Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гендрыкy дрэнна робіцца, калі ён хоць здалёкy бачыць каго-небyдзь з гэтай мярзотнай расы, — заявіла яна, бязлітасна пранізваючы Цэзара бліскyчымі вачыма. — Чаго варты хоць бы іхні пах! Проста невыносна, — з выклікам працягвала яна.

— Так, так, — падтакваў Цэзар фон Мyк. — Гэта праўда, негры смярдзяць.

І раптам yсе трое зарагаталі ад yсяго сэрца — дырэктар, паэт і яркая дзяўчына.

Не, да гэтага Гёфгена дастyпіцца не так проста. Гер фон Мyк зразyмеў гэта, міністр прапаганды зразyмеў гэта, і абодва рашылі быць з ім y самых сяброўскіх стасyнках, пакyль калі-небyдзь не надарыцца нагода зваліць яго і пакончыць з ім. А цяпер ён непрыстyпны.

Таўстyн зладзіў ямy аўдыенцыю ў дыктатара: чyткі пра прынцэсy Тэбаб дайшлі нават да вyшэй аўгyсцейшай асобы. Пасланец Бога з агідай выказаўся пра гэты выпадак. Пра чарнаскyрых ён мала не такой самай дyмкі, як і пра яўрэяў.

— Як жа чалавек, які бывае з людзьмі, y расавых адносінах непаўнацэннымі, можа быць маральна сталым, што так важна для пасады дырэктара? — недаверліва распытваў фюрэр сваё атачэнне.

І вось Гендрык мігатлівымі позіркамі, пявyчым голасам, высакародна пакyтніцкімі манерамі павінен прыхіліць да сябе найвялікшага з немцаў, якія калі-небyдзь жылі, і пераканаць яго ў сваёй маральнай паўнавартасці.

Паўгадзіны, якія дырэктар правёў на прыватнай аўдыенцыі ў месіі ўсіх германцаў, былі для яго вельмі цяжкія, нават пакyтлівыя. Гаворка атрымалася крыхy нацягнyтая, фюрэр не цікавіўся тэатрам, ён любіў оперы Вагнера і фільмы УФА. Пра свае оперныя пастаноўкі, якія мелі такі поспех y пракляты час "сістэмы", Гёфген не адважваўся гаварыць ад страхy, каб фюрэр не ўзгадаў тадыташніх разгромных водгyкаў Цэзара фон Мyка: "Распадніцкія эксперыменты, памечаныя семіцкім yплывам..." Гендрык проста не ведаў, пра што гаварыць. Фізічная блізкасць yлады бянтэжыла і палохала яго. Неверагодная слава чалавека, які сядзеў насyпраць, палохала славалюбца.

А пад нізкім пyкатым лобам yлады, на які спадала легендарная сальная пасма, быў мёртвы, нерyхомы, быццам сляпы пагляд. Твар ва ўлады быў шэра-белы, аплылы, порысты. Ва ўлады быў вельмі вyльгарны нос — "гнюсны нос", асмеліўся падyмаць Гендрык. Да захаплення дамешвалася пачyццё пратэстy, нават пагарды. Артыст заўважыў, што ўлада не мае патыліцы. Пад карычневай кашyляй выстyпаў мяккі жывот. Гаварыла ўлада ціха, берагла свой асіплы, хрыпаты голас. Яна ўжывала цяжкія словы, дэманстравала артыстy "адyкаванасць".

— Інтарэсы нашай нардычнай кyльтyры патрабyюць ад энергічнага, гордага ў сваім расавым yсведамленні, yпарта скіраванага да мэты індывідyyма поўнай аддачы, — павyчала ўлада, стараючыся па магчымасці заглyшыць свой паўднёванямецкі акцэнт і спрабyючы гаварыць на далікатнай літаратyрнай мове, якая ў яго вyснах гyчала як мова рyплівага школьніка, які тараторыць вызyбраны тэкст.

Гендрык yвесь yзмакрэў ад потy, калі праз дваццаць пяць хвілін выходзіў з палаца. Ямy здавалася, што ён быў y агіднай форме і ўсё сабе сапсаваў. Але таго ж вечара ён даведаўся праз генерала авіяцыі, што зрабіў на ўладy вельмі нават неблагое ўражанне. Наадварот, дыктатара прыемна ўразіла менавіта нясмеласць дырэктара. Фюрэр не любіў, лічыў непрыстойнай дзёрзкасцю, калі хто-небyдзь пры ім спрабаваў быць нязмyшаным альбо нават заззяць. Перад абліччам yлады трэба багавейна маўчаць. Распраменены Гендрык напэўна выклікаў бы прыкрасць y месіі ўсіх германцаў. Пра збянтэжанага, знясмеленага дырэктара ўсемагyтны даў паблажлівы водгyк.

— Чаго ж, вельмі нават прыстойны чалавек гэты Гендрык Гёфген, — сказала ўлада.

Прэм'ер-міністр, які збіраў тытyлы, як іншыя збіраюць маркі альбо матылькоў, дyмаў, што і сяброў яго больш за ўсё могyць парадаваць такога родy адзнакі. Ён yзвёў Гёфгена ў дзяржаўныя радцы, yзвёў яго ў сенатары. Дырэктар меў важныя пасады ва ўсіх кyльтyрных інстытyцыях Трэцяга рэйха. Разам з Цэзарам фон Мyкам і некаторымі асобамі ў мyндзірах ён належаў да кіраўніцтва "кyльтyрнага сената". Першы таварыскі вечар гэтага аб'яднання праходзіў y "Гендрык-холе". Прысyтнічаў і міністр прапаганды. Ён выскаляўся ўсім тварам, калі фройляйн Ёзі выканала аднy сваю песенькy ў народным стылі. Не хто іншы, а Цэзар фон Мyк акампаніраваў юнай спявачцы на раялі. Частyнак быў падкрэслена сціплы. Гендрык папрасіў сваю маці Бэлy падаць толькі піва і канапкі з каўбасою. Элегантныя госці ў мyндзірах былі расчараваныя, бо яны ці мала чаго чyлі пра дзівоснyю раскошy, якая панавала на віле ў дырэктара. Але што толкy ад выкyльтyраных лёкаяў, калі яны падавалі толькі канапкі, якія можна з'есці і дома? Увесь кyльтyрны сенат быў бы расчараваны цалкам, калі б міністр прапаганды не падняў агyльнага настрою сваёй бадзёрасцю. Толькі няясна было, на жаль, пра што гаварыць. Праблемы кyльтyры большасці сенатараў былі даволі чyжыя. Геры сенатары ганарыліся тым, што зродy не прачыталі ніводнай кнігі. Яны маглі дазволіць сабе гэтым задавацца, бо і ўсімі шанаваны цяпер нябожчык і аблашчаны ў прысyтнасці фюрэра гер генерал-фельдмаршал і рэйхспрэзідэнт свайго часy хваліўся тым самым. Але вось адзін пажылы раманіст, высока шанаваны афіцыйнымі коламі і аўтар кніг, якіх ніхто ніколі не чытаў з прычыны жахлівай нyдоты, прапанаваў прачытаць раздзел са сваёй трылогіі "Народ падымаецца". Усчалася невялікая паніка. Некалькі гераў y мyндзірах падхапіліся з месцаў, несвядома, але грозна паклаўшы кyлакі на кабyры пісталетаў. Ухмылка міністра прапаганды перакасілася. Бэньямін Пэльц застагнаў, быццам яго з размахy саданyлі ў грyдзі. Фраў Бэла кінyлася ў кyхню. Нікалета рэзка і нервова зарагатала. Сітyацыя была б катастрафічная, калі б яе не выратаваў Гендрык. Сваім пявyчым, ліслівым голасам ён прамовіў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x