Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тое самае было і ў пакоях. Старая занядбаная раскоша, маўклівыя слугі, маўклівыя купкі гасцей, што з'ехаліся адддаць апошні гонар нябожчыку.

А быў калісьці багаты дом, нават вельмі багаты.

Пан ляжаў у параднай зале, вокны якой пачыналіся на ўзроўні чалавечага росту. У зале стаяў стол. Побач з ім пюпітр, за якім чытаў псалтыр чалавек у манашым адзенні. Капюшон закрываў яго аблічча.

А на стале, у дубовай труне, ляжаў Кроер. Дзве тоўстыя — з руку — васковыя свечкі кідалі жаўтавата-ружовыя адбіткі на нерухомы твар.

— Адгуляўся, — сказаў бацька.

А ў паўцемры залы гучалі страшныя манатонныя словы псалмаў "у суцяшэнне сумуючым".

Святло дня ледзь прабіваецца ў высокія вокны, пыльнае, бы ў склепе, грыфельна-шэрае. І асветленая пляма — гэта толькі твар Кроера, рукі, складзеныя на грудзях, і чырванаватая парча, што закрывае цела да самых рук.

Людзі ішлі паўз труну і жагналіся. Некаторыя з відавочнай асалодай і з удавана журботнай мінай на абліччы.

Пан Юры з Алесем спыніліся ў нагах нябожчыка.

— Бывай, швагер, — сказаў пан Юры. — Хай Бог будзе лiтасцiвы да цябе, як даруе ён усялякую правiну.

Алесевы вочы трохі спалохана аглядалі траюраднага матчынага брата. І раптам хлопчык здрыгануўся: праз прыплюшчаныя павекі выглядала жаўтаватая палоска бялка.

Кроер глядзеў.

— Iдзi, — сказаў пан Юры. — Рана табе. Iдзi i не глядзi.

Яны прайшлі паўз труну.

— Швагер прыйшоў, — пачуў пан Юры ціхі голас. — Дзень добры, швагер.

Не разумеючы, адкуль голас, пан Юры азірнуўся. І раптам па зале, як вецер па начных галінах, прабег уздых жаху:

— О-о-ох-х!

Яны азірнуліся. Натоўп адхіснуўся ад труны, як жыта пад ветрам.

Мярцвяк сядзеў.

Алесь сціснуў сківіцы, каб не закрычаць. А нябожчык сядзеў і глядзеў на людзей. Потым дастаў з-пад чырвонай парчы вялізную бутэльку шампанскага.

Сект стрэліў у столь — па бутэльцы паліліся белыя ручаі. І адначасова шырока расчыніліся дзверы ў сталовую, і ўсе ўбачылі там мора агню ад свечак, бочкі з віном ля сцен, сурвэты, бель абрусаў, сталы, што знемагалі ад ежы, якая грувасцілася на іх.

У зале грымеў хор звычайных сабутэльнікаў пана. Спявалі задастойнік:

— "Ангел вапіяша благадатней: чыстая Дзева, радуйся! І пакі рэку: радуйся! Твой сын васкрэсе трыдневен ад гроба, і мёртвыя ваздвігнувый: людзіе, весяліцеся!"

Пан Юры непаразумела глядзеў на ўсё гэта.

— Свіння, — сказаў Біскуповіч. — Маці Божую не пашкадаваў, блюзнер.

І тады пан Юры плюнуў.

А нябожчык, працягваючы чашу з сектам, вёў:

— "Са страхам божыім і вераю прыступіце…"

Пан Юры цягнуў Алеся да дзвярэй.

— "Не прэпятствуйце дзецям прыходзіць да мяне", — спяваў мярцвяк.

І, працягваючы чашу, узглашаў:

— Пійце ад нея ўсі.

— "Відзехом святло сапраўднае, — спявалі галасы, — прыяхом духа нябеснага… То бо нас уратавала ёсць".

Пан Юры не ішоў, а ляцеў да дзвярэй. І тут дарогу яму перагарадзілі ўзброеныя загонавыя.

— Швагер, — сказаў Кроер. — Траюрадны швагер, куды ж ты? Паслухай мяне.

Загорскі спыніўся.

— Прабачце, панове, за жарт, — сказаў Кроер. — Іначай ніхто не прыехаў бы.

— І правільна, — сказаў Біскуповіч. — Бо ў гэтым доме ад кожнай п'янкі хто-небудзь ды памрэ.

— Забудзем спрэчкі, — казаў далей Кроер. — Мне абрыдла аднаму. Забудзем спрэчкі хаця на некалькі дзён. Я нічога не шкадую. А ты куды, швагер?

У пана Юрыя дрыжалі ноздры. Ён зрабіў крок да дзвярэй — загонавыя самкнуліся. Загорскі, Алесь і Біскуповіч паклалі рукі на эфесы кордаў.

Кроер абводзіў усё гэта вар'яцкімі, у чырвоных мяшках, вачыма.

І, відаць, не пажадаў псаваць свята.

— Пусціце іх, — кінуў ён. — А ты, швагер, пачакай маёй смерці яшчэ год дваццаць.

Ён меў на ўвазе спадчыну. Але Загорскі рассунуў рукамі загонавых і пайшоў, не азіраючыся. Гэты чалавек не мог абразіць яго.

— І даруй, — сказаў Кроер.

Потым ён стаў у труне.

— Астатніх прашу не скардзіцца. Дарога доўгая, мокрая — жывіце тут.

Людзі аглядаліся. Ва ўсіх вокнах узвышаліся ўжо ўзброеныя загонавыя. Чалавек трыццаць, прапусціўшы Біскуповіча і Загорскіх, самкнуліся і стаялі ў дзвярах. Людзі апусцілі галовы, бо ўсе ведалі, якая цяжкая чаша Кроеравай гасціннасці.

Але ніхто не пратэставаў. Буйных дваран, з якімі Кроер пабаяўся б сварыцца, у зале не было. І людзі рушылі ў сталовую залу.

Цяжка зачыніліся за імі дубовыя дзверы.

Кроер кінуў парчу на плячо, накшталт плашча, і саскочыў на падлогу. Яго трошкі хістала, ён быў знясілены шматдзённай п'янкай, але сіліўся стаяць роўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x