва ўспышках, узнікаў і зноў паміраў у цемры, бурыўся свет.
...Дождж, здаецца, суняўся. Алесь разбудзіў Майку і, захутаную, падсадзіў яе на Касюньку.
Скіраваў коней на сцежку, на якой знік баркалабаўскі старац.
Яны ехалі доўга, бо Алесь увесь час стрымліваў коней. Але кожнай дарозе бывае канец, і ўрэшце лес скончыўся. Налева цурчала Папараць, а перад імі, далёка, трапяталі бліскавіцы ў чорных глыбінях Дняпра.
І тут, калі яны ўжо лічылі, што ўратаваліся, неймавернай сілы ўдар раскалоў неба над іхняй галавой. Аглушаныя, залітыя сляпучым святлом, яны не разумелі, дзе яны і што з імі. А калі расплюшчылі вочы – убачылі, што пярун кінуў свой распалены молат проста ў вялізны сухі дуб, які стаяў ля дарогі, за нейкія дваццаць крокаў ад іх.
Сухадрэвіна раскалолася ад верхавіны і амаль да кораня, расшчапілася трохі і асталася стаяць. А полымя заліло дрэва, нібы лаваю, і па расколіне паліўся ўгору паток агню. Чырвоны, плоскі, схаваны ў чорнай расколіне, ён нагадваў вадаспад, які бяжыць з падножжа на вяршыню скалы...
Раўло і цягнула да хмар. Плыла ў неба распаленая вогненная рака.
Канец першай кнігі
Каліта.
Каросту.
Па старому, часоў унii, звычаю, якi амаль знiк у XIX ст., беларускiя паны аддавалi сыноў на “дзядзькаванне” (выхаванне) у сялянскiя сем’i.
Какалуша, iрга.
Пачынак – хата ў нечапаным лесе.
Смуткуючы – статуэтка Хрыста ў паставе роздуму.
Шнар – шрам.
Саквы – перамётныя сумы.
Гульня накшталт бабак.
Мой маленькi князь Загорскi! (франц.).
Усё добра! Усё добра, сынок! (франц.).
Жанчыны часам бываюць легкадумныя (франц.).
У чорных фарбах ( франц .).
Шчыпец – пашча ў хартоў (паляўнiчы жаргон).
О, гэты маленькі сануля. Усе ўсталі, маленькія птушкі спяваюць госпаду сваю хвалу, ці не так? А ён спіць і не ведае, што ў ранняй гадзіны золата ў вуснах, ці не так? ( ням .).
Вельмі добра. Ідзі ўмывацца, ідзі прывітацца з матуляй, ідзі прамыць божы твар, ды потым за кніжкі, калі князь не хоча застацца дурным князем, ці не так? ( ням .).
А мне ўсё адно (літаральна: гэта мне каўбаса) ( ням .).
Таму Герман Херуск, льву падобна, р-рынуў на аг-гіднага Вара, правадыра р-разбэшчаных рымлян. І Таўтабургскі лес стаў пол-лем нямецкай славы ( ням .).
Выключна пікантна-вытанчаныя адпраўленні, вартыя сапраўды княжацкага недарасля, ёсць не ўпаванні ў ложку на самапраісцяканне, ці не так? (Парыдыйны стыль) ( ням .).
Ільву падобна... Ці не так? (ням.).
Дастойная фрау... Шклянку шнапсу... (ням.).
Добры дзень, мадам (франц.).
Ён вельмі мілы (франц.).
Трэба, каб вы аслабанілі дом ад вашай прысутнасці ( франц. ).
Дзівосы гімнастыкі ( франц. ).
Ён дасціпны (франц.).
У парадным касцюме (іт).
Кожнаму сваё... З прычыны (з’яўлення) гэтых старых тупіц? ( франц. ).
Зусім не з’яўлялася... ( франц. ).
З’явіцца тут на кароткі час ( франц. ).
Гальма – своеасаблівы тормаз.
Судна гандляроў рабамі.
Астравок ля заходняга берага Афрыкі. База арабаў – гандляроў рабамі.
Читать дальше