Людмила Рублевская - Скокі смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Скокі смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скокі смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скокі смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Скокі смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скокі смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ня жартам раззлавалася. Дарэчы, і падлога нямытая, што зараз ён убачыць на сваіх нагавіцах.

— А ну, кінь выдурвацца! Можна падумаць, ты мяне спакусіў ды выгнаў, а я сьлязьмі залівалася, сыходзіць не хацела. Калі памятаеш, я першая дзьвярыма бразнула. І між іншым, не шкадую. А гледзячы на такія фокусы, дык проста радуюся, што гэткі… цуд даводзіцца цярпець нейкай іншай.

Юрась моўчкі падняўся (на каленях засталіся выразныя плямы бруду, сьведчаньне маёй негаспадарлівасьці), цырымонна пакланіўся, усё гэтак жа апусьціўшы вочы, і сышоў. Цікава, як ён патлумачыць жонцы, дзе гэта поўзаў на каленях? Але я не зьбіралася распытваць яго пра сямейныя справы. Вось так – без сантыментаў — з гэтым дзіваком можна.

Анэта стаяла на падлозе, выкладзенай белымі і чорнымі мармуровымі плітамі… Нібыта фігура ў шахматах, і зараз волатава рука працягнецца, каб пераставіць яе на іншую клетку…

А хіба ня так на самой справе?

Анэта ня памятала, колькі яна жыве ў гэтай вежы. Месяц? Два? Год? Усё жыцьцё? Нібыта нікога на сьвеце больш няма, акрамя насельнікаў ратушы – Бернацоні, яго сакратара, нізенькага, амаль карузьліка, чарнявага Энрыка, прыслугі Марцэлі ды яе самой, Анэты... А тое, што было раней – сон…

Не, Богуш ня сон… Сінія вочы, што глядзелі з такой любасьцю, іх злучаныя рукі і словы блаславеньня, прамоўленыя бацькам…

Анэта ведала, што і бацька, і… Багуслаў памерлі. Пошасьць… Чорная Сьмерць… Пан Гервасі абяцае, што ня дасьць прыйсьці сюды Чорнай Сьмерці. У пакой кожны дзень прыносяць абярэмі сьвежага ядлоўцу... Вохкія сьвечкі напаўняюць пакой цяжкім водарам. Пан Гервасі кожны дзень ходзіць у горад, выконвае загад Вялікага князя — лекуе тых, каго можна лекаваць, тлумачыць, як змагацца з пошасьцю. І не баіцца захварэць. Ня дзіва – Анэта бачыла, на якія цуды ён здатны… Жалеза ў ягоных руках гнецца, нібыта васковае… Сьвечка запальваецца без агню. На чыстым пергаменьце зьяўляюцца літары, напісаныя чырвонай фарбай. Раней Анэта падумала б – вядзьмак і заклікала б да Прасьвятой Дзевы і апякункі сваёй, Сьвятой Ганны, каб выбавіцца ад нячыстае сілы. Але вунь яны, выявы Прасьвятой Дзевы, і Сьвятой Ганны, і Архангела Міхаіла, барацьбіта з нечысьцю, і самога Госпада нашага… І пан Гервасі беспакаранна глядзіць у іх цёмныя вочы, і нават хрысьціцца. І крыж носіць, у якім часьцінка Жыватворнага Крыжа Гасподняга… Але ж толькі сьвяты затворнік можа спадзявацца на анёльскую дапамогу, каб рабіць цуды… Варта паглядзець на лекаравы калігі з даўжэзнымі, як буслава дзюба, насамі, набітымі дзеля захаваньня формы мохам, расшытыя перлінамі і каштоўнымі камянямі, на жупан з княскага ядвабу з дыяментавымі гузікамі – якая тут адсланёнасьць ад сьвецкіх звабаў! Праўда, княскі лекар кажа, што яго цуды – зусім ня цуды, а навуковыя досьведы. Але Анэце ўсё роўна страшна і тужліва, нібыта яна трапіла ў ваўчынае логвішча і мусіць прывыкаць да ваўчынага духу. Чаму ён трымае тут яе? Чаго хоча? Гвалту? Дачку шляхціца ў Вялікім Княстве Літоўскім ня можа беспакарана згвалціць нават князь, а ня тое што бязродны іншаземны лекар… Ды нічога падобнага на пажадлівасьць не мільгае ў вузкіх чорных вачах Бернацоні. Толькі цікаўнасьць… Як да дзівоснага зьвярка. Ён часта размаўляе з ёю. Загадвае рабіць незразумелыя рэчы. Напрыклад, кладзе на стол два маленькія шарыкі – белы мармуровы і чорны з нефрыту. Кажа ўзяць белы... Анэта выконвае – яна не наважваецца аслухацца. «Паглядзі ўважліва, ты памылілася, ён чорны»,— сурова гаворыць пан Гервасі і пільна глядзіць у вочы Анэце. Так пільна, што ў той злёгку кружыцца галава, і нават пачынае здавацца, што шарык, які яна трымае, сапраўды чорны. Вось Богуш пасьмяяўся б над ёй… «Я ўзяла белы»,— нясьмела кажа Анэта. «Не, чорны… Пакладзі яго і вазьмі белы…»,— упарціцца лекар. Але Анэце ня сьмешна ад бязглуздай дзіцячай гульні. У роце – прысмак медзі. «Прабачце, але ў маёй руцэ белы шарык… А там – чорны…»,— шэпча. Словы вымаўляюцца цяжка, нібыта ілжэ. Пан Гервасі раздражнёна ўстае, нешта мармыча на незнаёмай мове… Але дзяўчына адчувае, што ён злуецца не на яе, а на сябе. Назаўтра ўсё паўторыцца… Навошта? Як добра было б сысьці дадому… Але вокны і дзьверы іхняга дому, напэўна, забітыя, і пазначаныя белым крыжам. Дом, куды заходзіла Чорная Сьмерць.

Яна паўсюль... Пошасьць... Паветра вакол вежы атручанае. Ёдкі дым паўзе ў вокны, прабіраецца скрозь шчыліны ў сьвінцовых рамах, у якія ўстаўленая падфарбаваная ў чырвань і лазурак слюда. Можа, у адным з гэтых вогнішчаў згарэлі целы любых Анэце людзей. Гарлаюць вароны. Людскі крык і плач чуваць усё радзей. Толькі б’е звон на званіцы, і тахкаюць гадзіньнікі лекара. Вось яны, стаяць па кутах пакоя. Ростам з Анэту, на кожным, нібыта нетутэйшы твар, бліскучы масянжовы круг, падзелены на дваццаць чатыры часткі. Па ім павольна, здаецца, марудней за рост травы, рухаецца стрэлка… Унутры – круцяцца дзіўныя колцы, зубчастыя, страшнаватыя, быццам зьменшаныя прылады для катаваньняў. Але гадзіньнікі вельмі розныя. Вось на тым званар-карузьлік кожную гадзіну б’е бронзавым малатком у маленькі звон… На тым – рухаюцца ў круглым вакенцы мядзяныя зоры, Месяц і Сонца з абыякавымі, раскосымі, нібыта ў татарскіх ханаў, тварамі. А на тым – Сьмерць з касой пазначае кожную гадзіну ўдарам сваёй страшнай зброі аб пакорліва нахіленую галаву Цара Ірада – пра тое, што гэта пракляты біблейскі цар, сьведчаць выявы мёртвых немаўлятак ля ног забойцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скокі смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скокі смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Скокі смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Скокі смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x