Людмила Рублевская - Скокі смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Скокі смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скокі смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скокі смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Скокі смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скокі смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Анэта аглядае пакой, да якога зараз звузіўся яе сьвет, нібыта бачыць у першы раз і спадзяецца заўважыць нешта новае. Па чатырох кутах ля столі – расфарбаваныя галовы блазнаў… На знак таго, што ў гэтай зале можна бесклапотна весяліцца. Яшчэ нядаўна тут зьбіраліся на бяседы паны радцы, сярод якіх – і бацька Анэты, сядалі на гэтыя чорныя цяжкія лавы, што зараз састаўленыя ўздоўж сьценаў, за магутны стол, які, вядома ж, ня быў пусты… (Стол па загадзе лекара вынесьлі – але як гэта ўдалося? Хіба на часткі расьпілавалі?)

А над дзьвярыма – барэльеф Белай Ружы. Знак маўчаньня. Тое, што было тут прамоўлена, ня мусіла пераказвацца за межамі пакою. Sub rosa dictum. Сказана пад ружай.

Анэта павольна – ногі яшчэ баляць — падыходзіць да гадзіньніка, на якім – Сьвятое Сямейства. Калі гадзіньнік адлічвае час, анёлкі над Прасьвятой Дзевай пачынаюць рухацца. Дзяўчына працягвае руку, каб дакрануцца да аднаго з анёлкаў, усьмешлівага, кучаравенькага…

— Я прасіў не чапаць мае гадзіньнікі, — суровы голас лекара змусіў дзяўчыну здрыгануцца, сьціснуцца, як ад хрышчэнскай сьцюжы. Бернацоні наблізіўся бязгучна, як воўк. – Ніколі не падыходзь да іх без майго дазволу.

— Даруйце... — Анэта адступіла ў бок ложка. Лекар працягнуў руку да гадзіньніка, нешта скрануў... І анёлак паднёс да вуснаў пазалочаную трубу, бронзавы малаточак ударыў у бронзавы шчыт... Бом-м-м... Келіх з венецыянскага шкла на стале задрыжэў, засьпяваў таненька і адчайна, нібыта паміраючая мятлушка.

— Што ты адчуваеш, калі гучаць мае гадзіньнікі?

Дзяўчына падняла на свайго апекуна ясныя сінія вочы.

— Тугу...

Бернацоні паблажліва ўсьміхнуўся. Ён хадзіў ад гадзіньніка да гадзіньніка, нешта папраўляў у іх, беражліва і амаль закахана, як у шлюбным убраньні нявесты. І гаварыў, гаварыў са сваім дзіўным акцэнтам, часам пераходзячы на незнаёмыя мовы. Апошнім часам такія размовы здараліся ўсё часьцей... Нібы ад страшэннай адзіноты чалавек дзеліцца набалелым з немаўлём, якое не зразумее сказанага, але ўсё-ткі – слухач.

— Гук – гэта моц, якой чалавек яшчэ мусіць авалодаць... Піфагор казаў пра музыку сфер, якая кіруе сусьветам… Ён чуў, як рухаюцца зоры! Вы лічыце, Ерыхонскія трубы – выдумка? Трубы, ад гуку якіх рассыпаліся сьцены... Аднавокі маўр у Перуджы, які гандляваў шклянымі пацеркамі, шаўковымі паясамі і амулетамі са скуры Левіяфана, распавядаў пра разваліны Ерыхона… Ён бачыў камяні двух яго сьценаў – зьнешняя ўпала вонкі, другая – унутр… Так не бывае ні ад землятрусу, ні ад нападу. У Падуі я чуў, як крычыць ламія, галодны дух, які высмоктвае кроў і душу... Ад яе крыку вар’яцеюць. Нават у мяне пацямнела ўваччу, і падалося, што ў маім жыцьці ніколі больш ня будзе радасьці. Правядзі пергаментам па нешаляванай дошцы... І ад ціхага шкрогату скаланешся, быццам цябе драпаюць кіпцюры лемпарда, і рот напоўніцца сьлінай, як ад лімону... Ты ведаеш, што такое лімон, сіньярыта? Адкуль... У яго смак нясьпелага агрэсту. А колерам ён нагадвае сонца Фларэнцыі... Мія кара Фларэнца...

Бернацоні тужліва зірнуў у вакно, за якім згушчалася вечаровая цемра.

— Насамрэч чалавек вельмі лёгка губляе розум. У мінулым годзе я ўбачыў на полі шмат спарыньні. Вашыя сяляне не адкідаюць хворыя каласы... Ім патрэбнае кожнае зерне. А спарыньня выклікае відзежы і шал... З яе рабілі адвары гуны перад тым, як ісьці ў бойку. Я сказаў князю – будзе пошасьць і шаленства сярод тваіх людзей... «Злая корча». Ён пасьмяяўся. Мне было дзесяць, калі я залез на самую высокую званіцу... Ударыў звон – а я якраз стаяў наверсе... Каб звон упаў, то я апынуўся б у ім, як хрушч у чарцы. Сьвет закруціўся вакол мяне, дона... І сьцізорык, які выпаў з маёй кішэні на каменныя пліты, пачаў дрыжэць і зьвінець, і паволі паварочвацца... І я, малы недарослы невук, прыдатны толькі на тое, каб таўчы зёлкі для майго сіньёра аптэкара, назаўсёды зразумеў, што ёсьць сілы, якіх мы не ўсьведамляем, але авалодаўшы якімі, можам рабіць цуды.

— Пан лекар, а вы маглі спыніць наш карагод?

Бернацоні ўздрыгнуў і паглядзеў на дзяўчыну з недаверлівым зьдзіўленьнем, быццам пытаньне прагучэла з вуснаў статуі.

— Не, я ня маю моцы абрынуць чалавека ў цемру ці выцягнуць з цемры на сьвятло. Гэта – Божая воля. Але многія апынаюцца ў паўзмроку, на няпэўнай мяжы між сьвятлом і цемрай. Вось тады...

Лекар абарваў сказанае і пасуровеў.

— Ты яшчэ слабая, дона... Ідзі ў свой пакой і кладзіся ў ложак. Я прышлю да цябе Марцэлю з адварам.

Стукат гадзіньнікаў пагрозна гучнеў, нібыта набліжалася карэта Сьмерці, запрэжаная дванаццацьцю жалезнымі коньмі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скокі смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скокі смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Скокі смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Скокі смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x