Артур Дойль - Рытуал Масгрэйваў

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Дойль - Рытуал Масгрэйваў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рытуал Масгрэйваў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рытуал Масгрэйваў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рытуал Масгрэйваў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рытуал Масгрэйваў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Містэр Масгрэйв! — усклікнуў ён хрыплым ад хвалявання голасам. — Такой ганьбы я не перажыву, сэр! Я заўсёды ганарыўся сваім становішчам, і ганьба мяне заб’е. Мая кроў будзе на вашых руках, сэр, дакладна будзе, калі вы даведзяце мяне да адчаю. Калі вы не можаце пакінуць мяне, Богам малю, дазвольце сысці праз месяц, быццам з уласнага жадання. Гэта я вытрымаю, містэр Масгрэйв, але не ганебнае звальненне на вачах у тых, каго добра ведаю.

— Вы не заслугоўваеце такога стаўлення, Брантан, — адказаў я. — Ваш учынак абуральны, але вы доўгі час служылі маёй сям’і, таму я не хачу наклікаць на вас публічнае асуджэнне. Аднак месяц — гэта занадта доўга. Вы з’едзеце праз тыдзень і патлумачыце гэта як вам зажадаецца.

— Усяго праз тыдзень, сэр? — ускрыкнуў ён у адчаі. — Дайце мне хаця б два!

— Тыдзень, — паўтарыў я, — і лічыце, што да вас паставіліся вельмі спагадліва.

Апусціўшы галаву, ён паплёўся прэч, як паламаны жыццём чалавек, а я патушыў святло і вярнуўся ў пакой.

Наступныя два дні Брантан надзвычай старанна выконваў усе свае абавязкі. Я не згадваў пра тое, што адбылося ноччу, і з нейкай цікавасцю чакаў, як ён будзе хаваць сваю ганьбу. Аднак на трэці ранак ён не з’явіўся пасля сняданку атрымаць распараджэнні на дзень. Пакінуўшы сталовы пакой, я сустрэў Рэйчэл Хоўэлс, пакаёўку. Я ўжо казаў, што яна зусім нядаўна ачуняла пасля хваробы і выглядала надта бледнай і змучанай, а таму я быў супраць таго, каб яна адразу вярталася да працы.

— Вам варта яшчэ паляжаць, — сказаў я. — Зоймецеся сваёй справай, калі паздаравееце.

Яна дзіўна на мяне паглядзела, і я пачаў падазраваць, што хвароба пашкодзіла яе розум.

— Я ўжо здаровая, містэр Масгрэйв, — адказала яна.

— Паглядзім, што скажа доктар, — запярэчыў я. — А цяпер кідайце працу, а калі спусціцеся ўніз, скажыце заадно Брантану, што я хачу яго бачыць.

— Дварэцкі знік, — сказала яна.

— Знік? Куды?

— Проста знік. Ніхто яго не бачыў. Яго пакой пусты. Ён знік, зусім знік!

Яна адступіла да сцяны і выбухнула смехам, што перамяжоўваўся крыкамі, і я, спалоханы гэтым раптоўным істэрычным прыпадкам, кінуўся да званка, каб паклікаць на дапамогу. Хутка дзяўчыну, якая ўсё яшчэ крычала і плакала, адвялі ў яе пакой, а я пачаў распытваць пра Брантана. Сумневаў не было — ён знік. Яго ложак не сцяліўся, і з таго часу як ён пайшоў мінулым вечарам спаць, яго ніхто не бачыў. Тым не менш, было незразумела, як ён пакінуў дом, бо ранкам усе вокны і дзверы былі замкнёныя. Яго адзенне, гадзіннік і грошы засталіся ў пакоі, але знік чорны касцюм, які ён заўсёды насіў. Пантофляў таксама не было, затое боты стаялі на месцы. Куды ж мог сысці ўначы дварэцкі Брантан і што з ім здарылася?

Безумоўна, мы абшукалі дом ад скляпення да гарышча, але не знайшлі і следу. Як я казаў, стары дом — гэта сапраўдны лабірынт, асабліва даўняе крыло, цяпер амаль незаселенае. Мы абшнарылі гарышча і кожны пакой і не знайшлі ніводнага намёку на тое, куды ён сышоў. Не магу паверыць, што ён пакінуў маёнтак, не ўзяўшы нічога са сваіх рэчаў — але як яшчэ можна патлумачыць знікненне? Я выклікаў мясцовую паліцыю, ды гэта не дапамагло. Папярэдняй ноччу ішоў дождж, а таму нашыя спробы агледзець газоны і сцяжынкі вакол дома былі марныя. Так усё было на той момант, калі новая падзея адцягнула нашую ўвагу ад гэтай загадкі.

Наступныя два дні Рэйчэл Хоўэлс моцна хварэла: часам у яе было трызненне, часам — істэрыка, і мы нанялі сядзелку, якая заставалася з ёй нанач. Трэцяе ночы пасля знікнення Брантана сядзелка вырашыла, што пацыентка моцна спіць, і сама задрамала ў фатэлі. Прачнуўшыся ўранку, яна ўбачыла, што ложак пусты, акно адчыненае, а хворай няма і знаку. Мяне тут жа паднялі, і я разам з двума лёкаямі неадкладна пачаў пошукі зніклай дзяўчыны. Мы лёгка вызначылі кірунак, у якім яна збегла, бо заўважылі пад акном яе сляды і прасачылі іх ад газона да стаўка, дзе ля жвіровай сцяжыны, што вядзе за межы маёнтка, яны заканчваліся. Глыбіня стаўка ў гэтым месцы дасягае васьмі футаў, і вы можаце ўявіць нашыя пачуцці, калі мы ўбачылі, што сляды звар’яцелай дзяўчыны абарваліся ля самай вады.

Мы, безумоўна, тут жа прынеслі тралы і пачалі шукаць цела, але яно бясследна знікла. Затое мы выцягнулі штосьці іншае, нашмат больш нечаканае, а менавіта палатняны мяшэчак, набіты кавалкамі праржавелага, абясколеранага металу і нейкімі бляклымі аскепкамі ці то галькі, ці то шкла. Больш у возеры нічога не было, і хаця ўчора мы зрабілі ўсё магчымае, каб адшукаць зніклых, даведацца пра лёс Рэйчэл Хоўэлс ці Рычарда Брантана мы не змаглі. Паліцыя акругі збітая з панталыку, і я прыйшоў да вас як да апошняй надзеі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рытуал Масгрэйваў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рытуал Масгрэйваў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рытуал Масгрэйваў»

Обсуждение, отзывы о книге «Рытуал Масгрэйваў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x