Уладзімір Караткевіч - Кастусь Каліноўскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Кастусь Каліноўскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кастусь Каліноўскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кастусь Каліноўскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кастусь Каліноўскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кастусь Каліноўскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мураўёў. Князь, вы няветлівы!

Кастусь. Магчыма. Але затое – прамы. I выхаваны ў правілах дваранскага ганаровага кодэкса. А ў прыдняпроўцаў, у мяне... ёсць цвёрдае перакананне ў тым, што павінен і чаго не павінен рабіць дваранін... чалавек. Што ён павінен мець.

Мураўёў (з жудаснай іроніяй). Прасвяціце старога. Што?

Кастусь. Толькі душу для праўды, жыццё – для сапраўдных людзей, сэрца – для жанчыны... I яшчэ гонар. Чуеце? Гонар... для самога сябе і ні для каго на свеце больш.

Мураўёў. У чым жа ён, калі не сакрэт?

Кастусь. У тым, каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У тым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, слабых, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў... I яшчэ ў тым, каб ніколі не лаяць мёртвых, якія не могуць адказваць: ні дрэнныя, ні высакародныя.

Паўза.

Калі мой субяседнік не трымаецца такога – я ў праве пайсці ад яго. Калі так робяць многія – тады няхай хутчэй ст авяць гільяціны на ўсіх плошчах... Такому панству – туды і дарога.

Мураўёў. Сядайце, князь... Сур’ёзна ... Я не думаў, што ў свеце ёсць хаця адзін чалавек з іншымі паняццямі. Цікава. Небяспечна.

Кастусь. Чаму небяспечна?

Мураўёў. Таму што такія людзі – дзейныя людзі. А свет непадобны на космас іхняй душы. I яны ў гардыні пачынаюць думаць, што пераробяць вялікі свет па вобразу і пад абенству свайго... малога. А адсюль – адзін крок да фронды... бунту... эшафота.

Кастусь. Вы мяркуеце?

Мураўёў. Я ведаю ... Я ведаў у маладосці шмат такіх... У-у, якая ў іх была сатанінская гардыня! I смеласць пры няправільным шляху.

Кастусь. Хто яны былі?

Мураўёў. Ну хаця б... Сяргей Мураўёў-Апостал.

Кастусь. Той, каго павесілі?

Мураўёў. Ну вядома ж не той, хто вешаў... А пайшлі б да нас?

Кастусь. Не.

Падыходзіць дэ Салье

Мураўёў. Чаму?

Кастусь. Вешаць дваран, як піратаў! Фу!

Мураўёў. З усіх людзей – вы першы, хто сказаў мне аб гэтым у вочы. I вы не думалі, што дзяржава – вышэйшая праўда і таму несправядліва знішчаных няма?

Кастусь. Ваша сіяцельства, вы маеце на ўвазе Хрыста?

Мураўёў. Дайце мне зірнуць у вашы вочы.

Ён кладзе руку на плячо Кастуся. Рука ўспаўзае на шыю. Гэта так страшна, што дэ Салье ўскрыквае.

Дэ Салье. Граф!

Кастусь (з адценнем насмешкі). Супакойцеся, гэта інтымны жэст. Граф прыдатны мне ў бацькі.

I тут у голасе Мураўёва загучала незвычайная, страшная, вострая пяшчота.

Мураўёў. Сынок... Смелы... Не любіш старога... Не баішся... Першы з усіх.

Дэ Салье. Не выключаючы гасудара?

Мураўёў. Не выключаючы і яго... Смела... Люблю... Не хацеў бы я сустрэчы з табой на страшнай сцежцы.

Бярэ Кастуся за скроні і цалуе ў лоб. Пайшоў з дэ Салье. Хвіліну Кастусь стаіць моўчкі. Потым Стоцкі падводзіць да яго Караліну.

Стоцкі. На жаль, мяне патрабуе служба, князь... Вось... Я прывёў... Нешта здарылася... Шукаюць некалькіх афіцэраў. І Цапліна шукаюць. Я спадзяюся, я вельмі спадзяюся.

Адкланяўся. Пайшоў. Караліна ўздыхнула.

Караліна. Вызвалі майго князіньку...

Кастусь. Сумуеш, бедная сястрычка. Пойдзеш, можа, у княгіні?

Караліна. Бог з ім, з княствам і з князем. Фігурай – нажніцы, розумам – сушаная траска.

Да Каліноўскага падыходзіць афіцэр.

Афіцэр. Цапліна не бачылі? Тэрмінова выклікае камендант.

Кастусь. Яго адправілі дамоў.

Госць. Ён набадаўся, як сорак тысяч пустэльнікаў.

Афіцэр. Ды няма яго дома.

Арсень. Значыць, не давезлі.

Збіраецца натоўп. Непаразумелыя выгукі.

Афіцэр. I дома няма.

Кастусь. I дома няма? Ну, панове, тады застаецца выказаць адно меркаванне.

Госць. Якое?

Кастусь. Яго ўкралі. Ён выкрадзены.

Госць. Кім?

Кастусь. А вось тут самае шырокае поле для вашых меркаванняў: ад паўстанцаў і нячыстай сілы да спакусніц нізкага гатунку і тайнай паліцыі.

Смех.

Асабіста я схільны падазраваць цыганоў.

Арсень. Хіба ён дзіця ў пяшчотным узросце?

Кастусь. У самым пяшчотным, панове. Настолькі пяшчотным, што я не ведаю, ці можа ён сказаць слова “мама”.

Зайграла музыка.

(Гучна.) Вось мы і танцуем свой танец, сланечнік... Гэты вальс – наш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кастусь Каліноўскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кастусь Каліноўскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Калыска чатырох чараўніц
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Кастусь Каліноўскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Кастусь Каліноўскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x