• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-7880-0898-0, издательство: Юнацтва, категория: Историческая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі маўчалі, засцяроджана пускаючы дым.

— Мы прыдбаем стрэльбы самі. Скажам, малёўскія склады зброі нам не па зубах. Астаюцца два арсеналы, узяўшы якія мы ўзброім сябе і абяззброім ворага. На самай поўначы і на поўдні. Горкі і Сухадол. На Сухадол нападу я і загоны Турскага і Вітахмовіча-Драгавінскага. Івіцкі-Лаўр разам з Севярынам Юдэнічам наваляцца на Горкі.

— А магілёўскія палкі? — спытаў разважлівы Эсьмон.

— Не думаю, каб яны рызыкнулі кінуць горад. Пажар успыхне ў розных месцах. Адначасова з нападам на арсеналы нашы людзі зробяць падманны выпад у бок Магілёва…

— Каго вы хочаце высунуць на гэта? — прабасіў Сіпайла.

— Хто павінен дзейнічаць з захаду ад вас, Раткевіч? — спытаў Яраш.

— Браты стрыечныя, Грынкевічы. Усяслаў і Тумаш.

— Як мысліце іх?

— Цi не занадта якабiнцы. Спяць i бачаць разню.

— Нічога. Рэзаццца на Дняпры давядзецца найбольш… Вось яны і будуць рабіць той выпад. Колькі ў іх зараз людзей?

— Згадзілася падтрымаць нешта каля пяцісот чалавек.

— Будзе больш. Раён прыдатны. Доўгі Мох, балоты ля Трылесіны. На поўдні іхняй зоны Свержанскія лясы. Ім і палохаць дзядзьку губернатара. На Горкі ён, маючы іх у тыле, не пойдзе. А рушыць на поўдзень — яны сустрэнуць яго першыя і не дадуць падаць дапамогу Сухадолу. А потым — усе на Магілёў.

Раўбіч уздыхнуў.

— Ну вось. У дэталях потым. Памятайце толькі: на той тэрыторыі, што мы збіраемся падняць, жыве нешта каля дзевяцісот тысяч чававек. Ніводзін з гэтых людзей не павінен зазнаць крыўды. Калі мешчанін пачне зводзіць рахункі з ваенным, раскольнік — з католікам, а паляк — з пратэстантам, — скончыцца ўсё гэта загібеллю. Таму я прапаную радзё сёння ж дамовіцца аб тым, каб ні ў якім разе не дапусціць несправядлівасці. Усе людзі, колькі іх ні ёсць, дзеці Адама. Я патрабую ў рады аднаго: строгага пакарання за ўсобіцы. Мы не павінны наследаваць імперыі. Мне здаецца, гэта зямля павінна стаць зямлёй справядлівасці для ўсіх. Вось што я хацеў сказаць.

Людзі маўчалі. Прыдняпроўе ляжала перад імі на стале, а над ім плыў густы дым…

…Алесь сам не разумеў, як яны маглі заблудзіцца. Але ноч ужо даўно спусцілася на пушчу, а яны ўсё яшчэ кружлялі патаемнымі сцежкамі сярод вялікіх, здавалася, да самага неба, дрэў.

Па зорах зведаць дарогу было нельга. Неба густа аблажыла чорнымі хмарамі. Так густа і глуха, што ў пушчы стала цёпла, як пад коўдрай.

Сіняя маланка палахнула зусім нізка над дрэвамі. Збіралася навальніца. Урга і Касюнька мякка ступалі па гліцы. Майка сядзела на мышастай кабылцы стомленая, амаль безуважная. Ёй хацелася спаць.

— Заблудзіліся, — сказаў Алесь.

— Канчаткова?

— Да раніцы.

— Дзе прыстроімся?

— Пусцім коней на волю. У пушчу яны не пойдуць. Будуць выбірацца на нейкія галявіны.

Ён паспрабаваў, спешыўшыся, мацаць стаўбуры дрэў. Паўночны бок знаходзіў, але што гэта магло даць, калі нельга было ўбачыць пальцаў рукі. Праедзеш крокаў дзесяць і зноў пачнеш кружляць. Дый каня ў пушчы "проста на поўнач" ці "проста на поўдзень" не пагоніш. Гэта табе не поле. Нетры вакол.

Таму, выбраўшыся на першую-лепшую сцежку, ён даў Ургу волю.

Маланкі рвалі неба ўсё часцей, але ў іхнім святле вочы бачылі адно і тое ж: чарна-сінія ствалы дрэў, блакітны тор сцежкі, цяжкія шаты над галавой.

Яны ехалі так каля гадзіны.

Трэба было некуды хавацца. Пад якую-небудзь разложыстую старую яліну. Ён так бы і зрабіў, але наступная магутная маланка нібы агнём высекла з цемры маленькую галявіну, а на ёй — нізкую прыземістую будыніну з грыбам страхі, ссунутай ледзь не да зямлі, з шырока разяўленай зяпай цёмных дзвярэй. Па ўсім відаць, лясную адрыну.

— Майка! Хутчэй! Прыстанак!

Ён пагнаў каня да адрыны. Скочыў з Ургі, узяў на рукі лёгенькае цела Майкі.

— Бяжы туды.

Дождж насунуўся такой сцяною, што, пакуль ён заводзіў коней у адрыну, плечы ў яго прамоклі наскрозь.

Чарговая маланка пафарбавала свет у сінія і чорныя вертыкальныя палосы: сцены адрыны былі з даволі рэдкіх жэрдак. Па небе сцёбнула нібы вялізнай агнявой пугай. Алесь убачыў коней, дыван з бярозавых галін, якія кладуць "пад ногі сену", самое сена, што займала палову будыніны, а ля яго — постаць Майкі.

— Лезь туды. Захутайся. Накрыйся сенам. Тут прадзімае.

Падсадзіў яе. Кінуў коням па бярэмю сена і прывязаў, каб не зглумілі шмат. Потым палез сам.

Сапраўды, трохі прадзімала: праз шчыліны веяў вільготны, дрыготкі павеў. Свет штохвілінна фарбаваўся ў сіняе і чорнае, палосамі. І Майчына постаць таксама рабілася паласатая.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.