Артур Дойль - Рытуал Масгрэйваў

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Дойль - Рытуал Масгрэйваў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рытуал Масгрэйваў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рытуал Масгрэйваў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рытуал Масгрэйваў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рытуал Масгрэйваў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер вы ўяўляеце, Ўотсан, з якой цікавасцю выслухаў я аповед пра гэты надзвычайны шэраг падзеяў і паспрабаваў злучыць іх у адно, каб знайсці нітку, што прывядзе да разгадкі. Дварэцкі знік. Знікла і пакаёўка. Пакаёўка кахала дварэцкага, а пасля мела прычыны яго ўзненавідзець. Яна была валійкай, запальчывай і нястрыманай. Адразу пасля яго знікнення яна была вельмі ўзбуджаная. Яна кінула ў стаў сумку з незвычайным змесцівам. Усе гэтыя акалічнасці варта было ўзяць пад увагу, але ніводная з іх не тлумачыла сутнасць справы. Якое звяно ў заблытаным ланцугу было пачатковым? Перада мной быў толькі канец гэтай загадкавай справы.

— Я мушу ўбачыць паперы, Масгрэйв, — сказаў я. — Тыя самыя, якія ваш дварэцкі захацеў знайсці нават цаной страчанай працы.

— Гэты наш рытуал — досыць бязглуздая рэч, — адказаў Масгрэйв. — Але яго прынамсі выбачае абаяльнасць захаванай даўніны. Я прынёс копію пытанняў і адказаў на выпадак, калі вам захочацца прабегчыся па іх вачыма.

І ён даў мне вось гэтую паперу, Ўотсан, якую я тут захоўваю. Гэта дзіўны катэхізіс з пытаннямі, на якія мусіць адказаць кожны Масгрэйв, калі дасягае сталасці. Я па чарзе прачытаю вам пытанні і адказы:

— Чыё гэта было?

— Таго, хто сышоў.

— Чыё гэта будзе?

— Таго, хто прыйдзе.

— Які быў месяц?

— Шосты ад пачатку.

— Дзе было сонца?

— Проста над дубам.

— Дзе быў цень?

— Проста пад вязам.

— Колькі ісці?

— На поўнач — дзесяць і дзесяць, на ўсход — пяць і пяць, на поўдзень — два і два, на захад — адзін і адзін, і ўніз.

— Што за гэта дамо?

— Усё, што ў нас ёсць.

— Дзеля чаго?

— Дзеля вернасці.

— Даты ў арыгінале няма, але мяркуючы па правапісе, ён належыць да сямнаццатага стагоддзя, — зазначыў Масгрэйв. — Аднак, баюся, ён не надта дапаможа вам разгадаць нашую загадку.

— Прынамсі ён загадвае нам наступную, — адказаў я, — і яна нават цікавейшая за першую. Магчыма, развязанне першай выявіцца адначасова і развязаннем другой. Думаю, вы прабачыце мне, Масгрэйв, калі я скажу, што ваш дварэцкі здаецца мне вельмі разумным чалавекам, разумнейшым за дзесяць пакаленняў яго гаспадароў.

— Нешта я вас не разумею, — сказаў Масгрэйв. — Як на мяне, папера не мае ніякай практычнай карысці.

— А мне яна здаецца акурат вельмі карыснай, і я думаю, Брантан мог бы са мной пагадзіцца. Ён, відаць, бачыў яе і да той ночы, калі вы яго злавілі.

— Цалкам магчыма. Мы не надта яе хавалі.

— Мяркую, тады ён проста хацеў асвяжыць сваю памяць. Як я разумею, у яго было штосьці накшталт карты ці плана, які ён параўноўваў з рукапісам і які засунуў у кішэню, калі вы з’явіліся?

— Усё правільна. Але навошта яму нашая старая сямейная традыцыя? Што значаць усе гэтыя бздуры?

— Думаю, мы досыць лёгка зможам гэта высветліць, — сказаў я. — З вашага дазволу мы першым жа цягніком выедзем у Сасэкс і на месцы трохі заглыбімся ў справу.

Вечар заспеў нас абодвух ужо ў Харлстане. Магчыма, вы бачылі выяву гэтага знакамітага старога маёнтка альбо чыталі яго апісанне, а таму я скажу толькі, што будынак мае форму літары Г: даўжэйшае адгалінаванне пабудаванае ў пазнейшы час, а карацейшае ўзведзенае даўно — гэта сэрца дома, з якога вырасла ўсё астатняе. Над нізкімі дзвярыма з цяжкой перамычкай, у цэнтры старадаўняга крыла, выбітая дата “1607”, але знаўцы пагаджаюцца на тым, што бэлькі і кладка нашмат старэйшыя. Таўшчэзныя сцены і маленькія вокны ў мінулым стагоддзі прымусілі сям’ю пабудаваць новае крыло; старое калі і выкарыстоўваецца, то толькі як кладоўка і склеп. Пабудову атачае раскошны парк з прыўкраснымі старымі дрэвамі, а ля самых прысадаў, прыкладна за дзвесце ярдаў ад дома, ляжыць ставок, пра які згадваў мой кліент.

На той момант, Ўотсан, я быў цвёрда ўпэўнены, што загадак было не тры, а ўсяго адна, і, правільна расчытаўшы рытуал Масгрэйваў, я здабыў бы ключ, што прывёў бы мяне да разгадкі як у справе дварэцкага Брантана, так і ў справе пакаёўкі Хоўэлс. У гэтым кірунку я і пачаў напружана думаць. Навошта слуга прагнуў зразумець старую формулу? Відаць, ён убачыў у ёй тое, што прапусцілі ўсе пакаленні мясцовых джэнтры і што магло прынесці яму пэўную выгаду. Але што менавіта? І як гэта паўплывала на яго лёс?

Калі я прачытаў апісанне рытуалу, то зразумеў, што колькасць крокаў адсылае да месца, пра якое вядзецца ў астатніх фразах, і калі мы знойдзем гэтае месца, то апынемся на правільным шляху да разгадкі таямніцы, якую ранейшыя Масгрэйвы палічылі патрэбным зашыфраваць такім цікавым чынам. Нам дадзеныя два пункты адліку — дуб і вяз. Пытанняў наконт дуба ў мяне не ўзнікла: проста перад домам, злева ад пад’язной дарогі, стаяў дуб-патрыярх, адно з найцудоўнейшых дрэваў, якое мне даводзілася бачыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рытуал Масгрэйваў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рытуал Масгрэйваў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рытуал Масгрэйваў»

Обсуждение, отзывы о книге «Рытуал Масгрэйваў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x