Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопец варухнуў рукою, i змяя начала выгiнацца, зусiм як жывая.

Падабенства было такое поўнае, што Павал грэблiва сыкнуў.

— Дай, — кiнуў Алесю Андрэй.

Яны зноў паселi вакол вогнiшча i пачалi разглядаць пачвару.

— Нават джала ёсць, — сказаў Кандрат. — I вочы. Во, поскудзь!

Андрэй круцiў змяю ў руках. Потым плюнуў i кiнуў яе ў агонь. Жылы, вiдаць, сталi карабацiцца, бо змяя зноў пачала выкручвацца i вiцца, на гэты раз сама. Драпежна ўздымала галаву i ледзь не ставала на хвост.

— Нашто ты яе? — спытаў Кандрат. — Можна было б суседскiх дзевак пужаць.

— Ды яе ў рукi ўзяць гiдка, — азваўся Павал.

— I гэта, — уголас падумаў Андрэй. — Ды яшчэ i невядома, што за чалавек. Чорны ўвесь. А конь злы, як д'ябал.

Змяя ўсё яшчэ выгiналася, ахопленая агнём.

— Не, хлопцы, — пераканана сказаў Андрэй. — З Раўбiчам нешта не тое. Можа, гэты якраз па яго душу ехаў. Нездарма на ягоны агонь кiраваўся… Тут ужо добрага не чакай, калi па начах такiя шныраць вакол па балоце i з акон вачэй не зводзяць… Прыедзе вось такi — уночы, — абдыме гаспадара, i знiкнуць абодва… Вы глядзiце, не кажыце пра гэта нiкому, а то поп эпiцiм'ямi замучыць.

Кандрат сеў на кукiшкi i пачаў разграбаць жар, а потым прысак.

— Гатова, — сказаў ён, выкочваючы на траву адну бульбiну за другой. — I плюньце вы, хлопчыкi, на гэтыя пабрахенькi. Страшна будзе да ветру ў хмызы схадзiць. Ешце во лепей.

I першы абскроб бульбiну аж да ружовай лушпайкi, разламаў, — пара так i павалiла з сопкага разлому, — i, ашчадна пасалiўшы, пачаў есцi.

Елi бульбу з тонкiмi скрылёчкамi сала. Бульба была смачная, i таму ва ўсiх аж за вушамi трашчала, так намiналi. Павал дык той, наогул, не трацiў часу, каб аскрабаць, i таму увесь рот у яго быў чорны, як у злога сабакi.

— А ты не кажы, — сказаў нарэшце Андрэй. — Пабрахенькi-пабрахенькi, а такiя вось, як гэты, балотныя паны ча-аста па начах лётаюць. Гаўрыла з Драгавiчаў манiў, думаеш?

— А я i не чуў нiчога, што ён там баяў, — сказаў Кандрат.

— Дык ты скажы, Андрэйка, — · папрасiў Павал.

Андрэй кашлянуў, збiраючыся з думкамi.

— Гаўрыла гэты з панскага дазволу палюе. Калi там старому Загорскаму-Вежы качкi спатрэ6iцца цi яшчэ што, дык Гаўрылу кажуць. I вось пайшоў ён раз у пушчу i заблудзiў. Бачыць, што да ранiцы ўсё адно дарогi не знойдзе, i вырашыў начаваць. А багна вакол, дык ён выбраў сухое месца, расклаў на iм цяпло i сядзiць, грэецца. Пачаў быў ужо драмаць. Аж тут бяжыць з цемры нейкi ягамосць, худы, вёрткi i тварам цемнаваты. "Як ты, мужык, смееш на панскiм шляху вогнiшча палiць?! Тут паны хутка будуць ехаць!" "Паночак, — узмалiўся Гаўрыла, — якая тут табе дарога, калi адно багнiшча ўсюдых. Жыватом хутчэй наложыш, чым канем праедзеш". Той i слухаць не стаў, параскiдаў у багну галавешкi, аж тьrя засычэлi толькi, а сам пабег далей. Гаўрыла стаiць i чакае. Во, думае, напасць. Вiсус нейкi, басурман, жартаваць надумаў з хрысцiянскай душы. А потым чуе: тупочуць капыты, вiшчаць колы. Кацiць карэта шасцерыком, вакол яе конныя. А зверху на карэце паля прывязана. Крык, рогат, конi ржуць. А паны, — i у карэце, i на конях, — усе чорныя, акурат як тэты, са змяёю. Твары цёмныя, валасы чорныя, вопратка чорная з золатам. I карэта чорная. "Набок, мужык!" — крычаць. Тут Гаўрыла i зразумеў: балотныя паны. Кацяць па дрыгве, як па сухiм. Гарэзнiкi! I так цэлымi начамi ганяць будуць. Але Гаўрылу губляць няма чаго: яшчэ, можа, i ўдзень з дрыгвы не выйдзеш. Дык ён пачаў прасiць: "Мае вы паночкi, мае галубочкi, пакажыце дарогу, як мне выйсцi. Заблукаў". Тыя рагочуць: "Чапляйся ззаду за карэту". Гаўрыла падчапiўся — як памчалiся яны. Памчалi, як куля. Грукат, дрэвы паабапал валяцца, рогат. Блiзка-далёка-вузка-шырока i вышэй, вышэй. Дух заняло. Зоры вось-вось нiжэй колаў будуць. I тут якраз над галавою галiна высокага дрэва. Ён — цуп за яе! Карэта з-пад ног iрванула i памчалася далей. Толькi хурман зарагатаў i крыкнуў: "Ну, маеш шчасце!" — ды канцом доўгай пугi — мiж вушэй. Гаўрыла заверашчаў, але галiны не адпусцiў. Трымаецца, крычыць гвалту. А далей агледзеўся — аж гэта ён у сваiм двары, вiсiць на перакладзiне, на сваiх варотах. Жонка з хаты выходзiць. Якраз першыя пеўнi. I жонка яму кажа: "Звечара, — кажа, — прапаў, халера. Чаго ты туды палез, чаго ты гарлаеш, чаго лопаiссi, п'янюга?"

Кандрат пакiваў галавою i адразу заўсмiхаўся, таксама ўспомнiў:

— З Гаўрылавым шваграм яшчэ лепей было. Той дачуўся ад кагось, што калi не есцi цэлы дзень у апошнiя дзяды перад каляднымi запускамі i потым аднаму легчы ў хаце i не гаварыць, не смяяцца, дык можна ўбачыць "дзядоў". Так i зрабiў. А вечар цёмны, лiстападаўскi. Во ён ляжыць i бачыць, — лезуць праз вяршок для дыму… Спачатку бацька ягоны, нябожчык, лезе, потым дзед, потым прадзед. Пэўна, усiх, аж да самога Адама, пабачыў бы. Аж за прадзедам лезе дзядзька. Святога жыцця быў чалавек, службы нiводнай не прапусцiў. Вечна яго жыццём малому вочы калолi, як, бывала, забярэцца ў чужы гарох цi рошчыны цiшком возьме i наесца. Лезе дзядзька i лезе, амаль увесь ужо прасунуўся, аж тут яго нешта затрымала: як нi тузаецца— не пралазiць, i ўсё. Аж гэта ў яго да пояса барана прывязана. Украў у зямным жыццi i нават на споведзi не пакаяўся. Тут Данiлаў швагер прыпомнiў усе мукi, што праз дзядзькаву святасць нацярпеўся, ды як зарагоча. Ну i ўсё. Вылецелi яны ўсе ў вяршок i знiклi. Паклаў у вогнiшча вялiкую сухастоiну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x