• Пожаловаться

Клаус Манн: Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн: Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Клаус Манн Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Клаус Манн: другие книги автора


Кто написал Мэфіста. Раман аб адной кар'еры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Значыцца, усё-такі, відаць, рак, — паведаміў, прыкрываючы хусцінкай рот, нехта з англійскай прэсы свайму парыжскаму калегу.

Але відавочна даў пудлу: П'ер Ляру, агідны, падступны карлік, з вялікім апломбам нешта плёў пра гераізм, пра прыгожа уніфармаваных хлопцаў новай Германіі. Зрэшты, ён не быў ніякі не журналіст, а проста багаты чалавек, які папісваў усялякую лухту пра грамадскае, літаратурнае і палітычнае жыццё еўрапейскіх сталіц з адзіна важнай для яго мэтай — заводзіць знаёмствы са славутасцямі. Гэты паскудны гном, з вострым тварыкам і віскатлівым голасам старой хваравітай дамы пагарджаў дэмакратыяй уласнай краіны і кожнаму, хто хацеў яго слухаць, тлумачыў, што Клемансо нікчэмны прахвост, Брыян круглы ідыёт, а любы — вазьмі кожнага!— высокапасадны чыноўнік з гестапа для яго паўбог, а вярхушка новагерманскага рэжыму — сонмішча беспахібных небасельцаў.

— Які смурод вы тут разводзіце, мой пане! — Гном глядзеў спалохана і зласліва; яго голас шабуршаў, як апалае лісце. — Стан здароўя фюрэра як нельга больш выдатны. Ён толькі крыху прастудзіўся. — Здавалася, нікчэмнае пудзіла зараз пабяжыць і данясе куды трэба.

Англійскі карэспандэнт занерваваўся, паспрабаваў выкруціцца:

— Мой італьянскі калега даверліва намякаў...

Але захлюстаны заўзятар туга нацягненых мундзіраў строга абарваў:

— Годзе, мой пане! І слухаць не хачу! Усё гэта беспардонны паклёп!... Прабачайце, — дадаў крыху лагодней, — мне трэба павітацца з балгарскім экс-каралём. З ім прынцэса Гесэнская, я пазнаёміўся з яе вялікасцю пры двары яе бацькі ў Рыме. — І пабег, склаўшы на грудзях бледныя, вострыя рукі, з выразам ханжаскай інтрыгі на твары.

Англічанін прамармытаў яму ўслед:

— Dammned snob.

Па зале прайшоў рух, пошум: увайшоў міністр прапаганды. Сённяшнім вечарам яго тут не чакалі, усе ведалі пра яго нацягненыя адносіны з тоўстым юбілярам, які, зрэшты, яшчэ не прыехаў, відаць, каб сваймy ўваходу надаць большага эфекту.

Міністр прапаганды — уладар дум мільёнаў немцаў — таропка пракульгаў праз экзальтаваны натоўп, які схіліўся перад ім. Здавалася, халадком праймала, дзе ён праходзіў. Быццам нейкае злое, небяспечнае, асамотненае і жудаснае божышча апусцілася ў ардынарнае роіва прагных да асалодаў, баязлівых і жалю вартых смяротных істотаў. Некалькі хвілінаў усё зборышча стаяла як спаралізаванае жахам. Хто танцаваў, застылі ў палётных па, спалоханыя позіркі, дагодлівыя і поўныя нянавісці адначасова, застылі на страхотлівым карліку. А той, галантнай усмешкай расцягваючы да вушэй худы, востры рот, спрабаваў крыху змякчыць і згладзіць жахлівае ўражанне, намагаўся прылагодніць і прымусіць свае глыбока-запалыя хітрыя вочы глядзець зычліва. Грацыёзна падвалокваючы кульгавую нагу, ён з лёткім спрытам ішоў праз святочна ўбраную залу, паказваючы гэтаму дзвюхтысячагаловамy збою рабоў, прыпахлебнікаў, ашуканцаў і дурняў свой фальшыва-глыбакадумны профіль драпежнай птушкі. Хітра ўсміхаючыся, ён прашмыгнуў міма групы мільянераў, паслоў, ваенных і кіназорак. Каля каго ён спыніўся, быў дырэктар Гендрык Гёфген, дзяржаўны саветнік і сенатар.

Яшчэ адна сенсацыя! Дырэктар Гёфген належаў да несумненных фаварытаў прэм'ер-міністра і генерала авіяцыі, які правёў у крэсла кіраўніка дзяржаўных тэатраў свайго вылучэнца насуперак волі міністра прапаганды, які пасля доўгай і зацятай барацьбы быў вымушаны паступіцца сваім уласным пратэжэ, паэтам Цэзарам фон Мукам. І вось цяпер ён дэманстратыўна ганаруе крэатуру свайго ворага асабіста, вітаецца, гутарыць. Ці не хоча падступны майстар прапаганды гэтым самым паказаць міжнароднай эліце, што ніякіх інтрыгаў і нязгодзіц сярод стаўпоў германскага рэжыму няма і што чуткі пра звады паміж шэфам рэкламы і генералам ад авіяцыі — не больш як пошлыя анекдоты? Альбо, можа, сам Гендрык Гёфген — адна з найбольш папулярных асобаў сталіцы — са свайго боку, быў аж такі тонкі хітрун, што здолеў прапхнуцца ў прыяцелі і да міністра прапаганды, і да генерала авіяцыі — прэм'ер-міністра? Ці не разыгрываў ён канкурэнтаў аднаго супроць другога, каб пратэжыравацца абодвума адразу? З яго легендарным спрытам — ніякага дзіва...

Усё гэта страшэнна цікава! П'ер Ляру толькі глянуў на былога караля Балгарыі і тут жа патрухаў праз залу — змецены сваёй цікаўнасцю, як пёрынка ветрам — каб паглядзець сенсацыйны рэнкантрэ зблізку. Сталёвыя вочы Цэзара фон Мука недаверліва звузіліся, мільянерка з Кёльна пажадліва застагнала ад асалоды, стаўшыся сведкаю такой незвычайнай падзеі. Тым часам фраў Бэла Гёфген, маці вялікага чалавека, усім, хто стаяў паблізу, ласкава і шчырадайна ўсміхалася, нібыта хацела сказаць: мой Гендрык вялікі, а я — ямy богам дадзеная маці. Не, не, не трэба гнуцца ў каленях. І ён, і я — мы ж таксама з плоці і крыві, хоць, вядома, ва ўсім астатнім не такія, як усе людзі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.