Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Твар у Корчака заліўся крывёю. Вусны ў пана трэсліся. На шчоках плямамі з'яўляўся і знікаў румянец. Дзесяць, дваццаць, сорак удараў…

Алесь глядзеў на расправу шалёнымі вачыма. Білі звязанага чалавека, які не мог бараніцца…

Корчак не мог ужо стаяць. Ён сеў на снег, заліты крывёй, хапаў паветра.

— Да-бі, — толькі і здолеў сказаць ён.

І паваліўся тварам у снежную кашу.

— Аз-зіят, — вонкава спакойна сказаў пан Юры і дадаў: — Аляксандр, у сядло.

Алесь не мог адвесці вачэй… Удар… Яшчэ… Яшчэ ўдар. Яны падалі, як па сэрцы.

Чалавек у снезе выцягнуўся.

І тады, сам не разумеючы, што ён робіць, падлетак кінуўся да Кроера і падставіў руку. Карбач рассек адным махам вопратку і скуру, закруціўся вакол запясця. І тут Алесь перахапіў яго і з усяе сілы таргануў на сябе.

Яму ўдалося вырваць акрываўлены бізун з рук дарослага. Бледны, з чырвонымі плямамі на шчоках, Кроер непаразумела глядзеў на Алеся.

— Сволач, — у дзіцячым горле нешта клекатала. — Нізкі, злы чалавек.

Паразумеўшыся, Кроер пагрозліва пасунуўся на яго.

І тады Алесь, калоцячыся ад злосці, ведаючы, што гэты можа ўдарыць яго, размахнуўся і — як трымаў — дзяржальнам, з усёй сілы, упершыню ў жыцці, уляпіў… проста ў перакошаны твар.

Кроер схапіўся за сківіцу. Потым ускінуў кулакі.

…І тут дужая рука пана Юрыя адкінула яго ад сына. Мільгануў паўз іх Біскуповіч, схапіў карбач і адшпурнуў яго ў снег.

— Слухай, ты, — сказаў пан Юры. — Дзярмо! Гніль! Калі ты зачэпіш яго, ты жоўцю рыгаць будзеш…

— Чакайце, Загорскі, — спакойна сказаў Біскуповіч. — Не пэцкайце рук.

— В-арта! — ледзь выдушыў з сябе Кроер, і гэта прагучала ціха, але гнеўна.

Рукі пана Юрыя і Біскуповіча леглі на рукаяці кордаў.

— Вы пашкадуеце, Кроер, — спакойна сказаў Біскуповіч. — Каб праламаць вам галаву, хопіць хвіліны.

Кроер азірнуўся. Але жандары відавочна баяліся ўмешвацца ў спрэчку высокіх паноў. Стаялі моўчкі.

Пан Юры спакойна пасадзіў Алеся на Ургу і падвёў Біскуповічу ягонага каня.

Ускінуліся ў сёдлы. З месца — толькі брудныя снежныя пырскі паляцелі — узялі наўскапыта.

…Вёрст праз пяць, калі стала зразумела, што пагоні не будзе, пусцілі разгарачаных коней рыссю. Алесь загаліў рукаў, разглядаючы крывавы рубец.

— Ён мяне ўдарыў, — непаразумела сказаў ён.

Бацька з жалем глядзеў на сына.

— Ты пагарачыўся, — сказаў ён. — Таму што тры чалавекі маглі б налажыць галавою за аднаго, якога ўсё адно чакае Сібір, смерць у рудніках… А як бы тужыла твая маці… Або пана Біскуповіча жонка… Абяцай мне, што ты…

Алесь не вельмі ветліва сказаў:

— Гэтага я не магу абяцаць.

— Правільна! — сказаў Біскуповіч.

…Корчака сапраўды чакала Сібір. Калі Мусатаў, пачуўшы Кроераў крык да варты, выбег з дому, заліты крывёю, але ўсё яшчэ жывы Корчак непрытомна ляжаў у снезе.

Мусатаву ўдалося адгаварыць раз'юшанага пана ад пагоні. Корчака ён аддаў жандарам і загадаў везці яго ў Сухадол.

…А Кроер прыклаў да сківіцы снег і накіраваўся ў дом.

— Гарэлкі, — толькі і здолеў сказаць ён загонавым.

…Пачаўся неўтаймаваны, страшны разгул. Тры дні Кроераўшчына захлыналася ў віне. Галас стаяў над тымі, хто абпіўся, песні, лаянка.

На пяты дзень на нагах засталіся толькі Кроер ды Іван Таркайла. Сядзелі пры святле адной свечкі ў хатняй малельні, чокаліся адзін з адным і ашалелымі вачыма сачылі, каб другі выпіў да кроплі. Кроер пачаў быў ужо працэджваць віно з бутэлькі праз пальцы, бо ў кожнай бутэльцы сядзеў чорт, вельмі падобны на марскога канька, — але ўсё неяк абышлося. Каб не лаяцца, вырашылі ўвесь вечар гаварыць па-французску. Іван гэтай мовы не ведаў, а п'яны язык Кроера і на сваёй з цяжкасцю сплятаў два-тры словы.

— Ішлі б спаць, чэрці, — грубіяніў Пятро, лёкай Таркайлы.

— О, мон, дыё… нон… Алон!.. Перапіць — кураж! — вёрз немаведама што Таркайла.

Пятро смяяўся. Кроер глядзеў на яго цьмянымі вачыма.

— А ты чаго рагочаш, Пятро? Панімаеш нас?

— Ён в-ведае, — казаў Таркайла.

— Знаеш французскі язык?

Пятро пакрыўдзіўся:

— Анягож.

— Ну то які ён?

— Чырвоны, — сказаў Пятро. — Як… сабачы…

— Пр-равільна, — сказаў Таркайла. — Златавуст.

Пакінуўшы адурэлых паноў за віном, Пятро зачыніў іх у пакоі (магло быць дрэнна, калі задумаюць асвяжацца ў палонцы ці скакаць на конях), а сам прыйшоў у людскую і сказаў кухарцы:

— Апошнія часы. І жывуць не па-людску, і п'юць, як перад загібеллю.

— Дзіва што, — сказала кухарка. — Цяпер яшчэ, кажуць, у Пецярбургу змея пусцілі па жалезных каляінах… Змей, разумееш, бяжыць па дарогах. Гэта ўжо канец свету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x