Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Біскуповіч схіліў галаву.

— Тады прыступім да чарговай зборні падспуднай рады. Тут усе.

Цяжкія Раўбічавы вочы абвялі прысутных.

— Усе вы ведаеце, што сказаў у сваёй прамове перад дэпутатамі польскага сената, дваранства і духавенства дзесятага мая гэтага года імператар Аляксандр. Motto ягонай лазенскай прамовы была — ніякіх мар.

— Zadnych mavzen, — ціха пераклаў Мнішак.

— "Ніякіх мар, панове. Здолею ўтаймаваць тых, хто захаваў бы мары… Дабрабыт Польшчы залежыць ад поўнага зліцця яе з іншымі народамі майго царства". Любельская маршалка Язерскага не дапусцілі адказваць цару. Забараніў намеснік, Гарчакоў. Гэта прымус, гэта вынарадаванне, гэта навязванне манархічнай сістэты. "Ніякай аўтаноміі, нават фінскай". "Ніякай самадзейнасці, нават абмежаванай". Вось што недвухсэнсоўна сказаў імператар. Калі такі глум царат учыняе ў Польшчы — чаго можна чакаць ад яго нам? Што ён можа даць нам, акрамя яшчэ горшага рабства? Агульнае абурэнне пануе на нашых, на польскіх, на літоўскіх землях. Трон Раманавых зжыў сябе паўсюль. Яны самі распісаліся ў сваёй неспраможнасці даць шчасце і волю падданым і народам. І таму я пытаю ў прадстаўнікоў падспуднай рады: пакладзем мы канец нашым ваганням; будзем цярпець далей або паставім перад сабою ясную мэту, скажам самім сабе, што мы жывём для паўстання, для вялікай змовы, для людовай вайны з усім, што крыўдзіць, ганьбіць і зневажае нас?

Настала маўчанне.

— То як?

— Калі паўставаць? — спытаў Біскуповіч.

— Паўстаць, каб толькі пусціць кроў, — гэта дурасць, — сказаў Раўбіч. — Паўставаць трэба з надзеяй на перамогу. Шкада, што ў часе вайны нас было замала, каб ударыць у тыл… Але за тры гады вайны колькасць нашых паплечнікаў патроілася. Я разлічыў рост нашых арганізацый. Мы будзем мець належную колькасць людзей праз шэсць год. Значыць, прыблізна шэсцьдзесят другі год.

Браніборскі свіснуў:

— Мы паўстаём або гуляем у слімакоў?

Усе маўчалі. Потым Раткевіч Юллян сказаў:

— Доўга.

— Затое верна, — сказаў Раўбіч. — Ты думаеш, Юллян, мне не баліць кожны дзень няволі? Душа запяклася! З раніцы першая думка аб гэтым. Вечарам — апошняя. Не магу ўжо жыць… Раз на месяц абавязкова прыходзіць вар'яцкае жаданне: пачаць. Пачаць. Пачаць адразу, з тымі людзьмі, што ёсць. Нічога і нікога не чакаючы. Нават не баюся загінуць.

Памаўчаў.

— Але думку тую гоніш. Ну, пачнеш непадрыхтаваным. Ну, загінеш і сяброў загубіш. Зямлю шыбеніцамі заставяць. Мы не маем, не маем права рызыкаваць. Загінуць — добра. Загінуць — трэба. Але так, каб ад гэтай загібелі быў нейкі плён.

Яны думалі. Потым небывала сур'ёзны Біскуповіч сказаў:

— Рацыя…

— Пан Яраш падрыхтаваў нейкі план? — спытаў Мнішак.

Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале. Паклаў на адзін канец цяжкую шаблю ў похвах. Два другія рагі прыціснулі срэбнай чарніліцай і кавалкам губчатай крыцы.

— Я заўважаю, паны не кураць, — з усмешкай сказаў Раўбiч. — Курыце.

Усе разгублена паглядзелі адзін на аднаго. Сапраўды, чаму не кураць?

І раптам рогат пракаціўся над галовамі. Усе смяяліся, зразумеўшы, што падсвядома ў кожнай галаве цвіком сядзела думка аб пяцістах пудах пораху.

— Лухта, — сказаў Раўбіч. — Гэта зусім не пад камяніцай.

— Кiньце, хлопцы, — сказаў Бiскуповiч. — Тут i без пораху, як на скрут галавы.

— Гэта яны баяцца, што ад іхніх люлек абурэнне выбухне, — сказаў Раткевіч. — Не бойцеся. Не такі ўжо ён вогненебяспечны, наш народ. І не такое ўжо з нас, з кожнага, добрае крэсіва, каб іскры сыпаліся.

Пацягнула тытунёвым дымком. Закурэлі цыбукі гаспадарскіх доўгіх трубак, захліпалі люлькі гасцей, запунсавелі кончыкі цыгар.

Усе маўчалі, гледзячы на мапу. Прыдняпроўе, зрэзанае сінімі стужкамі рэк, зялёнымі плямамі лясоў, цёмнымі кропкамі вёсак і гарадоў ляжала перад імі.

І таму ва ўсіх трохі сціснула дыханне, як перад першым адчайдушным крокам у ледзяную ваду Дняпра.

— Мяркую, паны не змянілі сваёй думкі аб тым, што галавой падспуднай рады і ваяводам прызначаны я? — спытаў Раўбіч.

— Не змянілі.

— Тады слухайце. Грунтам для майго плана было ваша паходжанне, панове, — сказаў Раўбіч. — Тыя мясціны, у якіх вы пачалі збіраць свае групы. Свае будучыя загоны. Веданне мясцовасці і людзей — вось ваша неацэнная перавага. Таму я і схіліўся да дыспазіцыі, якую прапаную вашай увазе. Адхіленні ад прынцыпу паходжання — невялікія, і тыя людзі будуць кіраваць унутранымі атрадамі, наводзіць парадак, прыходзіць на дапамогу тым, каму будзе цяжка. Трымаць асявую лінію Дняпра ад Лоева да Дуброўны, сто семдзесят — сто восемдзесят вёрст па птушыным лёце. Калі ж улічыць усе лукавіны Дняпра, то ўдвая больш. Сачыць пільна, каб не праляцеў пясчанік-кулік. Трымаць моцна, як трымаюць уласнае дзіця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x