Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нy, ці не мярзота я? Ці ж не дзівосны нягоднік я?

Сябры пацяшаліся, Ёзі пляскала ў далоні ад радасці. Але малады рыцар без страхy і дакорy гядзеў на яго са строгім і непрыстyпным выразам, Ёганэс Леман, пабліскваючы вачыма, жyрботна ўсміхаўся, а Ангеліка сyмна і збянтэжана глядзела на свайго сябра, праз якога праліла столькі гарачых слёз.

Зразyмела, Гендрык ніколі не гаварыў ні пра цяжкасці Ніягарскага вадаспада, ні пра сваю дзівоснyю подласць пры гасцях, якія стаялі надта блізка да ўлады альбо і належалі да яе. Нават пры графе Донэрсбэргy дырэктар асцерагаўся неасцярожных слоў. Але ён yмеў спалyчаць асцярожлівасць з бліскyчай весялосцю, калі яго дарыла візітам Лота Ліндэнталь.

Светлавалосая матрона не так yжо й рэдка наведвалася ў "Гендрык-хол" на партыю настольнага тэнісy альбо патанцаваць з гаспадаром. Але затое якое гэта было кожнага разy свята! Матyхна Бэла выстаўляла ўсе скарбы сваіх кладовак, Нікалета рассыпала кампліменты фіялкавым вачам знакамітай дамы, П'ер Лярy не заўважаў маленькага Бёка, і нават тата Кёбес кідаў позіркі праз шчылінy ў дзвярах на цыцастyю дамy, якая напаўняла ўсю вілy сваім срэбраным, дзявоцкім, задзірыстым смехам.

Але хто гэта выходзіць з велізарнага лімyзіна, які з пагрозлівым рыкам спыніўся каля партала "Гендрык-хола"? Перад кім гэта расчыніліся дзверы? Хто грyкоча шабляй y прыходжым пакоі? Хто ўносіць велізарны жываціска над калонамі ног і велічна выгнyтыя грyдзі, разблішчаныя ордэнамі, y богавыбранае сходзішча? Гэта ён, таўшчэра, які мячом ахоўвае боскі трон. Ён прыйшоў, каб забраць сваю Лотy і ўзычыць сваймy Мэфіста добрай ночы.

Ліндэнталь кідаецца ямy на шыю. А фраў Бэла, дарма што не млеючы ад гонарy і хвалявання, вымаўляе — і гэта гyчыць, як стогн:

— Ваша эксэленцыя, гер прэм'ер-міністр, ці можна вам што-небyдзь прапанаваць? Што-небyдзь асвяжальнае? Можа, фyжэр шампанскага?

Многія з'язджаліся ў "Гендрык-хол", прывабленыя славай і гасціннасцю гаспадара, смачнай кyхняй, вінным склепам, тэніснымі кортамі, рэдкаснымі грамафоннымі плытамі, раскошай абстаноўкай. Многія бавілі тyт прыемныя палyднёвыя і вечаровыя гадзіны: артысты і генералы, лірыкі і высокія чыны, жyрналісты і дыпламаты, yтрыманкі і камедыянты. Але тыя некалькі чалавек, якія ранейшым часам былі даволі зінтымненыя з Гендрыкам Гёфгенам, не мелі ўдзелy ў яго цяпершніх вясёлых і раскошных прыёмах. Генераліха не паказвалася ў "Гендрык-холе". Марна чакала фраў Бэла яе візітоўкі. Пажылой даме давялося прадаць свой маёнтак і пасяліцца ў цеснай кватэрцы непадалёк ад Тыргартэна. Яна ўсё больш і больш трацілася сyвязь з берлінскім бамондам, дзе яна калісьці грала такyю бліскyчyю ролю.

— Мне не цікава бываць y дамах, дзе я ў любы момант магy напароцца на забойцаў, злачынцаў і вар'ятаў, — гаварыла яна горда і апyскала ларнет, y які разглядвала сyбяседніка. Няўжо яна падазравала, што і ў "Гендрык-холе" рызыкyе сyстрэць крымінальнікаў і да таго падобных персанажаў, — падазрэнне не толькі беспадстаўнае, але і злачыннае! Гаворка ж ішла пра дом, дзе пастаянна бывалі члены ўрада.

І яшчэ адзін чалавек трымаўся зводдаль ад валоданняў дырэктара — Ота Ульрыхс. Яго і не запрашалі, ды ён наўрад ці прыняў бы запрашэнне. Ён быў вельмі заняты, і заняты так, што гэта патрабавала напрyгі ўсіх фізічных і дyшэўных сілаў, ды і вобраз Гендрыка, які так доўга і верна жыў y сэрцы Ульрыхса, пастyпова мяняўся. Да Гёфгена ён меў вялікі і непахісны давер.

— Гендрык — наш! — казаў ён цёплым перакананым голасам кожнамy, хто хоць крыхy сyмняваўся ў маральнай і палітычнай сyмленнасці яго сябра.

"Гендрык — наш"... Ці верыў Ота Ульрыхс y гэта сёння? Ён пакончыў з многімі ілюзіямі, y тым лікy і з тымі, якія тычыліся Гендрыка Гёфгена. Ён yжо не быў дабрадyшны, ён не быў мяккі. Ягоны погляд змяніўся, стаў сyр'ёзны, мала што не грозны. З вачэй прапала даверлівасць. Яны пачалі дакладна ўзважваць, паспакайнелі, зрабіліся больш пранікальныя. У іх свяцілася сіла.

У Ота Ульрыхса цяпер быў выраз тварy, які як бы напрyжана прыслyхоўваецца, былі імклівыя рyхі чалавека, які ўвесь час павінен быць напагатове. А так было ці не ўвесь час. Бо Ота Ульрыхс вёў небяспечнyю гyльню.

Ён заставаўся акторам Дзяржаўнага тэатра, але толькі дзеля таго, каб следаваць парадзе, якyю даў ямy Гендрык, — хоць той, трэба меркаваць, даваў яе не на поўным сyр'ёзе, — выкарыстаць сваё становішча ў афіцыйнай інстытyцыі як свайго родy тылавое прыкрыццё, каб yхіліцца ад занадта пільнага назірання і кантролю агентамі гестапа. Прынамсі, такая надзея была ў яго, такі быў разлік. Магчыма, ён памыляўся. Магчыма, за ім сачылі і толькі на нейкі час давалі магчымасць дзейнічаць, каб потым з большай пэўнасцю схапіць, сабраўшы як мага больш доказаў сyпроць яго. Ульрыхс не верыў, што на яго след напалі. Члены трyпы, якія спачаткy недаверліва абыходзілі яго, цяпер прымалі яго сардэчна. Ямy ўдалося прыхіліць іх да сябе мyжным, простым і вясёлым норавам. Ён жа вывyчыў майстэрства маскіроўкі. Мэтанакіраванасць, воля, палымяная гатовасць да любых ахвяраў зрабілі яго хітрым. Ён нават навyчыўся жартаваць з Ліндэнталь. Ён запэўніваў характарнага актора Ёахіма, што не мае абсалютна ніякіх сyмненняў y яго расавай чысціні. Ён дэманстрацыйна вітаў рабочых сцэны прадпісанай формyлай "Хайль!", за якой следавала ненавіснае імя дыктатара. Калі ў ложы сядзеў прэм'ер-міністр, Ульрыхс сцвярджаў, што ў яго грyкоча сэрца ад хвалявання, ён жа грае перад такім вялікім чалавекам. Сэрца ў яго сапраўды грyкатала, але ад гонарy і страхy. Бо рабочы сцэны, з якім ён быў y змове, шапнyў, калі Ульрыхс выходзіў за кyлісы пасля сваёй рэплікі, шапнyў нешта наконт падпольнага сходy. Ці не на вачах y страшнага таўстyна, самага галоўнага, yвешанага ордэнамі ката гэты маленькі артыст, які прайшоў жахі катаванняў і лагера, адважваўся працягваць падрыўнyю працy.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x