Артур Дойль - Рытуал Масгрэйваў

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Дойль - Рытуал Масгрэйваў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рытуал Масгрэйваў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рытуал Масгрэйваў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рытуал Масгрэйваў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рытуал Масгрэйваў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даўжэй за астатніх у нас служыць Брантан, дварэцкі. Калі бацька наняў яго, Брантан быў маладым школьным настаўнікам без месца, але ўжо тады чалавекам вялікай энергіі і моцнага характару. Хутка ён паказаў сябе як бясцэнны працаўнік. Гэта высокі прывабны мужчына з велічнай паставай, і хаця ён праслужыў у нас дваццаць гадоў, дагэтуль выглядае на сорак. Неверагодна, што з усімі сваімі вартасцямі і надзвычайнымі талентамі — а ён ведае некалькі моваў і грае ледзь не на ўсіх музычных інструментах — ён ужо столькі часу задаволены сваім становішчам. Думаю, яму ў нас утульна, а можа, не стае сілаў штосьці змяніць. У любым разе, харлстанскі дварэцкі западае ў душу кожнаму нашаму наведніку.

Але і ў гэтай дасканаласці ёсць недахоп. Ён трошкі донжуан, і вы разумееце, як лёгка даецца яму гэтая роля ў ціхай вясковай акрузе. Пакуль ён быў жанаты, усё было добра, але цяпер, калі ён аўдавеў, нашым праблемам не бачна канца. Некалькі месяцаў таму мы пачалі спадзявацца, што ён зноў супакоіцца: Брантан заручыўся з малодшай пакаёўкай Рэйчэл Хоўэлс. Але ён кінуў яе і сышоўся з Джэнэт Трэджэліс, дачкой старэйшага егера. Рэйчэл — цудоўная дзяўчына, але вельмі ўражлівая, як любая іншая валійка. Яна моцна захварэла на запаленне мозгу, і цяпер ходзіць па доме — дакладней, хадзіла да ўчарашняга дня — як цень, з чорнымі кругамі пад вачыма. Такой была першая харлстанская драма, але яе сцерла з нашых успамінаў другая, якой папярэднічала ганьба і звальненне дварэцкага Брантана.

Вось як гэта адбылося. Я казаў ужо, што ён разумны чалавек, і менавіта розум зрабіўся прычынай яго ганебнага выгнання, бо ў ім абудзілася прагная цікавасць да рэчаў, якія яго зусім не датычаць. Я не ўяўляў, як далёка ён можа зайсці, пакуль выпадак не адкрыў мне вочы.

Я згадваў, што маёнтак пабудаваны неахайна. На мінулым тыдні — калі быць дакладным, вечарам у чацвер — я зразумеў, што не магу заснуць, бо бяздумна выпіў пасля абеду кубак моцнай чорнай кавы. Пазмагаўшыся гадзінаў да дзвюх з бяссоннем, я адчуў, што высілкі марныя, а таму падняўся, запаліў свечку і ўжо сабраўся быў вярнуцца да рамана, які чытаў удзень. Аднак кніга засталася ў більярднай, таму я накінуў халат і пайшоў ўніз.

Каб дабрацца да більярднай, я мусіў спусціцца на адзін лесвічны пралёт і перасячы калідор, які вёў у бібліятэку і збройню. Уявіце маё здзіўленне, калі я ўбачыў у калідоры бляклае святло, што ішло з адчыненых дзвярэй бібліятэкі. Але я перад сном уласнаручна загасіў там лямпу і зачыніў дзверы! Першым чынам я, безумоўна, падумаў пра рабаўнікоў. Сцены харлстанскіх калідораў багата ўпрыгожаныя ваеннымі трафеямі — старадаўняй зброяй. А таму, паставіўшы свечку на падлогу, я зняў са сцяны алебарду, на дыбачках падабраўся да бібліятэкі і зазірнуў туды.

У бібліятэцы быў Брантан, дварэцкі. Цалкам апрануты, ён задуменна сядзеў у фатэлі, паклаўшы на калені падобны да карты аркуш і падпёршы лоб рукой. Аслупянеўшы ад здзіўлення, я сачыў за ім з цемры. Маленькай свечкі, што стаяла на краі стала і струменіла бляклае святло, мне хапіла, каб убачыць, што ён не пераапранаўся для сну. Раптам я ўбачыў, як ён падняўся з крэсла, прайшоў да найбліжэйшага бюро, адамкнуў яго і высунуў адну з шуфлядаў. Дастаўшы адтуль нейкую паперу, ён вярнуўся да ранейшага месца, у святле свечкі расправіў аркуш і надзвычай уважліва пачаў яго разглядаць. Тут маё абурэнне такім спакойным вывучэннем нашых фамільных дакументаў дайшло да мяжы, я зрабіў крок наперад, і Брантан убачыў мяне ў дзвярах. Збялеўшы ад страху, ён ускочыў і сунуў за пазуху падобны да карты аркуш, які перад гэтым разглядаў.

— Дык вось як вы адплацілі мне за ўскладзены на вас давер! — сказаў я. — Вы пакінеце мой дом заўтра.

З выглядам зруйнаванага дашчэнту чалавека ён пакланіўся і маўкліва праслізнуў міма мяне. Свечка засталася на стале, і ў яе святле я зірнуў на паперу, якую Брантан дастаў з бюро. На маё здзіўленне гэта быў зусім нязначны дакумент, нейкая копія пытанняў і адказаў для аднаго старадаўняга абраду, што завецца рытуалам Масгрэйваў. Штосьці накшталт асаблівай сямейнай цырымоніі, якую цягам стагоддзяў праходзіць кожны Масгрэйв, дасягнуўшы паўналецця. Апроч нашага роду і, магчыма, археолагаў рытуал наўрад ці каму цікавы і не мае ніякага практычнага значэння, як і ўсе нашыя гербы і эмблемы.

— Да гэтай паперы мы вернемся пазней, — сказаў я.

— Калі вы думаеце, што гэта і праўда так важна... — завагаўся ён. — Аднак скончу сваю гісторыю. Ключом, які пакінуў Брантан, я замкнуў бюро і павярнуўся, каб сысці, але, на сваё здзіўленне, убачыў перад сабой дварэцкага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рытуал Масгрэйваў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рытуал Масгрэйваў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рытуал Масгрэйваў»

Обсуждение, отзывы о книге «Рытуал Масгрэйваў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x